{"title":"Коміксы","description":"","products":[{"product_id":"53-traleybus-vavilonskaya-myashanka-gistoryy","title":"53 Тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторый","description":"\u003cp\u003e«53 тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторый» — гэта смелы эксперымент у жанры графічнага рамана. Асновай для сюжэта сталі апавяданні Уладзіміра Рабіновіча, успаміны адваката Айзіка Ленчэра, гарадскія легенды і жывыя гісторыі, якія пераплятаюцца ў адзінае палатно. Гэта кніга пра тое, як мінулае і сучаснасць, рэальнасць і міф, могуць суіснаваць у адным тралейбусе, што едзе праз Вавілон штодзённасці.  \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003cbr\u003eЗа аснову сюжэту графічнага рамана «53 тралейбус» узяты апавяданні Уладзіміра Рабіновіча з кнігі «Рабіновіч, як табе не сорамна», вольнае пераказванне неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчэра, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.\u003c\/p\u003e","brand":"Tsymberau","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":50962491605332,"sku":"","price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7962.png?v=1734219881"},{"product_id":"vjadzmedzeva-vunija","title":"Вядзьмедзева вунія","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e“Вядзьмедзева вунія” — займальны гістарычны комікс, які распавядае пра стварэнне Крэўскай уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польскім Каралеўствам.  \u003cbr\u003eПраз маляўнічыя ілюстрацыі і лёгкі аповед чытач знаёміцца з ключавымі гістарычнымі постацямі і падзеямі, што змянілі лёс Усходняй Еўропы.  \u003cbr\u003eГэта выданне робіць гісторыю даступнай і цікавай для дзяцей, падлеткаў і дарослых, якія хочуць даведацца пра мінулае Беларусі ў сучаснай форме.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Tsymberau","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51048160067924,"sku":"","price":25.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_8036.png?v=1735168334"},{"product_id":"кульминации-и-развязки","title":"Кульминации и развязки","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Кульминации и развязки» — книга рисунков-монокомиксов Натальи Поваляевой. Каждый рисунок с подписью (или кратким диалогом) иллюстрирует какое-либо эмоциональное состояние или ситуацию — смешную, печальную, неловкую, абсурдную и т.п. Каждый рисунок — это кульминация или развязка истории, которую вы придумаете сами.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Tsymberau","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51087494545748,"sku":"","price":70.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/oblozhka_kulminacii_i_razvyazki.png?v=1735837036"},{"product_id":"трымайся-трусік","title":"Трымайся, трусік!","description":"\u003cp\u003eВыданне апавядае цікавую гісторыю нараджэння сяброўства паміж суворым Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і штурхае ў падарожжа, поўнае прыгод і кур’ёзных падзей. Да таго ж Трусіку трэба прымаць лекі, бо... ён хворы на анкалогію.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003eЖазэфіна Марк больш за ўсё любіць маляваць ваўкоў. Ваўкоў ды іншых звяроў.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ гэтай кнізе Воўк прыходзіць у лясную лякарню, а тут паляўнічыя. І ратавацца ваўку выпадае з маленькім трусікам, які вельмі-вельмі хворы.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eІ ў іх пачынаюцца прыгоды — вельмі-вельмі вострасюжэтныя. Можна сказаць, гэта блакбастар у лесе. Страшэнна добры блакбастар.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eВыдадзена пры падтрымцы Gutenberg Publisher\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Knižny Vyraj","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51099253801300,"sku":"","price":80.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20250104_142521.png?v=1736000277"},{"product_id":"persepolis","title":"Персеполіс","description":"\u003cp\u003eГэта гісторыя пра тое, як асабістае жыццё сутыкаецца з вялікай гісторыяй — і не знікае ў ёй. \u003cbr\u003e«Персеполіс» — шчыры і смелы погляд знутры на сталенне ў свеце забаронаў, страху і супраціву, дзе гумар і самасвядомасць становяцца спосабам выжыць. Гэта кніга, якая дапамагае зразумець не толькі Іран, але і сам механізм пошуку сябе ў несправядлівым свеце.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003cbr\u003eЖорсткая і поўная катаклізмаў гісторыя Ірана накладаецца на гісторыю сям’і Маржан Сатрапі, а найперш – на яе прыватную гісторыю сталення. Дзёрзкая, свабодалюбівая і адначасова разгубленая перад жыццём Маржан пераносіць шматлікія выпрабаванні, выбудоўвае свой свет і шукае ўласную ідэнтычнасць.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eШчырасць рэфлексіі, захапляльнасць аповеду і гумар, якім часта заглушаецца боль, зрабілі «Персеполіс» адным з самых папулярных твораў аўтаркі.\u003c\/p\u003e","brand":"Пфляўмбаўм","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51099457880404,"sku":"","price":72.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/0ac4b16c6b5d9d9e53cade41f0c95069.png?v=1736004663"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-3-2019-kasciushka","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2019. Касцюшка. Герой двух кантынентаў","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cstrong\u003eАўтары нумару: \u003c\/strong\u003eАндрэй Скурко, Дзмітрый Станкевіч, Вячаслаў Насевіч, Аляксандр Пашкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Буча, Алесь Белы, Паўліна Скурко, Улад Швядовіч, Уладзімір Ляхоўскі, Аляксандр Гужалоўскі, Максім Гацак, Алесь Гаршкоў, Максім Маханькоў, Андрэй Вашкевіч, Павел Булаты, Дзяніс Лісейчыкаў, Мікалай Нікалаеў, Юры Кур’яновіч, Анатоль Сцебурака, Алесь Кудрыцкі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЦэнтральная постаць трэцяга нумара – Тадэвуш Касцюшка. У 2019 годзе адзначалася 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад перадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eІ біяграфія – няпростая – Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ №3 вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы, біяграфію Канстанціна Сіманава, які не плакаў па жонцы, а плакаў па Сталіну. Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eТрадыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый «з першых вуснаў», успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам з цікавых артыкулаў варта адзначыць «Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад» пра тое, як 17-гадовы хлопец з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі з розных канцоў Еўропы. А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.\u003c\/p\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51161589285204,"sku":"","price":25.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/ca17cf68e77eef5e10e961775236bd90.png?v=1736810402"},{"product_id":"беларуска-ўкраінскі-альманах-справа-6-2019","title":"Беларуска-ўкраінскі альманах \"Справа\" №6\/2019","description":"\u003cp\u003eГэта выданне «Справы», прызначанае найперш для маладых чытачоў, змяшчае творы беларускіх і ўкраінскіх аўтараў. Чытачы знойдуць тут прозу, паэзію, пераклады, публіцыстыку. Галоўная тэма выпуску – як знайсці сябе і захаваць свае карані ў зменлівым свеце.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cem\u003eДарагія маладыя сябры, гэты выпуск для вас і пра вас. Мы сабралі ўсяго патроху: нешта для чытання пад коўдрай, нешта перахапіць у дарозе, нешта, каб пагартаць між заняткамі. Штосьці вы зможаце паказаць малодшым, штосьці абмеркаваць са старэйшымі. Сувязь пакаленняў — гэта супер-суперважна. Тут і пра адносіны, і праблемы, і пра тое, як знайсці сяброў. А гэта, урэшце, не вельмі складана. Будзьце сабой, прыслухоўвайцеся да сябе, любіце сябе. Вы — заўтра гэтага свету. Толькі важна не забывацца пра карані, бо гэта тое, што робіць нас устойлівымі.\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51161758040404,"sku":"","price":20.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20250114_003239.png?v=1736812457"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-2-2019-batski-i-dzeci","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 2-2019. Загадка партрэта Януша Радзівіла","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eТэма нумару: \u003c\/span\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eБацькі і дзеці\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cspan\u003e.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eАўтары нумару\u003c\/em\u003e\u003cspan\u003e: Антон Рудак, Паўліна Скурко, Васіль Герасімчык, Уладзімір Ляхоўскі, Вольга Ямкова, Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Скурко, Віталь Чырвінскі, Яўгенія Ясько, Мікалай Кудласевіч, Аксана Данілевіч, Алесь Белы, Андрэй Вашкевіч, Святлана Курс, Аркадзь Шпунт, Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, Юры Унуковіч, Віктар Лютынскі, Яўгенія Кулевіч, Зміцер Панкавец, Надзея Кушнер, Аляксей Шумер, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cem\u003eНа вокладцы № 2 “Нашай гісторыі” – Януш Радзівіл. Гэта быў чалавек, які бачыў нашу краіну ў саюзе не з Расіяй ці Польшчай, а са Швецыяй. Але гаворка ў нумары не пра гэта, а пра загадку яго партрэта.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eІншая вялікая тэма нумара – Юрый Андропаў, адзін з апошніх кіраўнікоў СССР. «Жыццё, Юра, гэта мокрая палуба»: чаму Андропаў не ўратаваў СССР.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eІх бацькі былі знакавымі беларускімі дзеячамі. А як склалася жыццё дзяцей? Многія вас здзівяць.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eНашчадкі прусаў: дзівосная гісторыя выжывання балцкага анклава каля Ліды.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eБарыс Беразоўскі: геніяльны маніпулятар\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eМайсей Гутман: яўрэй, што стаяў ля вытокаў БНР. Гісторык Уладзімір Ляхоўскі раскапаў яго лёс.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eАлеся Луцкевіч пра дзеда Антона: “Я чытала перапіску спецслужбаў і разумела, што нас увогуле не павінна было быць”\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eДзіцячыя гульні 1960-х, 70-х і 80-х.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eА таксама: палтэргейст у Барысаве – з’ява, зафіксаваная міліцыяй, якая дагэтуль не атрымала фізічнага тлумачэння.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e+ Новыя коміксы.\u003c\/em\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eЗМЕСТ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cdiv id=\"collapsedDiv2\"\u003e\n\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eТэма: БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eІх бацькі былі знакавымі беларускімі дзеячамі\u003c\/strong\u003e. А як склалася жыццё дзяцей? Звесткі сабраў\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003eАнтон Рудак\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e“Мама была камсамолка, я а тата зэк.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eЯ чытала перапіску спецслужбаў і разумела, што нас увогуле не павінна было быць” – расказвае ўнучка Антона Луцкевіча\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eПОШТА\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e“Клумаў быў такі чалавек, што закахацца можна”...\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e“Толя Бутэвіч назваў наш курс “3-м беларускім”...\u003cbr\u003e“Мой прадзед Макар ездзіў на заробкі ў Амерыку” ды іншыя лісты і водгукі\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eБІЯГРАФІЯ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e“Жыццё, Юра, гэта мокрая палуба”.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eЧаму Андропаў не ўратаваў СССР\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eБНР\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eМайсей Гутман: яўрэй, што стаяў ля вытокаў БНР і УНР.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eЯк склалася ягонае жыццё, раскапалі кандыдат гістарычных навук\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003eУладзімір Ляхоўскі\u003c\/em\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eі ўкраінская\u003cbr\u003eдаследчыца\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003eВольга Ямкова\u003c\/em\u003e.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eВОЙНЫ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e“Прыходзь да нас, суседзе дарагі”.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e100 гадоў таму пачалася польска-савецкая вайна, якая ў выніку разарве Беларусь напалам. Піша кандыдат гістарычных навук\u003cem\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eАляксандр Пашкевіч\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eБЕСТСЕЛЕР\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eБарыс Беразоўскі:\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eмайстар блефу\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eВАЙСКОВАЯ ГІСТОРЫЯ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eСяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eБеларус, які ратаваў Калчака і стаў чэшскім нацыянальным героем\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eБІЯГРАФІІ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eБацькі і дзеці па-французску:\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eяк выхоўваліся дзеці вялікіх прэзідэнтаў і як склалася іх жыццё\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eГАСПАДАРЫ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eВойцех Пуслоўскі – першы капіталіст Беларусі\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eНАША СТРАВА\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eУладар вадаёмаў і кароль стала.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e“Шчупак – жывучая, брат, юха!”\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eСТОП-ФЭЙК\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e“Распятыя дзеці”:\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eяк фота сямейнай трагедыі выкарысталі для распальвання варожасці\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eГІСТОРЫЯ ШТОДЗЁННАСЦІ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eХованкі, лованкі, карла і пікар:\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eдзіцячыя гульні 1970-х. Піша Святлана Курс\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eМАСТАЦТВА\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eЗагадка партрэта Януша Радзівіла.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eРэстаўратары Нацыянальнага мастацкага музея адкрылі пад пазнейшымі слаямі сапраўднае аблічча князя Януша – вы здзівіцеся.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eНАРОДЫ БЕЛАРУСІ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eНашчадкі прусаў:\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eдзівосная гісторыя выжывання балцкага анклава каля каля Ліды. Расказвае кандыдат гістарычных навук Юры Унуковіч\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eМАЛАЯ РАДЗІМА\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e“Уся магістраль Масква - Мінск каштуе менш за Рагвалодаў камень”.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eЯк беларусы страцілі адну з нацыянальных святыняў і як яе можна аднавіць, піша\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003eВіктар Лютынскі\u003c\/em\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eз Оршы\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eЖЫВАЯ ГІСТОРЫЯ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e“Ехалі, маліліся, не верылі ў тое, што бачылі”.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eУспаміны пра вайну і сваю маладосць нам даслала 83-гадовая\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003eЯўгенія Кулевіч\u003c\/em\u003e, былая настаўніца са Смаргонскага раёна\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eЗАГАДКІ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003eПалтэргейст у Барысаве ў 1988-м: містычныя падзеі, якім дагэтуль няма фізічнага тлумачэння. Пра падзеі 30-гадовай даўніны засталіся сведчанні міліцыі, а мы сабралі ўспаміны\u003cbr\u003eвідавочцаў і ўдзельнікаў\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eАРТЭФАКТЫ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eЯк мяняліся паштоўкі да 8 Сакавіка цягам стагоддзя\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eПРОСТЫЯ РЭЧЫ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eСувенір остарбайтара\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eКОМІКСЫ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eАпошні вампір.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eЧастка 2\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eФранцыск. Сон\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eНаша пластыляндыя. Прыгоды ў ледавіковым перыядзе\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eШТО ПІШУЦЬ\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eНевядомае фота паўстанца,\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eсмаленскія мядзведзі, гарохавая каўбаса\u003c\/div\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51505676419412,"sku":"","price":25.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20250314_234025.png?v=1741992501"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-5-2018-bssr","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 5-2018. Дурная доля кіраўнікоў БССР","description":"\u003cdiv class=\"x11i5rnm xat24cr x1mh8g0r x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eНумар ілюстраванага часопісу, прысьвечаны 100-годзьдзю БССР.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x11i5rnm xat24cr x1mh8g0r x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cspan class=\"html-span xexx8yu x4uap5 x18d9i69 xkhd6sd x1hl2dhg x16tdsg8 x1vvkbs x3nfvp2 x1j61x8r x1fcty0u xdj266r xat24cr xgzva0m xhhsvwb xxymvpz xlup9mm x1kky2od\"\u003e\u003cimg src=\"https:\/\/static.xx.fbcdn.net\/images\/emoji.php\/v9\/tcc\/1\/16\/1f4dd.png\" class=\"xz74otr x168nmei x13lgxp2 x5pf9jr xo71vjh\" alt=\"📝\" width=\"16\" height=\"16\"\u003e\u003c\/span\u003e У выпуску:\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x11i5rnm xat24cr x1mh8g0r x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Дурная доля кіраўнікоў БССР: 10 з 20 кіраўнікоў былі расстраляныя або скончылі самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай: жонкі й дзеці кіраўнікоў БССР, хто яны, што зь імі стала\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Легенда пра сьвятога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР сабраў Андрэй Скурко\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Іван Хруцкі: драма за салодкімі натурмортамі. Як імпэрыя ламала аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў, расказвае доктар гісторыі Алесь Белы\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e►Ці існавала завяшчаньне Сталіна?\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Праклён Ягелёна: ад чаго памерлі маладыя дасьледнікі, што адкрылі пахаваньне Казімера IV?\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты яблык і дзе купіць іхныя саджанцы\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eды многае іншае.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51505727078740,"sku":"","price":17.5,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/48410938_2013871642040494_9192965652673986560_n.png?v=1741993380"},{"product_id":"53-trolleybus-vavilonskoe-smeshchenie-istoriy","title":"53 троллейбус. Вавилонское смешение историй","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«53 тралейбус. Вавилонское смешение историй» — унікальны графічны раман, які пераплятае сапраўдныя ўспаміны, гарадскія легенды і літаратурныя сюжэты ў адно мастацкае палатно. У аснове кнігі — гісторыі з творчасці Уладзіміра Рабіновіча, мемуары адваката Айзіка Ленчнара і знакамітая легенда пра тры танкі. Гэта кніга пра горад, яго памяць і людзей, якія жывуць паміж рэальнасцю і міфам.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eЗа аснову сюжэта графічнага рамана “53 тралейбус” былі ўзяты апавяданні Уладзіміра Рабіновіча з кнігі “Рабіновіч, як табе не сорамна”, вольны пераказ неапублікаваных мемуараў адваката Айзіка Ленчнара, гарадская легенда пра тры танкі і іншыя гісторыі. Любое супадзенне з рэальнасцю аўтар лічыць сваёй заслугай.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Tsymberau","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52488226799956,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/53.png?v=1756233936"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-2019-yak-zhyla-elita-bssr","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2018","description":"\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cspan class=\"html-span xexx8yu xyri2b x18d9i69 x1c1uobl x1hl2dhg x16tdsg8 x1vvkbs x3nfvp2 x1j61x8r x1fcty0u xdj266r xat24cr xm2jcoa x1mpyi22 xxymvpz xlup9mm x1kky2od\"\u003e\u003cimg src=\"https:\/\/static.xx.fbcdn.net\/images\/emoji.php\/v9\/tcc\/1\/16\/1f4dd.png\" alt=\"📝\" class=\"xz74otr x15mokao x1ga7v0g x16uus16 xbiv7yw\" width=\"16\" height=\"16\"\u003e\u003c\/span\u003e У выпуску:\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Як жыла эліта БССР: біяграфія Івана Шамякіна — партрэт эпохі.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто й што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду», расказвае гісторык Віталь Чырвінскі\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Галендры: яны жылі пад Берасьцем і ад іх засталіся толькі кветкі ды камяні\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сьляды магілёўскага паўстаньня 1661 году\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Жыцьцё й сьмерць на мяжы з Райхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калябарантаў.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► «Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Пінхас Малевіч — футбаліст габрэйскай каманды «Макабі» з Гародні сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я ягоная засталася тут і загінула\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Імпэрскія тытулы для літвінскіх магнатаў — пра іх расказвае гісторык Павал Булаты\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Нечаканае: як нашыя продкі разводзілі баявых журавоў\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Чаму ў Азэрбайджане дынастыя, а ў Армэніі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны ня толькі ў нафце…\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eА таксама страшныя й вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафэі з-пад Кірхгольму», апошні — аўтарства Алеся Кіркевіча.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eДы многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выданьня.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52572158099796,"sku":null,"price":25.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/44293494_1922167204544272_4736582619423047680_n_ee4875d9-99dc-4605-b1d9-ae9ac2b3d264.png?v=1757444136"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-1-2019","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 1-2019","description":"\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cp\u003eУ новым нумары ілюстраванага часопіса :\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– Доктар Клумаў: сэрца на далоні. Біяграфія медыка, які ахвяраваў сабой\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– Армія Краёва ў Беларусі: значныя аперацыі, вядомыя камандзіры, вострыя пытанні\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– Раман Скірмунт: страчаны шанс БНР\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– Пінская шляхта і яе ўмляўты\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– Крымінальны Полацк\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– «Умела і тактоўна». Як у жніўні 1943-га савецкая партызанская брыгада Маркава расстраляла амаль сто партызан Арміі Краёвай з атрада Кміціца\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– Аперацыя «Бумеранг». Як савецкі КГБ 20 гадоў вадзіў за нос эмігранцкія цэнтры\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– Як беларусы адбудоўвалі Ташкент: шашлыкі, сквар і бойкі да смерці\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e– А таксама шмат новых коміксаў: вампіры ў Мінску, вяртанне капітана Танакі…\u003c\/p\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52572164915540,"sku":null,"price":25.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/bez_avtora__Nasha_gistoryya_No_1_6__2019_chasopis.png?v=1757444483"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-2-2018","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 2-2018","description":"\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cspan class=\"html-span xexx8yu xyri2b x18d9i69 x1c1uobl x1hl2dhg x16tdsg8 x1vvkbs x3nfvp2 x1j61x8r x1fcty0u xdj266r xat24cr xm2jcoa x1mpyi22 xxymvpz xlup9mm x1kky2od\"\u003e\u003cimg src=\"https:\/\/static.xx.fbcdn.net\/images\/emoji.php\/v9\/t9e\/1\/16\/1f4d6.png\" alt=\"📖\" class=\"xz74otr x15mokao x1ga7v0g x16uus16 xbiv7yw\" width=\"16\" height=\"16\"\u003e\u003c\/span\u003e “Наша Гісторыя” № 2 — 2018\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cspan class=\"html-span xexx8yu xyri2b x18d9i69 x1c1uobl x1hl2dhg x16tdsg8 x1vvkbs x3nfvp2 x1j61x8r x1fcty0u xdj266r xat24cr xm2jcoa x1mpyi22 xxymvpz xlup9mm x1kky2od\"\u003e\u003cimg src=\"https:\/\/static.xx.fbcdn.net\/images\/emoji.php\/v9\/tcc\/1\/16\/1f4dd.png\" alt=\"📝\" class=\"xz74otr x15mokao x1ga7v0g x16uus16 xbiv7yw\" width=\"16\" height=\"16\"\u003e\u003c\/span\u003e Тэма нумару 2: Кастусь Каліноўскі й паўстаньне 1863-га.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eЯкім быў Каліноўскі — запраўдны? Якую фатальную памылку дапусьцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстаньня ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасьці.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eАкрамя таго, чытайце:\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Вайна пасьля вайны: антысавецкае падпольле ў паваеннай Беларусі\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Знакаміты савецкі шпіён Кім Філбі, беларускі сьлед\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► З Гулагу – на Райхстаг. Гісторыя генэрала-беларуса Міхаіла Букштыновіча\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e► Самы багаты селянін Гарадзенскай губэрні: кім ён быў і якім ён быў\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eТаксама ў нумары:\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eартылерыя Нясьвіскага замку, слаўнае мінулае беларускага сыру, якіх сабак трымалі нашыя продкі, рэцэпты заходнебеларускага сьняданку, а таксама пачатак коміксу пра Францыска Скарыну.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e100 старонак, 25 тэкстаў — кожны знойдзе сабе цікавае.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52572171829588,"sku":null,"price":25.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/bez_avtora__Nasha_gistoryya_No_2__2018_chasopis.png?v=1757444764"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-1-2018","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 1-2018","description":"\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cdiv class=\"x14z9mp xat24cr x1lziwak x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e\n\u003cspan class=\"html-span xexx8yu xyri2b x18d9i69 x1c1uobl x1hl2dhg x16tdsg8 x1vvkbs x3nfvp2 x1j61x8r x1fcty0u xdj266r xat24cr xm2jcoa x1mpyi22 xxymvpz xlup9mm x1kky2od\"\u003e\u003cimg height=\"16\" width=\"16\" class=\"xz74otr x15mokao x1ga7v0g x16uus16 xbiv7yw\" alt=\"📝\" src=\"https:\/\/static.xx.fbcdn.net\/images\/emoji.php\/v9\/tcc\/1\/16\/1f4dd.png\"\u003e\u003c\/span\u003e Першы ў Беларусі глянцавы гістарычны часопіс — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eУсяго ў першым нумары “Нашай гісторыі” 23 артыкулы.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eЦэнтральная тэма першага нумара — Вялікае Княства Літоўскае.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eЁсць біяграфіі: легендарнага партызана Міная Шмырова; «Псіхалогія суперагента» — пра Багдана Сташынскага, які забіў Бандэру, а пасля раскаяўся.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eТаксама ў нумары: гістарычныя анекдоты, рэцэпты ад Міхлі Сінаеўны, комікс для дзяцей.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52572175499604,"sku":null,"price":17.5,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/bez_avtora__Nasha_gistoryya_No_1__2018_chasopis.png?v=1757445007"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-6-2019","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 6-2019. Берасце: горад, якога няма","description":"\u003cp\u003eГэты выпуск «Нашай гісторыі» раскрывае драматычны і лёсавызначальны момант для Беларусі — Люблінскую ўнію 1569 года. Часопіс паказвае, як культурныя перамены, страта моўнай самастойнасці і палітычныя дамінацыі Польшчы паўплывалі на далейшы шлях Вялікага Княства Літоўскага. Тэкст дапаможа чытачу ўбачыць, як падзеі XVI стагоддзя адгукаюцца ў сучаснай беларускай ідэнтычнасці, дзяржаўнасці і культуры.\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eРоўна 450 гадоў таму, 1 ліпеня 1569 года, адбылася падзея, якая стала важным рубяжом у гісторыі Беларусі. У гэты дзень згодна з пастановай сойма ў Любліне перасталі існаваць як асобныя дзяржавы Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае, а ўтварылася паўнавартасная саюзная дзяржава — Рэч Паспалітая «абодвух народаў». Унутры яе кожны суб’ект захоўваў пэўную самастойнасць, але ў цэлым федэрацыя не была раўнапраўнай — на працягу больш чым двух стагоддзяў існавання Рэчы Паспалітай у ёй заўсёды дамінавала Польшча. Не толькі палітычна, але і культурна. Што значна паўплывала на далейшы гістарычны лёс нашага народа.\u003cbr\u003eГэтае дамінаванне пачалося не з Люблінскай уніі, яна толькі ўвянчала агульную тэндэнцыю. XVI стагоддзе было ў нашай гісторыі парадаксальным. З аднаго боку, гэта час вялікіх культурных дасягненняў, якімі справядліва ганарацца сучасныя беларусы: выданне першых кніг на старабеларускай мове Францішкам Скарынам і ягонымі паслядоўнікамі, складанне на той жа мове трох Статутаў ВКЛ. Але тады ж пазначыўся і відавочны заняпад гэтай мовы, страта ёй былога грамадскага прэстыжу. Характэрна, што пераважная большасць поўных горычы лістоў, якімі абменьваліся паміж сабой прыхільнікі незалежнасці ВКЛ перад заключэннем уніі, былі ўжо польскамоўнымі.\u003cbr\u003eПрыблізна тады ж вядомы асветнік Васіль Цяпінскі ў прадмове да свайго перакладу Евангелля наракаў: «Бо хто ж з набожных не задрыжыць, на такое знішчэнне Божае гледзячы, хто б не мусіў плакаць, бачачы (з боку) гэткіх вялікіх князёў, такіх значных паноў... занядбанне сваёй слаўнай роднай мовы і папросту пагарджэнне ёю... Тыя, якія між імі (людзьмі) завуцца духоўнымі асобамі і настаўнікамі... не толькі найменш ёю валодаюць, найгорш яе разумеюць і не навучаюцца на ёй, але ж нават і школы для яе вывучэння нідзе не маюць...». Пазней сітуацыя толькі пагоршала.\u003cbr\u003eВядома, моўная і культурная паланізацыя закранала тады перадусім толькі эліту грамадства, народныя масы збольшага захоўвалі традыцыйны лад жыцця. Але гэта праз стагоддзі значна абцяжарыла станаўленне ўжо мадэрнай беларускай нацыі, выкапаўшы паміж элітамі і народам прорву не толькі ў сацыяльным, але і ў моўна-культурным вымярэнні.\u003cbr\u003eГэта зусім не значыць, што часы Рэчы Паспалітай для Беларусі ва ўсім былі цёмныя. Неацэнна тое, што ў складзе гэтай дзяржавы нашы землі былі ўключаныя ў агульнаеўрапейскі культурны працэс, належалі да Еўропы не толькі геаграфічна, але і цывілізацыйна. Са спалучэння пазітыўнага і негатыўнага, уласна кажучы, і складаецца гістарычны працэс.\u003cbr\u003eАле галоўны ўрок Люблінскай уніі таксама не трэба забывацца: занядбанне сваёй мовы і культуры падкладае міну запаволенага дзеяння і пад сваю дзяржаўнасць, а раўнапраўная інтэграцыя немагчымая, калі патэнцыял партнёраў занадта адрозніваецца.\u003c\/p\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53210945913172,"sku":null,"price":17.53,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/59257-1-1_df4e33f6-d380-4760-b77d-8bba4644c85e.png?v=1765561914"},{"product_id":"chasopis-nasha-gistoryya-7-2019-andrej-gramyka","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 7-2019. Андрэй Грамыка, самы ўплывовы беларус СССР","description":"\u003cp\u003eГэты нумар «Нашай гісторыі» даследуе драматычныя зрухі XIX стагоддзя — час, калі старыя парадкі страчвалі трываласць, а народы і ідэі пачыналі новую гістарычную гульню. Развіццё навукі, нараджэнне нацыянальных рухаў, пошукі сацыяльнай справядлівасці і інтэлектуальныя канцэпцыі, што змянілі ход ХХ стагоддзя, — усё гэта пададзена праз кантэкст еўрапейскіх і беларускіх рэалій. Выданне паказвае, як тэорыі ўзнікаюць з добрых намераў, а што з імі адбываецца, калі яны трапляюць у рукі палітыкаў.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003cbr\u003eУ сусветнай гісторыі рэгулярна ўзнікаюць пераломныя моманты, калі грамадства,\u003cbr\u003eдасягнуўшы піку развіцця ў рамках адной сістэмы адносін, мусіць пераходзіць\u003cbr\u003eда іншай. Бо прагрэс навукі і тэхналогій выклікае настолькі глыбокія сацыяльныя\u003cbr\u003eзмены, што пакідаць усё па-ранейшаму проста немагчыма.\u003cbr\u003eАкурат у такой сітуацыі свет апынуўся ў ХІХ стагоддзі. Імклівае развіццё\u003cbr\u003eкапіталістычных адносін, якое пранікала нават у колішнія «мядзведжыя куты»,\u003cbr\u003eразбурала старую сацыяльную структуру грамадства, якая да гэтага існавала без\u003cbr\u003eістотных зменаў стагоддзямі.\u003cbr\u003eАдначасова з гэтым папулярнымі рабіліся і ідэі нацыянальнага вызвалення.\u003cbr\u003eНа гістарычную сцэну выходзілі ўсё новыя і новыя народы, якія дагэтуль\u003cbr\u003e«адвеку спалі». Спачатку яны гучна заяўлялі пра само сваё існаванне, а неўзабаве\u003cbr\u003eпачыналі ўсё больш настойліва патрабаваць змены на сваю карысць наяўнага\u003cbr\u003eстану рэчаў. Гэта падкладала міну запаволенага дзеяння пад шматнацыянальныя\u003cbr\u003eі шматканфесійныя імперыі, якія існавалі на ўсходзе і поўдні Еўропы.\u003cbr\u003eСтарыя сістэмы адносін шмат дзе доўга трымаліся па інерцыі, але чым далей,\u003cbr\u003eто ўсё больш давалі трэшчыны. І мыслячым людзям рабілася зразумела: свет ужо\u003cbr\u003eніколі не будзе ранейшым. А вось якім ён будзе і якім мусіць быць — тут была\u003cbr\u003eвялікая прастора для ўяўленняў.\u003cbr\u003eУ такіх умовах з’яўляўся моцны запыт на сацыяльныя тэорыі, якія маглі б\u003cbr\u003eмаксімальна проста растлумачыць людзям, што адбываецца цяпер і чаго належыць\u003cbr\u003eчакаць у будучыні. Менавіта ХІХ стагоддзе нарадзіла ці, прынамсі, заклала\u003cbr\u003eпадмурак для ўзнікнення сярод іншага і канцэпцый, якія, цалкам ці часткова\u003cbr\u003eпрынятыя і адаптаваныя пад бягучыя патрэбы палітыкамі-практыкамі, ужо\u003cbr\u003eў наступным, ХХ стагоддзі прывялі да беспрэцэдэнтных паводле размаху генацыдаў.\u003cbr\u003eМаюцца на ўвазе камуністычная ідэя ў сваіх крайніх формах і фашысцкая\u003cbr\u003eў крайняй форме нямецкага нацызму.\u003cbr\u003eАле няма ніякіх падстаў лічыць людзей, чыста тэарэтычныя распрацоўкі якіх\u003cbr\u003eбылі пакладзеныя пасля ў аснову ідэалогій таталітарных рэжымаў, амаральнымі\u003cbr\u003eі злачыннымі. Яны проста заўважалі той крызіс, у якім апынулася грамадства,\u003cbr\u003eі спрабавалі інтэлектуальна адказаць на яго выклікі, паказаць грамадству шлях да\u003cbr\u003eнаступнага прагрэсу. Як гэта рабілі сотні і тысячы інтэлектуалаў да іх. А да чаго\u003cbr\u003eпрыводзяць такія ідэі, калі іх паспрабаваць некрытычна ўвасобіць на практыцы,\u003cbr\u003eдобра відаць пастфактум, але прадбачыць наперад не заўсёды і не кожнаму магчыма.\u003cbr\u003eДарога ў пекла нярэдка выкладзеная самымі добрымі намерамі.\u003cbr\u003eБеларускія інтэлектуалы таго часу не былі ні лепшымі, ні горшымі за іншых.\u003cbr\u003eЯны жылі ў тым самым свеце, сутыкаліся з тымі ж самымі праблемамі, назіралі за\u003cbr\u003eтым, што адбываецца ў суседзяў, і спрабавалі прыкінуць, як гэта будзе глядзецца\u003cbr\u003eна роднай глебе. Адпаведна, усе модныя ў той час у свеце тэорыі не абыходзілі іх\u003cbr\u003eбокам. Плёны тых пошукаў засталіся ў старых выданнях і архіўных дакументах.\u003cbr\u003eІх няслушнасць даведзена самім жыццём, але ведаць сваю гісторыю трэба ва ўсіх\u003cbr\u003eпраявах\u003c\/p\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53211004338516,"sku":null,"price":17.53,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/59258-1-1.png?v=1765562372"},{"product_id":"chasopis-dudu-2-03","title":"Дуду №2 (03) — 2020","description":"\u003cp\u003eТэма трэцяга нумара дзіцячага часопісу “Дуду” – усё пра булачкі. У часопісе чытачы знойдуць комікс аўтарства Веры Бурлак, казку “Вандроўны чараўнік і булачкі” Андрэя Скурко, вершы, шматлікія заданні, расфарбоўкі, “ляпілкі” і “выразалкі”, а таксама рэцэпт выпякання коржыкаў “Прывіды” і музычныя заданні, якія можна праслухаць пры дапамозе QR-кодаў. Часопіс будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.\u003c\/p\u003e","brand":"Самвыдат","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57452850479444,"sku":null,"price":20.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/101077689_0-13.png?v=1791315013"}],"url":"https:\/\/kirma.sh\/collections\/%d0%ba%d0%be%d0%bc%d1%96%d0%ba%d1%81%d1%8b.oembed?page=2","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}