{"title":"Кнігі: антыўтопія","description":"","products":[{"product_id":"1984","title":"1984","description":"\u003cp\u003e\u003cstrong data-start=\"72\" data-end=\"141\"\u003eЦі можна застацца свабодным у свеце, дзе кантралююць нават думкі?\u003c\/strong\u003e\u003cbr data-start=\"141\" data-end=\"144\"\u003e«1984» — культавы раман Джорджа Оруэла, які змяніў разуменне палітычнай улады і чалавечай годнасці ва ўсім свеце. У гэтай антыўтопіі беларуская мова гучыць як выклік і памяць пра тое, што воля пачынаецца са слова. Новы пераклад класікі — гэта не проста чытанне, а досвед, які ты не забудзеш.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНовае выданне легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры, раман-папярэджанне пра пагрозу, якую нясуць аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы сучаснаму грамадству.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":50953010020692,"sku":"","price":34.9,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Mockup_1984_front_0f852e55-f218-47ef-a7e5-928b00180074.png?v=1734053853"},{"product_id":"aposhnyaya-kniga-pana-a","title":"Апошняя кніга пана А.","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не», — прызнаецца герой «Апошняй кнігі пана А.» \u003cbr\u003eПісьменнік, каб сплаціць доўг крэдытору, штодня піша і чытае дарослым новыя казкі. Але паступова межы паміж яго тэкстамі і рэальнасцю пачынаюць размывацца — казачны свет пранікае ў жыццё, а жыццё становіцца казкай.  \u003cbr\u003eАльгерд Бахарэвіч стварае ў гэтай кнізе атмасферу, дзе чароўнае і трывожнае існуюць поруч, дзе штодзённасць становіцца містычнай, а мова — жывою і магутнай.  \u003cbr\u003eГэта гісторыя пра страх і надзею, пра творчасць і адказнасць, пра тое, што нават дарослым патрэбна вера ў цуды — і адвага слухаць свае казкі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003e«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», – кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі – і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку – так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eБахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Вясна","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51044710580564,"sku":"","price":58.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Mockup_Apposniaja_kniha.png?v=1735085663"},{"product_id":"boynya-5-kryzhovy-pakhod-dzyetak","title":"Бойня №5, або крыжовы паход дзетак","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eМожна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так ужо сталася, што Дрэздэн у Другую сусветную напраўду разбурылі і Курт Вонэгут быў адным з нешматлікіх амерыканскіх ваеннапалонных, якія перажылі бамбаванне ў лютым 1945 года. Адна з найважнейшых кніг у сусветнай літаратуры ХХ стагоддзя.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Логвінаў","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51047423050068,"sku":"","price":47.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7750.png?v=1735155132"},{"product_id":"дарога","title":"Дарога","description":"\u003cp\u003eКормак Макарці \"Дарога\" — постапакаліпсіс найвышэйшай пробы.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПостапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры — бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх — свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў...\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЯк нікому іншаму, Кормаку Макарці ўдалося паказаць жудаснае пекла апакаліпсісу, якое нас можа чакаць. Гэтая кніга чытаецца з камяком у горле і поўным жаху захапленнем. «Дарога» — прыклад бязлітаснага рамана пра падарожжа бацькі і сына ў знішчаным дашчэнту свеце, які дае цвёрдую надзею на лепшае нават у самых беспрасветных варунках існавання.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАдзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51066406928724,"sku":"","price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Mockup_McCarthy.png?v=1735514536"},{"product_id":"kruglaja-square","title":"Круглая Square","description":"\u003cp\u003eРаман «Круглая Square» Вала Клемэнта — гэта дасціпная і насычаная іроніяй гісторыя, якая балансуе паміж утопіяй і рэальнасцю. Тут суседнічаюць смех і горыч, сарказм і самаіронія — найлепшая абарона ад абсурду жыцця. Аўтар, беларус з багатым досведам прававой і акадэмічнай працы ў Менску і Лондане, стварае вострасацыяльны тэкст, які не дазволіць засумаваць. Гэта кніга для тых, хто любіць, калі літаратура адначасова забаўляе і прымушае думаць.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cem\u003e***\u003cbr\u003e“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eз элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eцынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВал Клемэнт нарадзіўся пад псеўданімам Васіль Еўдакімаў у 1957 годзе ў Менску ў сям’і выкладчыкаў ВНУ. Пасрэдна вучыўся ў школе, займаўся плаваньнем, а ў вольныя хвіліны пасьвіў аблокі.\u003cbr\u003eПасьля сканчэньня школы паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гісторыю КПСС, марксізм-ленінізм, калгаснае права ды іншыя карысныя навукі.\u003cbr\u003eАтрымаўшы вышэйшую адукацыю, па разьмеркаваньні трапіў на працу ў органы пракуратуры гораду Менску. Праз пэўны час аўтар з палёгкаю разьвітаўся з пракуратурай, а пракуратура з палёгкаю разьвіталася з аўтарам.\u003cbr\u003eЗь сьвету правапарушальнікаў і праваахоўнікаў Вал Клемэнт вярнуўся ў храм адукацыі і выхаваньня, паступіўшы ў асьпірантуру пры БДУ. Абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук і ўладкаваўся выкладчыкам на родны юрфак. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну зь вядучых юрыдычных фірмаў Вялікай Брытаніі ды пераехаў у Англію, што дало яму магчымасьць набыць досьвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову і паглядзець іншы, незнаёмы сьвет. Гэты сьвет ён глядзіць і дагэтуль. Жыве ў Лёндане.\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51086517895508,"sku":"","price":70.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Kruhlajasquare_front.png?v=1735831049"},{"product_id":"mova","title":"Мова","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Мова» — вострасюжэтны лінгвістычны баевік пра свет, у якім беларуская культура выцесненая, а мова стала кантрабандай. Гэта гісторыя пра тое, як у часе татальнага спажывання і кітаізацыі свету, нават адно слова можа стаць зброяй, памяць — злачынствам, а любоў — формай супраціву.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eМінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай мафіяй пад кіраўніцтвам таямнічай Цёткі. Разам яны спрабуюць зламаць сістэму, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, каханне і спажыванне, вернасць і здрада памяняліся месцамі. Ці можаце вы ўявіць Беларусь без Беларусі? Гэты раман — страшны сон пра будучыню, прадухіліць якую можна толькі ў лучнасці з тым скарбам, вакол якога і распачынаецца дзеянне гэтага лінгвістычнага баевіка.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51088945906004,"sku":"","price":45.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/d256d1ae577fc8a91a8dbab64fc720ea.png?v=1735846526"},{"product_id":"ненасытнасць","title":"Ненасытнасць","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Ненасытнасць» Станіслава Ігнацы Віткевіча лічыцца най­лепшым раманам аўтара. Антыўтапічная фантазія, напісаная ў 20-я гады XX стагоддзя, апісвае працэс сталення галоўнага героя на фоне рэвалюцыйнага кітайскага ўварвання ў Еўропу і распаўсюджання новай веры. Сімвалам гэтай веры з’яўляецца таблетка, прыняцце якой дазваляе змяніць света­погляд, а таксама падавіць індывідуаль­насць і знішчыць асобу як такую. Кніга насычана эротыкай, філасофіяй, палітыкай і мас­тацт­вам — праз пагружэнне ў іх персанажы імкнуцца спато­ліць сваю прагу жыцця і заглу­шыць метафізічны жах існавання.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51094182789460,"sku":"","price":54.8,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/31c0f3582bd3fa9f7c997908969b9433.png?v=1735935446"},{"product_id":"sabaki-europy","title":"Сабакі Эўропы","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eАдзін з самых значных раманаў сучаснай беларускай літаратуры. “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча — гэта глыбокая, шматпластовая гісторыя пра ідэнтычнасць, таталітарызм і лёс чалавека ў свеце, што змяняецца. Выдадзены за мяжой і перакладзены на некалькі моваў, гэты твор стаў сапраўднай культурнай з’явай. Дасяжны з дастаўкай па свеце.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКніга пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як еўрапейскую выспу і Еўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасці і чалавечую апантанасць.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПятае выданне opus magnum Альгерда Бахарэвіча, забароненага ў Рэспубліцы Беларусь раману «Сабакі Эўропы». Кнігі пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як еўрапейскую выспу і Еўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасці і чалавечую апантанасць.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАльгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш арыгінальных сучасных беларускіх пісьменнікаў. «Сабакі Эўропы» — манументальны раман, у якім цёмныя дэманы еўрапейскай мінуласці зноў трасуць сваімі ланцугамі... \u003cstrong\u003e(The New York Review of Books)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПалітычны трылер-антыўтопія... адзін з найважнейшых твораў, некалі выдадзеных у Беларусі \u003cstrong\u003e(The Guardian)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eБахарэвіч дае калейдаскапічную карціну мовы як казачнага лесу, як ГУЛАГу, як помніка, як магілы, як вечнага жыцця\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e(The New York Times)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eБахарэвіч — галоўная постаць сучаснай беларускай літаратуры \u003cstrong\u003e(New Eastern Europe)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНезвычайная, парадаксальная і яскравая кніга... пра новае Сярэднявечча, у якім мы жывем. Хуліганскі, нахабны, жарсны раман \u003cstrong\u003e(Новая газета)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eБахарэвіч узняў у «Сабаках Эўропы» столькі тэмаў, што іх хопіць на не адну кандыдацкую дысертацыю, і паспрабаваў развярнуць карабель беларускай літаратуры туды, куды рухаецца сусветная літаратура \u003cstrong\u003e(Tut.by)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e«Татальны» раман... у якім паўсюль гучыць матыў беларускай беспрытульнасьці і бяздомнасьці ў сьвеце... \u003cstrong\u003e(Радыё Свабода)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ сваіх манументальных раманах Бахарэвіч дасьледуе ўмовы таталітарнага існавання, разварушвае тыя раны, пра якія на Захадзе падабаецца забываць, бо яны выклікаюць тут у найлепшым выпадку толькі фантомны боль \u003cstrong\u003e(з фармуліроўкі журы прэміі Эрвіна Піскатара)\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51099756167508,"sku":"","price":74.9,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Mockup_Sabaki.png?v=1736010592"},{"product_id":"dzeci-alindarki","title":"Дзеці Аліндаркі","description":"\u003cp\u003eРаман «Дзеці Аліндаркі» — адзін з самых моцных і метафарычных твораў сучаснай беларускай літаратуры.  \u003cbr\u003eГероі кнігі — беларускамоўныя дзеці, выхаванцы загадкавай установы пад назвай Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны апынаюцца ў цёмным лесе, дзе губляюцца межы паміж рэальнасцю і кашмарам.  \u003cbr\u003eГэта гісторыя пра тых, хто жыве тут і цяпер, пра мову, памяць і свабоду, пра страх і чалавечнасць.  \u003cbr\u003eАльгерд Бахарэвіч майстэрска спалучае казку, сатыру і антыўтопію, ствараючы свет, дзе дзіцячая невіннасць сутыкаецца з жорсткасцю дарослага парадку.  \u003cbr\u003eКніга перакладзена на англійскую і французскую мовы і атрымала шырокае міжнароднае прызнанне як адзін з найярчэйшых прыкладаў сучаснай беларускай прозы.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003cbr\u003eГероі рамана Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eРаман перакладзены на англійскую і французскую мовы.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51233169768788,"sku":"","price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/306a31f1db96a6c4bcd21ef03aab3550.png?v=1737918803"},{"product_id":"alindarka-s-children","title":"Alindarka’s Children","description":"\u003cblockquote data-start=\"862\" data-end=\"1287\"\u003e\n\u003cp data-start=\"864\" data-end=\"1287\" class=\"\"\u003e\u003cem data-start=\"864\" data-end=\"1287\"\u003e“Alindarka’s Children” is a darkly poetic novel by Alhierd Bacharevič — a dystopian Hansel and Gretel tale where children resist language erasure. Fleeing a brutal re-education camp, Alicia and Avi enter a forest where myth and memory entwine with state violence. Originally written in Belarusian and Russian, this polyphonic story is masterfully translated into English and Scots — a literary act of rebellion in itself.\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003c\/blockquote\u003e\n\u003cp\u003eAlicia and her brother Avi are imprisoned in a camp on the edge of a forest where children are trained to forget their language through therapy, coercion, drugs, and larynx surgery. The Leid (or Belarusian language) is considered a sickness to be cured and replaced by the only pure form of language, the Lingo (Russian). A contemporary Hansel and Gretel adventure, the children escape into the forest and end up in even greater danger…    A feat of translation, Bacharevic’s story is brilliantly rendered into English and Scots from Russian and Belarusian.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eReview\u003cbr\u003e“Bacharevic’s rich, provocative novel offers a kaleidoscopic picture of language as fairy-tale forest, as Gulag, as monument, as tomb, as everlasting life.”―\u003cstrong\u003eThe New York Times\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e‘What we get is a book that is both a translation and a collage―an independent, multilingual literary work. It is an ingenious response to the novel’s polyphony and a tribute to the Scottish language that echoes the tribute Bacharevič pays to the Belarusian tongue.’―\u003cstrong\u003eNew York Review of Books\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e“Readers will be stirred by Bacharevič’s ardent, earnest devotion.”―\u003cstrong\u003ePublishers Weekly\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e‘You can take this book on many levels, from the philosophical and psychological analysis of what it does to a nation and a people to remove, control and suppress its mother tongue, to an exciting tale of two runaway children in a forest trying to survive on blueberries and avoid the threatening adults along their way.’―\u003cstrong\u003eThe Scotsman\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e‘Kafkaesque and with elements of cyberpunk. Alhierd Bacharevic is the foremost figure of today’s Belarusian literature.’―\u003cstrong\u003eNew Eastern European\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e‘Bacharevic hits you in the eye with the truth, and it hurts.’―\u003cstrong\u003eMaria Martysevich\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eAbout the Author\u003cbr\u003e Alhierd Bacharevič grew up in a linguistically-torn country. Despite growing up speaking Russian, Bacharevič rebelled by speaking and writing in Belarusian. In the 1990’s he was the founder and vocalist of the first Belarusian language punk band, Pravakacyja (‘Provocation’).  He is now an award winning author and his works have been translated into French, German, Czech, Ukrainian, Bulgarian, Slovene, Russian, Polish and Lithuanian.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eBrought up in post-industrial Lanarkshire, Petra Reid did Law at Edinburgh University and worked as a solicitor in general practice, and more recently as a welfare rights adviser. She studied Fine Art while raising a family and developed her interest in poetry through Dada. She does site specific performances at one-off events. She has wandered the east coast of Scotland with a west coast accent for forty years. This is her only qualification for feeding other authors’ works through the mincer of Scots, or at least her version of what may, after all, be a dialect without army or navy. \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eJim Dingley is a respected translator and expert in European languages and studies, with associations with Imperial College London and University College London. He has a lifetime’s worth of experience translating Belarusian into English.\u003c\/p\u003e","brand":"Scotland Street Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51911069892948,"sku":"","price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Alindarka_sChildren.png?v=1747776144"},{"product_id":"svinni","title":"Свінні","description":"\u003cp\u003e«Свінні» — брутальна-смяшлівы і жахліва дакладны раман пра невядомы райцэнтр у вельмі знаёмай краіне. Тут усё адразу: і балаклавы, і факсы, і ідэалагічны гвалт, і дэградацыя мясцовай улады. Аляксандр Чарнуха стварае сатыру, у якой гротэск становіцца адлюстраваннем рэчаіснасці — страшнай, смяшной і блізкай. Гэта батлейка, у якой не хочацца быць лялькай, але ўсім нам ужо раздалі ролі.\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу — ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню. У рамане \"Свінні\" фікшн і нон-фікшн цесна пераплеценыя ў адну стужку, і часам заўважыць, дзе скончыліся фантазіі і пачалася суворая праўда жыцця, немагчыма.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e«\"Дажыначны постапакаліпсіс\", \"Оруэл з-пад Шчучыншчыны\", \"Дэманічная батлейка\" — стылістычна гэта нейкая сумесь сюррэальных фельетонаў Мастаўшчыкова і хтоні ранняга Елізарава плюс Сарокінскі, вядома ж, фінал. Калі б гэты тэкст выйшаў у 2005, ён быў бы роўна такім жа надзённым і актуальным: ён вельмі моцна вяртае ў пекла правінцыйных нулявых. Усё гэта жахліва смешна і нават стамляешся смяяцца, але гэта менавіта батлейка і вар’яцтва». (Таццяна Заміроўская)\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e«У часы чалавечых трагедый слёзы не ратуюць. Таму Аляксандр Чарнуха паспрабаваў засмяяцца. З’едлівай, саркастычнай усмешкай, але ўсміхнуўся. І аказалася, што на час, у якім выпала нам шчасце жыць, скрозь смех глядзець страшней, чым скрозь слёзы». (Уладзімір Някляеў)\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52031770231124,"sku":"","price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Mockup_Svinni.png?v=1749475338"},{"product_id":"tam-dze-nas-nyama","title":"Там, дзе нас няма","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Там, дзе нас няма» — дэбютны раман Макса Шчура, які зрабіўся адной з самых адметных з’яў беларускай літаратуры пачатку XXI стагоддзя. Кніга пераносіць чытача ў абсурдны паралельны сусвет, дзе юнацкія пошукі, нацыянальны маразм і сюррэалістычныя прыгоды пераплятаюцца ў сатырычны і востры наратыў. Тут ёсць усё: ад антыўтопіі і дэтэктыву да парапсіхалогіі і этнафіласофіі. Раман адзначаны прэміяй Янкі Юхнаўца і трапіў у шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця. Гэта літаратура, што выклікае смех і трывогу адначасова.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eДзеянне дэбютнага (2004 г.) рамана Макса Шчура (прэмія Гедройця 2016) адбываецца недзе ў паралельным сусвеце, які ёсць радыкальна бязглуздай версіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульнанацыянальнага маразму. Ці дапаможа ім Імаверская Кніга ўратаваць пандэмонскага інфлянтоляга Ніка Пацукевіча з турмы, а саму Інфляччыну — ад дамаганняў патрыярха Педафілія?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eКрытыкі вызначаюць жанр раману як сатырычную антыўтопію, але ёсць у кнізе месца і дэтэктыву, і парапсіхалогіі, і нават этнафіласофіі няіснага этнасу. У 2004 годзе рукапіс раману быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца, а ў 2022 годзе электроннае выданне кнігі трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eТэкст рамана дапоўнены аўтарскімі рэфлексіямі «Адказы без пытаньняў» і «Палімпсэст 2022», параўнальнай табліцай папярэдніх версій рамана і выбранымі чытацкімі водгукамі. Выданне вызначаецца размаітасцю выкарыстаных паліграфічных прыёмаў, у прыватнасці — вялікай колькасцю шрыфтоў для перадачы розных тыпаў дыскурсу.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"SayBeat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52488148943188,"sku":null,"price":63.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/51b53e42023d38274fca6e21713d043e.png?v=1756230881"},{"product_id":"noradrenalin","title":"Норадрэналін","description":"\u003cp\u003eУ мегаполісе будучыні навука дасягнула неверагодных вышынь: яна здольная аўтаматычна і незаўважна лячыць складаныя хваробы, падаўжаць жыццё і рэгуляваць эмацыйны стан чалавека на ўзроўні гармонаў. Здароўе і стабільнасць грамадства падтрымліваюцца праз поўную прадказальнасць паводзін.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГалоўны герой працуе ў структуры, што стаіць вышэй за паліцыю. Яго зона адказнасці — няшчасці, якіх немагчыма пазбегнуць: агрэсіўныя злачынствы і ліцэнзіі на забойства.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЁн — чалавек рацыянальнага выбару. І гэтая рацыянальнасць не проста рыса характару, а метафара сістэмы, дзе любое рашэнне можна апісаць як задачу з вядомымі параметрамі. Але ці можна ўціснуць мараль у лагічныя схемы? І што застаецца ад чалавека, здольнага апраўдаць логікай абсалютна любы выбар? Старая «дылема ваганеткі» набывае тут новае, жахлівае адценне.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e«Норадрэналін» — гэта першая з пяці кніг цыкла пра адну з магчымых будучыняў чалавецтва, непазбежнасць наступстваў і цяжар адказнасці.\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56553988948308,"sku":null,"price":78.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/af263211f0f8a671fd552bfda0fef1e5.png?v=1784900069"},{"product_id":"atlant-raspraviu-plechy","title":"Атлант расправіў плечы","description":"\u003cp\u003e«Атлант расправіў плечы» Айн Рэнд — маштабны раман-антыўтопія і маніфест рацыянальнага эгаізму. Дзеянне адбываецца ў ЗША, дзе ўрад знішчае свабодны рынак і прыгнятае таленавітых творцаў. У цэнтры сюжэту — Дагні Тагерт і Хэнк Рыярдан, якія спрабуюць выратаваць свае прадпрыемствы ад непазбежнага краху.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eСвет трымаецца на розуме і энергіі нешматлікіх рухавікоў прагрэсу — «атлантаў». Калі яны спыняюць працу з-за сацыялістычнага ціску, цывілізацыя разбураецца. Твор раскрывае філасофію аб’ектывізму, дзе найвышэйшымі каштоўнасцямі з’яўляюцца розум, асабістае шчасце і прадуктыўная праца.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eТаямнічы Джон Голт арганізуе страйк найлепшых розумаў чалавецтва, каб даказаць: без творцаў паразітычнае грамадства загіне. Раман Айн Рэнд прымушае задумацца пра ролю асобы ў гісторыі, межы дзяржаўнага кантролю і маральнае права чалавека жыць дзеля самога сябе.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевіч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56987540357460,"sku":null,"price":149.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/3baf798cc7b7edd669c47df858d9f9eb.png?v=1788194310"},{"product_id":"451-pavodle-farenheyta","title":"451 паводле Фарэнгейта","description":"\u003cp\u003e451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, дзеянне якога разгортваецца ў змрочнай антыўтапічнай будучыні. Сёння яго пасыл гучыць найбольш актуальна. Гай Монтэг — пажарнік. Яго праца — знішчаць самы забаронены тавар: друкаваныя кнігі, а разам з імі і дамы, у якіх іх хаваюць. Монтэг ніколі не задумваецца пра разбурэнне і спусташэнне, якія нясе яго праца. Штодня ён вяртаецца да свайго аднастайнага жыцця і жонкі Мілдрэд, якая цэлымі днямі бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям’ёй». Але ўсё мяняецца, калі Монтэг знаёміцца з эксцэнтрычнай маладой суседкай Кларысай. Яна адкрывае яму мінулае, калі людзі не жылі ў страху, і паказвае сучаснасць, у якой на свет можна глядзець праз ідэі, схаваныя ў кнігах, а не праз бессэнсоўную балбатню з тэлевізара. І тады Монтэг пачынае сумнявацца ва ўсім, што дагэтуль лічыў непахіснай праўдай.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57803666653524,"sku":null,"price":65.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/COVER-Bradbury-451-front.png?v=1792699982"},{"product_id":"u-lob","title":"... Ў лоб","description":"\u003cp\u003eПерад вамі другая кніга выдуманага Сусьвету, умоўна названага «Альтэрнатыўнай Беларусьсю» — альтэрнатыўнай здароваму сэнсу, як, зрэшты, і Беларусь рэальная сёньня. Гэты дзіўны, фантасмагарычны сьвет нарадзіўся на палях сатырычнай п’есы «КРЫПТАСТВАЛЫ» і цяпер выходзіць за межы сцэны, пашыраючыся да маштабаў «Моцнай і Незалежнай» краіны. Стваральнік гэтага Сусьвету называе яго «Белагрусьцю» — з тым толькі «ўпушчэньнем», што распавядае пра яго па магчымасьці сьмешна і гарэзьліва. Бо сумаваць мы даўно ўмеем, а сьмяяцца яшчэ толькі вучымся. Аповесьць «… Ў ЛОБ» разьвівае гэты сьвет: кампактная талочынская прастора «Крыптаствалоў» ператвараецца ў дзяржаўны маштаб, а знаёмыя пэрсанажы працягваюць свае гісторыі ўжо па-за тэатральнай рампай.\u003cbr\u003eАповесьць чытаецца як самастойны твор, але глыбей раскрываецца ў зьвязцы з «вытворчай п’есай у дзьвюх частках у жанры імпульсіўнай са(р)тыры». Для больш поўнага разуменьня сьвету Белагрусьці варта зьвярнуцца і да першакрыніцы. Калі, вядома, прачытанае тут прыйдзецца вам хоць колькі-небудзь даспадобы.\u003c\/p\u003e","brand":"RozUM Media","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58025542648148,"sku":null,"price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/o_1k1ouem291v0l119619hj10a92ah1g-1000x500.png?v=1793208065"},{"product_id":"eyfaryya","title":"Эйфарыя","description":"\u003cp\u003eНа IT-востраў у цэнтры Еўропы прыязджаюць журналіст Пітэр Уордсварт і мастацкі кіраўнік танцавальнага калектыву Кацярына Фёдараўна. Ён збіраецца зрабіць яскравую гісторыю пра змрочную рэспубліку, яна — годна выступіць на свяце ўраджаю. Усё ад пачатку ідзе не па плане. Героям даводзіцца прайсці праз выпрабаванні, якія стварае для іх нехта на востраве. Аднак хутка прыгоды пачнуцца і для тых, хто імі кіруе… Дзе праўда, дзе выдумка — дакладна не адкажа ўжо ніхто. Разам з героямі «Эйфарыі» чытач завітае на юбілей народнага артыста, зазірне ў цэнтр псіхічнага здароўя, наведае шыкоўны замак, паглядзіць лялечны спектакль, дасць драла ад лясных драпежнікаў і разгадае загадку ўсюдыісных помнікаў правадыру.\u003c\/p\u003e","brand":"Пфляўмбаўм","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58065308647764,"sku":null,"price":59.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/240678266.png?v=1793464876"}],"url":"https:\/\/kirma.sh\/collections\/%d0%ba%d0%bd%d1%96%d0%b3%d1%96-%d0%b0%d0%bd%d1%82%d1%8b%d1%9e%d1%82%d0%be%d0%bf%d1%96%d1%8f.oembed?page=2","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}