{"title":"Кнігі: паэзія","description":"","products":[{"product_id":"nerasstralyanyya","title":"(Не)расстраляныя","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eГэтая кніга — пра тых, хто жыў на поўную моц, любіў, памыляўся, марыў і тварыў. Пра тых, каму суджана было стаць голасам сваёй эпохі — і каго перапынулі на паўслове. «(Не)расстраляныя» распавядае гісторыі жыцця 18 беларускіх літаратараў, дае слова іх творчасці і вяртае ў культурную памяць імёны, якія хацелі сцерці. Гэта не толькі кніга пра трагедыю, але і кніга пра жыццё.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eГэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных лю­дзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":50952747352404,"sku":"","price":170.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20241223_1236072.png?v=1734988346"},{"product_id":"bloodlands-2020-2022-belarus-ukraine","title":"Bloodlands 2020\/2022 Belarus Ukraine","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Bloodlands 20\/22 Belarus\/Ukraine» — дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны паэтам Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. Кніга засяроджваецца на драматычных падзеях і пейзажах «крывавых земляў», дзе пераплятаюцца памяць, боль і надзея. Беларусь і Украіна паказаны праз мастацкую візію і пошук уласнай ідэнтычнасці на шляху дэкаланізацыі. Выданне даступнае на Kirma.sh з дастаўкай па свеце.\u003c\/span\u003e\u003cspan\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51032440570196,"sku":"","price":119.7,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/4020562678.png?v=1734908847"},{"product_id":"corpus-vile","title":"Corpus Vile","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e“Першая нізка – гэта размовы пра маё цела і мае адносіны да яго. Чым далей я падарожнічаю, тым больш адыходжу ад уласнага цела. Там ёсць розныя ўзаемаадносіны з нейкім іншым целам, неканкрэтным. Пасля гэтага ўжо з’яўляецца канкрэтнае цела - мой партнёр. Далей – мноства іншых целаў. Гэта такі эксперымент, такое падарожжа, у каторым я спрабую разабрацца з цялеснасцю, сексуальнасцю і з мовай таксама.”\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eДругая кніга вершаў Артура Камароўскага. У ёй аўтар працуе з такімі тэмамі як цялеснасць, гендар, сэксуальнасць, мова, радзіма і спрабуе знайсці адказы на пытанні, як яны звязаныя адно з адным і што вынікае з такой сувязі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51032482939220,"sku":"","price":45.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Corpusvile.png?v=1734911059"},{"product_id":"dom-паэзія-выгнання","title":"Dom. Паэзія выгнання","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКніга вершаў Сержука Сыса “DOM” — гэта паэтычны экс­курс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года, тонкія псіхалагічныя экспрэсіі аўтара пра ўцёкі з ра­дзімы праз пяць краін, пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, спроба асэнсавання рэчаіснасці ды пошукі новага месца ў жыцці.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eМетафарычны нерв і сюжэтнае напружанне не адпускаюць чытача ад вершаваных строф Сержука Сыса. (Леанід Галубовіч)\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eСяржук Сыс здолеў перадаць праз сцігмы вершаў нярвовае трапятанне сваёй душы. Жыццё, думкі, пачуцці, каханне і горыч адстойваюцца, набіраюць водар і ператвараюцца ў гаркавае, ці салодкае, ці сухое каштоўнае віно вершаў. (Алесь Бяляцкі)\u003c\/span\u003e\u003cspan\u003e\u003cspan data-sheets-root=\"1\" data-sheets-value='{\"1\":2,\"2\":\"Год выдання\"}' data-sheets-userformat='{\"2\":19395,\"3\":{\"1\":0},\"4\":{\"1\":2,\"2\":4555150},\"9\":1,\"10\":1,\"11\":4,\"12\":0,\"14\":{\"1\":2,\"2\":16777215},\"17\":1}'\u003e\u003cspan data-sheets-root=\"1\" data-sheets-value='{\"1\":2,\"2\":\"Старонак\"}' data-sheets-userformat='{\"2\":19395,\"3\":{\"1\":0},\"4\":{\"1\":2,\"2\":4555150},\"9\":1,\"10\":1,\"11\":4,\"12\":0,\"14\":{\"1\":2,\"2\":16777215},\"17\":1}'\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51038052155732,"sku":"","price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/kniharnia4.png?v=1734989139"},{"product_id":"ribwort","title":"Ribwort","description":"\u003cp\u003eRIBWORT - гэта месца, каб сесці са сваім болем і паслухаць. Вы можаце падумаць, што гэта не дапамагае. Боль, верагодна, будзе станавіцца ўсё больш і больш вострым, але калі вы сутыкнецеся з ім, калі вы захаваеце для яго месца. У рэшце рэшт ён паменшыцца да памеру драпіны, якую можа дапамагчы загаіць ліст бараду. Калі мы вылечыліся, мы робімся для іншых лісцем рабіны, каб мы маглі сесці з іх болем і паслухаць. Слухайце са спачуваннем і без страху, не абараняючыся і не ўцякаючы. Гэта тое, што нас трымае.\u003c\/p\u003e","brand":"3TimesRebel Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51044489167188,"sku":"","price":75.6,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20250105_173245.png?v=1736107667"},{"product_id":"svieciacca-vokny-dy-nikoha-za-jimi","title":"Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eKniha vierśaŭ Uładzimiera Arłova, laŭreata mižnarodnaj premiji «Eŭrapiejski paet svabody» (Gdańsk, 2010), vydadzienaja łacinkaju, padtrymlivajučy jaje daŭniuju tradycyju ŭ bielaruskaj kultury.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51044506796372,"sku":"","price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Svieciaccavoknydynikohazajimi.png?v=1735079514"},{"product_id":"adrenaljn-vershy-paslja-pjacidzjasjaci","title":"Адрэналін. Вершы пасьля пяцідзесяці","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eВосьмы зборнік вершаў Славаміра Адамовіча, і другі з паэтычных, выдадзены за ўласныя сродкі аўтара. Тэксты, сабраныя ў кнізе, канкрэтныя і часам нават жорсткія, як і час, у якім тут і цяпер мы жывем.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skarynyčy","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51044645077332,"sku":"","price":45.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_8042.png?v=1735083526"},{"product_id":"анталогія-паэтак-выбранае-валжынай-морт","title":"Анталогія паэтак. Выбранае Валжынай Морт","description":"\u003cdiv class=\"main row\"\u003e\n\u003cdiv class=\"innermain container\"\u003e\n\u003cdiv class=\"s-row\"\u003e\n\u003cdiv class=\"centercol s-grid-9\"\u003e\n\u003cdiv class=\"tab-container\"\u003e\n\u003cdiv class=\"product-tabs\"\u003e\n\u003cdiv class=\"product-tab\" data-tab=\"box_description\"\u003e\n\u003cdiv class=\"innerbox\"\u003e\n\u003cdiv class=\"resetcss\"\u003e\n\u003cp\u003eУ гэтай анталогіі сабраныя вершы ХХІ ст. беларускіх паэтак розных узростаў, вопытаў і моў. Тут іх аб’ядноўвае адно: яны падаюць знак чытачам, шукаюць з чытачамі кантакту. Для кагосьці — гэта сустрэча са старымі знаёмымі. Для іншых — адкрыццё новай магчымасці быць пачутымі, убачанымі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУкладальніцай кнігі выступіла сусветна вядомая і любімая многімі беларуская паэтка, універсітэцкая выкладчыца творчага пісьма Вальжына Морт. Уступнае слова да зборніка напісала доктарка філалагічных навук Улляна Верына.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eПаэткі:\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВалянціна Аксак, Надзея Артымовіч, Марыя Бадзей, Крысціна Бандурына, Раіса Баравікова, Данута Бічэль-Загнетава, Сабина Брило, Вера Бурлак , Дар’я Бялькевіч, Марыя Вайцяшонак, Святлана Варонік, Ася Волкава, Анна Воронова , Вольга Гапеева, Вольга Гронская, Аксана Данільчык, Ірына Дарафейчук, Ярына Дашына, Таццяна Дзмітрыева, Галіна Дубянецкая,\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eІрына Дубянецкая, Таня Замировская, Лена Зински, Ольга Злотникова, Кася Іофе, Лина Казакова, Югася Каляда, Галіна Каржанеўская, Анна Ковшар, Ганна Комар, Надежда Кохнович, Наста Кудасава, Наталля Кучмель, Міра Лукша, Мария Малиновская, Наста Манцэвіч , Ванда Марцінш Душ Рэйш, Кацярына Масэ, Ольга Маркитантова, Марыя Мартысевіч, Таццяна Нядбай, Вальжына Морт, Алена Пятровіч,\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЛюдміла Рублеўская, Наталля Русецкая, Людмила Русова, Таццяна Сапач, Таня Светашова, Людка Сільнова, Галіна Сіўчанка, Таня Скарынкіна, Лера Сом, Аксана Спрынчан , Віка Трэнас, Анка Упала, Вера Филенко, Юля Цімафеева, Ганна Шакель, Настя Шакунова, Юлия Шатун, Юлія Шэдзько, Анхела Эспіноса Руіс, Ганна Янкута.\u003c\/p\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Пфляўмбаўм","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51044669030740,"sku":"","price":65.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/png_f52e1fb8-b679-46d8-9523-5aed1485b94b.png?v=1735084646"},{"product_id":"apostraf-1","title":"Апостраф 1","description":"\u003cp\u003eАповесць Пашкевіча, вершы Кудасавай, ліставанне Быкава\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ першым выпуску літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф” чытача чакаюць:\u003c\/p\u003e\n\u003cul\u003e\n\u003cli\u003eаповесць Алеся Пашкевіча “Цясляр волі”, прысвечаная жыццю і творчасці Алеся Гаруна;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eаповеды Уладзіміра Сцяпана, аповесць Іны Снарскай, апавяданні Валера Гапеева, Алены Вешторт, Алега Дашкевіча;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eвершы Насты Кудасавай, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Дуброўскага, Аксаны Данільчык, фрэскі Барыса Пятровіча;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eпераклады Артура Бартэльса ад Віктара Гардзея, Фёдара Цютчава ад Міколы Гіля, Міхаіла Шлейхера ад Змітра Вішнёва;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eліставанне Васіля Быкава з сястрой Валянцінай;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eсловы Адама Глобуса пра мастака Сяргея Каткова;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eэсэ Васіля Аўраменкі пра Уладзіміра Караткевіча\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eды шмат іншых цікавостак.\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51044688724308,"sku":"","price":55.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Apostraf01.png?v=1735085069"},{"product_id":"апоўначы-ў-лонданскім-доме","title":"Апоўначы ў лонданскім доме","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eБалады вядомага пісьменніка вельмі розныя па тэматыцы, месцы і часе дзеяння. Яны далёкія ад звыклых жанравых канонаў. Але ўсе балады кнігі лучыць асоба аўтара — паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51044698128724,"sku":"","price":37.8,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/bcf04e0ab92344e74b5397bc077e2694.png?v=1735085397"},{"product_id":"астралябія-божых-таямніц","title":"Астралябія божых таямніц","description":"\u003cp\u003e\u003cem\u003e\"Я заўжды пісала пра любоў – гаворыць аўтарка Анхела Эспіноса Руіс. – Да 2020 года, пра нейкае юнацкае, інтэнсіўнае каханне. Пасля 2020, і яшчэ болей ад 2022 – пра любоў-надзею, пра мары аб лепшуай будучыні для блізкіх. Гэтай кнігай я хацела адыйсці ад наіўнасці першай любові, ад болю другой – Імкнуцца да ўніверсальнай любові, да канцоў сусвету і да ўнутранага зярна ўласнага чалавецтва – да Астралабіі Божых Таямніц.\"\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eАнхела Эспіноса Руіс — гэта беларускамоўная паэтка з Гішпаніі. Як сама пра сябе піша: Трохі філёляг, трохі музыка.\u003c\/div\u003e\n\u003cp\u003eУ новай кнізе Анхэлі Эсьпіносы Руіс забраная лірыка:\u003cbr\u003e— пра старыя замкі Эўропы,\u003cbr\u003e— пра неідэальную сымэтрыю каханьня,\u003cbr\u003e— пра невычарпальныя пытаньні неба,\u003cbr\u003e— і іншыя вершы.\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51046573572436,"sku":"","price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/de9f3124eca5e35e3f0f38c6bc04cb10.png?v=1735137601"},{"product_id":"belaruskija-zorki-sceburaka","title":"Беларускія зоркі","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Беларускія зоркі» — гэта кніга, у якой пад адной вокладкай сабраныя лепшыя творы Усевалада Сцебуракі. Паэзія, проза, пераклады і сямейная гісторыя складаюцца ў цэласны свет аўтара — шматгранны і глыбокі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ кнігу Усевалада Сцебуракі «Беларускія зоркі» ўвайшлі выбраныя творы розных гадоў. Упершыню пад адной вокладкай сабраныя лепшыя ўзоры паэзіі, перакладаў, малой прозы, а таксама фрагменты з вялікай кнігі сямейнай гісторыі «Сцебуракаў лёс», дзе аўтар паўстае не толькі як апавядальнік, але і як інтэрпрэтатар і даследчык. Прадстаўлены ў кнізе корпус тэкстаў дазваляе чытачу адчуць тэматычную разнастайнасць і ў поўнай меры пазнаёміцца са светапогдяднай канцэпцыяй аўтара.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Tsymberau","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51046890930516,"sku":"","price":45.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/0eeb47d2d876a7eaacb4ecb60a6956b4.png?v=1735145438"},{"product_id":"вершы","title":"Вершы","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eАндрэй Хадановіч (нар. 1973) беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард. Лаўрэат шэрагу беларускіх і замежных літаратурных прэмій. Яго творчасць вызначаецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі ды іранічнасцю стылю.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51047743947092,"sku":"","price":31.5,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/23e2d9e5934c1d16b2050ff058c43215.png?v=1735160999"},{"product_id":"водападзел","title":"Водападзел","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e“Водападзел” – пятая паэтычная кніга Марыі Мартысевіч. Зьмяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год. Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам сваёй творчасьці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясьцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах Менска, дзе расла, жыла і творча кшталтавалася паэтка.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Polackija Labirynty","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51047838253396,"sku":"","price":30.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/4c486da5d619b56761ee62da10eada7d.png?v=1735162201"},{"product_id":"vouchyya-yagady","title":"Воўчыя ягады","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Воўчыя ягады» — гэта не проста зборнік паэзіі, а шлях праз выгнанне, успаміны, мову і каханне. Вершы з трох папярэдніх зборнікаў і новыя тэксты сплятаюцца ў гісторыю пра тое, што раніць і лечыць, губляе і выратоўвае.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eГэтая кніга пачынаецца з вымушанага выгнаньня і ў выгнаньні канчаецца. Напэўна, яе можна назваць аўтабіяграфічнай, хаця тут няма ніякіх фактаў. Напэўна, яе можна назваць спавядальнай, хаця тут няма ніякіх прызнаньняў. Яна пра корань, які не спыняе росту. Пра палявую сьцяжыну, што выводзіць у мэгаполіс. Пра каханьне, якое само ёсьць дарогай. Пра мову, якая адначасова робіцца насланьнём і ратаваньнем. Пра ягады даўніх і даўкіх успамінаў, якія нас вабяць, труцяць і лечаць. Кнігу складаюць выбраныя вершы з трох папярэдніх зборнікаў, а таксама напісаныя ў апошнія гады.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Вясна","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51047969390932,"sku":"","price":46.5,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/89873fc589ce4d0f01fc56b2e8f7575d.png?v=1735163984"},{"product_id":"выбраная-лірыка","title":"Выбраная лірыка","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51048015987028,"sku":"","price":37.8,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/fbb9367363916d80af26c3185a65414b.png?v=1735165418"},{"product_id":"вызвалі-або-бяжы","title":"Вызвалі або бяжы","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eПаэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. “Вызвалі або бяжы” – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – “быць мацнейшай за абставіны”. Менавіта таму ў свеце, які паўстае на старонках кнігі быццам за кратамі, паэтычнае слова адчуваецца як глыток паветра. Яго нельга забраць ажно ў затхлай турме ці аўтазаку, як немагчыма пазбавіць унутраняй свабоды, нестрыманай і бязмернай, шчырасці ў дачыненні на свету. Менавіта такое адчуванне выклікаюць вершы, напісаныя ў 2018-2022 гады, большасць з якіх прайшла для паэткі ў межах Беларусі. Затрыманні на вуліцах Мінска, збіццë ў камеры “на чатырох, дзе я была шастаццатая”, сведчанне пра вайну ва Украіне, якую перажываюць не абстрактныя ахвяры, а блізкія людзі, сябры, – усë гэта стварае летапіс часу, пераданы праз успрыманне маладой жанчыны, якая ў свеце катаваным і несвабодным не страчвае, мабыць, адзінага пакінутага ëй права – быць сабой.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51048028930388,"sku":"","price":51.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/b99ab61be1f772dc28eea8ec22f40ba3.png?v=1735165745"},{"product_id":"habrejskiya-melodyi","title":"Габрэйскія мелодыі","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Габрэйскія мелодыі» — гэта паэтычны цыкл Генрыха Гайнэ, у якім спалучаюцца іронія, лірычнасць і глыбокія развагі пра веру, культуру і чалавека. Гэта класіка еўрапейскай паэзіі ў якасным беларускім перакладзе.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Габрэйскія мелодыі» — паэтычны цыкл з апошняй кнігі Генрыха Гайнэ «Рамансэра» (1851), які ўключае тры творы. «Прынцэса Шабат» — чуллівы і ў той жа час іранічны аповед пра адно з галоўных свят габрэйскага народа — Шабат. «Егуда бен Галеві» — узнёслая і жартаўлівая паэма пра найвялікшага габрэйскага паэта Сярэднявечча. «Дыспут» — дасціпная крытыка абмежаванасці мыслення і засяроджанасці на догмах на прыкладзе спрэчкі паміж рабінам і манахам. У кнігу таксама ўключаны верш «Донна Клара» са зборніка «Кніга песень». Пераклады суправаджаюцца грунтоўнай прадмовай Г. Сінілы і каментарыямі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Tsymberau","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51051946148180,"sku":"","price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_8053.png?v=1735257015"},{"product_id":"haspadynya-vosenskaga-domu","title":"Гаспадыня восеньскага дому","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Гаспадыня восеньскага дому» — гэта поўны збор творчасці Тацяны Сапач, адной з яркіх постацей беларускай паэзіі. Яе вершы — гэта музыка словаў, тонкая і глыбокая, якая завяршае залатое ХХ стагоддзе беларускай літаратуры.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eДзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое ХХ стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Вясна","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51052016894292,"sku":"","price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/824d91bd5814710045ac6049fe0689d4.png?v=1735259037"},{"product_id":"grazyna","title":"Гражына","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Гражына» Адама Міцкевіча — адзін з найбольш значных твораў паэзіі пачатку ХІХ стагоддзя, у якім міфалагічная прастора і гісторыя зліваюцца ў адзінае цэлае. У гэтым новым перакладзе Марыі Мартысевіч беларускамоўны чытач упершыню можа адчуць сапраўдную архаічную музыку радкоў і адчыніць для сябе багаты космас твора. Кніга не толькі вяртае класіку ў сучасны кантэкст, але і прапануе «Пасьлямову» перакладчыцы — падарожжа па «Гражыне» праз час і культуру.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eВершаваная аповесьць “Гражына” (1823) на беларускую мову дагэтуль перакладалася двойчы цалкам, а таксама ў фрагмэнтах. У кнігу ўвайшоў новы пераклад аповесьці ў выкананьні Марыі Мартысевіч. Аўтарка перакладу імкнулася, каб радкі, у адпаведнасьці з арыгіналам, уражвалі чытача архаічнасьцю гучаньня, хацела перадаць космас твору і шмат часу прысьвяціла вывучэньню тэксту і кантэксту. У кнізе вы таксама знойдзеце яе “Пасьлямову” — падарожжа па “Гражыне” ў прасторы і часе.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51055900066132,"sku":"","price":36.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Mickiewicz_front.png?v=1735334857"},{"product_id":"da-novaga-zautra","title":"Да новага заўтра","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eЗінаіда Бандарына — адна з найбольш адметных паэтак 1920-х. Яе творы гучаць востра і актуальна і сёння. Гэтае выданне збірае выбраныя вершы, многія з якіх друкуюцца ўпершыню.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eГэта каштоўнае выданне дазваляе зразумець драматычны стан адной з самых значных беларускіх паэтак ХХ стагоддзя, што пражыла яркае, але кароткае жыццё, адчуць смак дынамічнай беларускай паэзіі 1920-х гадоў, а галоўнае – вярнуць у гісторыю нашай літаратуры імя неардынарнай асобы і творцы – Зінаіды Бандарынай. Кніга яе выбранай паэзіі \"Да новага заўтра\" ўключае як вершы з прыжыццёвых зборнікаў і перыядычных выданняў, так і творы, якія нідзе не друкаваліся.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Альфа-кніга","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51060479131988,"sku":"","price":52.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/a98fa590dece1f3999be3fe497dff18c.png?v=1735416007"},{"product_id":"забыть-в-электричке","title":"Забыть в электричке","description":"\u003cp\u003eВозможно, автор этой книги более известен как музыкант Port Mone, Polyn или SK.EIN, но вот уже много лет он пишет тексты в авторском фьюжн-жанре на границе эссе и поэтичных зарисовок-миниатюр.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВместе они складываются в нестройный серфинг по мироустройству, в путеводитель по человеку, в карту пропасти, над которой мы изредка протягиваем друг другу руки.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЧтение получилось насыщенное, каждое предложение имеет вес. Книгу можно перечитывать как сборник стихов, открывая наугад, а можно забыть в электричке, чтобы это делали другие.\u003c\/p\u003e","brand":"Мяне няма","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51071460540756,"sku":"","price":68.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/905bf3f73f8f1d9609d5bdc31d8d6202.png?v=1735602253"},{"product_id":"znichy-kakhannya","title":"Знічы кахання","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Зніч кахання» — гэта зборнік лірычнай паэзіі знакамітага беларускага паэта Уладзіміра Някляева. Глыбокія пачуцці, тонкія назіранні і асабістыя перажыванні сплятаюцца тут у адну зніч — святло, што свеціць праз цямру будняў. Кніга выданая з супервокладкай і ўзбагачаная каляровымі малюнкамі, што робіць яе ідэальным падарункам для аматараў сапраўднай беларускай паэзіі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Fundacja Prospect","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51080952545620,"sku":"","price":65.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/znichy_kahannya_supervokladka-tvar.png?v=1735760450"},{"product_id":"zekameron-vershy-hutarki","title":"Зэкамерон. Вершы. Гутаркі","description":"\u003cp\u003eГэтая кніга – \u003cstrong\u003eголас Максіма Знака\u003c\/strong\u003e, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024 года ні сям’я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eТэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і сувязь былі яшчэ магчымыя.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНасуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eІ – насуперак абставінам – чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачацца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПершая частка гэтай кнігі – зборнік «Зэкамерон», які ўжо быў выдадзены на беларускай, рускай, ангельскай, нямецкай, шведскай мовах. «Зэкамерон» – 100 апавяданняў з назіраннямі і нататкамі абсалютна нармальнага чалавека, які апынуўся ў абсалютна ненармальным для яго месцы. Другая частка кнігі – вершы, напісаныя падчас першага года зняволення. Трэцяя частка кнігі – гутаркі, якіх ніколі не было, але якія склаліся як пазл з маленькіх кавалачкаў таго, што Максім казаў ці чуў.\u003cstrong\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003ca href=\"https:\/\/www.instagram.com\/p\/C-ujQnuoHr6\/\"\u003eВідэаагляд\u003c\/a\u003e\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Polackija Labirynty","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51081421422932,"sku":"","price":65.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/123.png?v=1735766102"},{"product_id":"канстытуцыя","title":"Канстытуцыя","description":"\u003cp\u003eЗборнік вершаў \u003cstrong\u003eГанны Янкута «Канстытуцыя»\u003c\/strong\u003e – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяпер», каб зафіксаваць момант, які мы вымушаныя пражываць.\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51081738125652,"sku":"","price":31.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Yankuta-Hanna-Kanstytucyja.png?v=1735768452"},{"product_id":"кніга-льва-выбранае","title":"Кніга льва. Выбранае","description":"\u003cp\u003eБагдан Ігар Антоныч (Богдан Ігор Антонич, 1909–1938) – самабытны паэт, класік украінскай літаратуры. “Кнігу Льва” склалі выбраныя творы, якія ўваходзілі ў тры прыжыццёвыя зборнікі паэта (“Вітанне жыцця”, 1931; “Тры пярсцёнкі”, 1934; “Кніга Льва”, 1936), два пасмяротныя (“Зялёнае евангелле”, 1938; “Ратацыі”, 1938), а таксама тэксты, што не змяшчаліся ў асобных выданнях, у тым ліку і ў падрыхтаваным самім аўтарам (але не надрукаваным) зборніку “Вялікая гармонія” [1932–1933]. У раздзел “Накіды, планы, фрагменты” ўключаныя асобныя матэрыялы з запісных кніжак паэта. Завяршае збор выбраных твораў яго прамова “Становішча паэта”, выказаная пры атрыманні 1 студзеня 1935 г. літаратурнай узнагароды.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПераклады з украінскай здзейсненыя найлепшымі паэтамі ХХ стагоддзя, сярод якіх Эдуард Акулін, Мікола Аляхновіч, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, а таксама ўкладальнік і каментатар выдання Вячаслаў Рагойша. Празаічныя фрагменты для выдання перастварыла Таццяна Кабржыцкая.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ якасці эпіграфаў выкарыстаныя ўрыўкі з прадмоў Ніла Гілевіча і Дмытра Паўлычкі да папярэдняга варыянта гэтага зборніка, які пабачыў свет у 2011 годзе ў выдавецтве “Каменяр” (Львоў) невялікім накладам. Новае выданне, здзейсненае праз 12 гадоў, – добрая магчымасць для беларускага чытача адкрыць для сябе творчасць аўтара-мадэрніста, які аказаў каласальны ўплыў на развіццё ўкраінскай паэзіі ў ХХ стагоддзі.\u003c\/p\u003e","brand":"Зміцер Колас","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51082441949524,"sku":"","price":34.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7748.jpg?v=1735773433"},{"product_id":"malanki-nad-vilniai","title":"Маланкі над Вільняй","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Маланкі над Вільняй» — трохмоўны зборнік, створаны да 700-годдзя Вільні. Вершы на беларускай, літоўскай і польскай мовах адлюстроўваюць шматкультурны дух горада і яго няпросты лёс. Ініцыятыва належыць перакладчыцы і дасьледчыцы Альме Лапінскене. Удзел у выданні ўзялі вядомыя паэты і перакладчыкі Віленшчыны, якія ператварылі гэты зборнік у сапраўдны літаратурны мост паміж народамі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eГэта кніга – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад нас, віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў. Яе пяру належаць і цудоўныя пераклады маіх вершаў на літоўскую мову. Вялікі дзякуй табе, дарагая Альма! Не засталіся ўбаку і палякі Вільні – адзін са старэйшых і найбольш вядомых паэтаў Віленшчыны Аляксандр Снежка не толькі элегантна і творча пераклаў вершы з беларускай мовы на польскую, але і дапамог з практычнымі пытаннямі афармлення і выдання зборніка. Нізкі паклон і шчырая падзяка за гэта, пан Аляксандр! Лёс Вільні за гэтыя 700 гадоў ніколі не быў простым і лёгкім – раз-пораз над ёй збіраліся хмары, бліскалі маланкі, грымеў гром, лютавалі завеі. Але пакуль мы, віленчукі, трымаемся разам – нас не зламіць!\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51088515694932,"sku":"","price":63.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Martins_Valda_Malanki-nad-Vilniaj-1.png?v=1735842323"},{"product_id":"месапатамія","title":"Месапатамія","description":"\u003cp\u003e«Месапатамія» — кніга ўкраінскага літаратара Сяргія Жадана, складзеная з дзевяці празаічных і трыццаці паэтычных гісторый любові і смерці. Героямі гэтых гісторый сталі людзі розных лёсаў, біяграфій і характараў, але ўсе яны так ці інакш звязаныя паміж сабой. Разам з імі чытач апынецца ў горадзе міжрэчча, дзе яго чакаюць пакручастыя падарожжы ад аднаго берага да іншага — альбо ўглыб вады.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eСяргій Жадан (нар. у 1974) — украінскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Франтмен вядомага рок-гурта «Жадан і Собаки» Аўтар раманаў «Депеш Мод», «Anarchy in the UKR», «Ворошиловград», «Інтернат», паэтычных зборнікаў «Цитатник», «Ефіопія», «Життя Марії», «Тамплієри», «Антена», «Список кораблів», «Псалом авіації», «Скрипниківка» і інш.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКрытыкі называюць Сяргія Жадана адным з лепшых пісьменнікаў краін на постсавецкай прасторы, адзначаюць яго ўменне быць блізкім як для простага, так і для высокаінтэлектуальнага чытача. Літаратурныя творы Сяргія Жадана адзначаны шматлікімі нацыянальнымі і міжнароднымі ўзнагародамі, перакладзены больш чым на дваццаць моў, што робіць аўтара адным з самых вядомых сучасных украінскіх пісьменнікаў у свеце.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЗа кнігу «Месапатамія» (2014) Сяргій Жадан атрымаў у 2015 годзе прэстыжныя літаратурныя прэміі «Ангелус» і «Украінская кніга года».\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51088823550292,"sku":"","price":52.9,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/a101bab69b747cd5a382b4e0abcc4fd8.png?v=1735844876"},{"product_id":"nihto-ne-chakae","title":"Ніхто не чакае","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eМаша Калека — адна з самых яскравых паэтак міжваеннай Еўропы, чый лёс быў разарваны эміграцыяй і вайной. Яе паэзія нараджалася ў Берліне, дыхала атмасферай «Romanisches Café», а потым гучала ўдалечыні, у выгнанні. У зборніку «Ніхто не чакае» чытач сустракае лірыку, поўную самоты, але і надзеі — вершы, якія пераадольваюць адлегласці, эпохі і асабістыя трагедыі, каб стаць блізкімі кожнаму.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eМаша Калека (імя пры нараджэнні – Голда Малка Аўфэн, 1907–1975) – паэтка і двойчы эмігрантка. Каб пазбегнуць пагромаў у пачатку Першай сусветнай вайны, яе бацькі-габрэі разам з дзецьмі былі вымушаныя пераехаць з Хшанава (горад на поўдні сучаснай Польшчы) у Германію. З канца 1920-х гадоў паэтка пачала друкаваць вершы ў нямецкіх газетах і ўвайшла ў кола берлінскай творчай багемы, якая гуртавалася вакол знакамітага “Romanisches Café”. Два першыя паэтычныя зборнікі, “Lyrisches Stenogrammheft” (“Лірычны зборнік стэнаграм”, 1933) і “Das kleine Lesebuch für Große” (“Маленькая чытанка для дарослых”, 1935) прынеслі ёй поспех і шырокую літаратурную вядомасць, аднак у 1938 годзе нацысцкі рэжым прызнаў іх “шкоднымі і непажаданымі”. У тым жа годзе Маша Калека разам з другім мужам, музыкам Хеміа Вінаверам, і сынам Стывенам эмігравала ў ЗША.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51088976871764,"sku":"","price":31.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/1bca18fe1569dfc1029596c95249f450.png?v=1735848349"},{"product_id":"наперадзе-толькі-лес","title":"Наперадзе толькі лес","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 г. па люты 2023 г.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003e«…над намі стаіць жыццё, \/ дзіцёнак-анёл \/ з перакуленага \/ чоўна любові» – мабыць, самая дакладная цытата з новай паэтычнай кнігі Вольгі Злотнікавай, своеасаблівыя ўводзіны ў мастацкі свет паэткі. Яго адметнасць у тым, што Вольга арганічна спалучае сістэмы дзвюх моў – рускай і беларускай, кожная з якіх прыносіць у яе паэзію сузор’е вобразаў, гучанне паэтычнага радка, непаўторную інтанацыю.\u003cspan class=\"Apple-converted-space\"\u003e \u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003eУ новай кнізе яе асновай робяцца збіты рытм, абрыўкі фраз з мноствам паўз, гукавых лакунаў, якія пакідаюць прастору для роздуму. У вершах адчуваецца досвед чалавека, які прайшоў праз жнівень 2020-га, таму і біблейская вобразнасць падаецца ў змрочных фарбах, а надзея праблематызуецца, каб не напісаць «адсутнічае», мастацкі свет пранізваюць лейтматывы маўчання, немагчымасці крыку, няздольнасці прабіць сцяну пустэчы, гвалтоўнага пазбаўлення гуку. І разам з тым гэта не каментары да рэчаіснасці. Дакладней, больш за каментары, бо гаворка ідзе пра чалавечы лëс, ягоную трапяткую частку ― сэрца. Таму і лес ― наперадзе.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p3\"\u003e\u003cb\u003eВольга Злотнікава\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eнарадзілася ў 1987 годзе ў Мінску. Вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Вершы апублікаваныя ў «Анталогіі сучаснага беларускага верлібра», «Анталогіі паэтак. Выбранае Вальжынай Морт», папяровых і сеціўных выданнях: «Минская школа», «Homo Legens», «Новый журнал», «Вестник РХД», «Literratura», «Этажи» і інш. Аўтарка кніг вершаў «Паства» (2016) і «Радогощенский дневник» (2018). Жыве ў Мінску.\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51092307771732,"sku":"","price":51.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/photo1715456189_cca14192-b259-4230-9f0a-da987870d08f.png?v=1735910132"},{"product_id":"неба-мнагавокае","title":"Неба мнагавокае","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eПершая асобная кніга Наталлі Віншеўскай (1907–1989), паэткі з драматычным лёсам, актыўнай удзельніцы літаратурнага згуртавання “Маладняк”. Яе творы вызначаюцца тонкім лірызмам, настраёвасцю, кампазіцыйнай зграбнасцю, яркімі эпітэтамі. У кнігу ўключаны ўсе вядомыя на сёння вершы Наталлі Вішнеўскай, апавяданне “Завея”, а таксама лісты 1961–1989 гг., большасць з якіх адрасавана вядомаму паэту, празаіку і перакладчыку Сяргею Грахоўскаму.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Альфа-кніга","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51092341948756,"sku":"","price":51.5,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/7ae4d6d8012f47967d99e10c35206bbd.png?v=1735910677"},{"product_id":"непрамоўленае","title":"Непрамо(ў)ленае","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ гэтай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51094201205076,"sku":"","price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/69d963a153456b9dd8f7e049395053b5.png?v=1735935850"},{"product_id":"пад-асобнымі-коўдрамі","title":"Пад асобнымі коўдрамі","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024).\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003e\u003cstrong\u003eВольга Гапеева\u003c\/strong\u003e (Volha Hapeyeva) — паэтка, мыслярка, перакладчыца і лінгвістка. Ейныя творы перакладзеныя больш чым на 15 моваў свету. Стыпендыятка міжнародных праграм для літаратараў, удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў. Лаўрэатка літаратурных прэмій (“Rotahorn”, Аўстрыя, 2021; „Wortmeldungen“, Нямеччына, 2022 і інш.).\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eАўтарка кніг паэзіі “Словы якія са мной адбыліся” (2020), “Парадокс “Немаўля” (2022), “Граматыка снегу” (2017) і інш., раманаў “Кэмэл-трэвэл” (2019) і “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (2021), кніг для дзяцей “Сумны суп” (2014), “Дзве Авечкі” (2017), “Адна Шкарпэтка” (2020).\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51094546743636,"sku":"","price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/f745b2ede23b3df5719215d56b6d3704.png?v=1735942670"},{"product_id":"паром-празь-ля-манш","title":"Паром празь Ля-Манш","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКнігу склалі выбраныя творы з пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51094601007444,"sku":"","price":37.8,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/1eb33395ef8a88d8c8873ecbf801826c.png?v=1735944579"},{"product_id":"partret-z-pamjaci","title":"Партрэт з памяці","description":"\u003cp\u003eЗборнік «Партрэт з памяці» аб’ядноўвае вершы польскай нобелеўскай лаўрэаткі, перакладзеныя на беларускую мову паэтамі розных пакаленняў. Гэта сустрэча дзвюх літаратурных традыцый, якая дазваляе адчуць універсальнасць паэзіі і адкрыць яе наноў праз беларускую мову. Кніга стане сапраўднай знаходкай для тых, хто любіць сусветную літаратуру і хоча ўбачыць яе ў нацыянальным кантэксце.\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51094619586900,"sku":"","price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Szymborska-face.png?v=1735944976"},{"product_id":"рэспубліка-глухіх","title":"Рэспубліка глухіх","description":"\u003cp\u003eДзеянне “Рэспублікі глухіх” разгортваецца ў перыяд палітычнай смуты на адной акупаванай тэрыторыі. Хаця месца і час дакладна не вызначаны, здаецца, што ў тых жудасных падзеях мы пазнаём сваю эпоху і сваю краіну.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАшаламляльная вершаваная прыпавесць, якая па форме нагадвае драматычны твор, адкрываецца сцэнай забойства акупантамі глухога хлопчыка Пеці. Стрэл, які падштурхоўвае жыхароў да пратэсту, — апошні пачуты імі гук. Горад глухне, і ў гэтай цішы мова жэстаў робіцца мовай іх маўклівага супраціву.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКніга расказвае гісторыі прыватнага жыцця гараджан ва ўмовах публічнага гвалту: пары маладажонаў, Соні і Альфонса, якія чакаюць дзіця; адважнай Мамулі Галі, якая распачынае бунт у сваім лялечным тэатры; Галіных лялечніц, што ўдзень таемна вучаць жыхароў мове жэстаў, а ўначы завабліваюць салдат па адным і забіваюць за тэатральнай заслонай.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАдначасова гісторыя кахання, элегія і палітычны памфлет, “Рэспубліка глухіх” гучыць як перасцярога і ставіць пад пытанне наша калектыўнае маўчанне перад абліччам жорсткасці і гвалту.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e“Глухія не вераць у цішыню, — піша Ілля Камінскі. — Цішыню прыдумалі тыя, хто чуе”.\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51098863763796,"sku":"","price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/165e89c0d0b839d2e3c468a0d5b80dd4.png?v=1735994659"},{"product_id":"час-знешняй-адсутнасці","title":"Час знешняй адсутнасці","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eГэты зборнік — пра вечнае і адначасова пра наша цяперашняе жыццё ў “памежныя часы”. Тут не будзе апісання падзеяў у лоб, але агульны досвед жыцця ва ўмовах турбулентнасці дазваляе счытваць і разумець... (\"Кніжныя размовы\")\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eПаэтычнае маўленне Аксаны Данільчык адначасова вельмі натуральнае і высокамастацкае. Натуральнасць не нагадвае знарочыстай празаізацыі, а высокамастацкасць не стварае ўражання эстэцтва. У выніку перад намі незвычайная стылістычная раўнавага, якую можна назваць нават унікальнай. (Алесь Дуброўскі)\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eВершы Аксаны складзеныя нібы мазаікі: увага да дэталяў, што вынікае з асобных словаў, паўзаў і маўчанняў паэтычнага рытму злучае гэтыя элементы ў аднародную і маляўнічую выніковую кампазіцыю. (Сальваторэ Дзі Марцо)\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eКніга атрымалася сапраўды сучаснай, надзвычай сугучнай усім актуальным працэсам — ад сацыяльна-культурных да літаратурна-мастацкіх. (Анатоль Брусевіч, “Наша вера”)\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51098935591252,"sku":"","price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7765.jpg?v=1735995813"},{"product_id":"пра-словы-і-цішыню-між-імі","title":"Пра словы і цішыню між імі","description":"\u003cdiv class=\"x11i5rnm xat24cr x1mh8g0r x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eЗборнік украінскай паэзіі ў перакладах на беларускую мову выпусціла каманда Інтэрнет-часопіс сучаснай беларускай паэзіі \"Taubin\" і шведскае выдавецтва «Ariel Förlag». «Пра словы і цішыню між імі» — зборнік з падборкай ўкраінскай паэзіі, што публікавалася на віртуальных старонках часопіса.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x11i5rnm xat24cr x1mh8g0r x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003e«На працягу двух гадоў з пачатку лютаўскай інвазіі Расіі ва Украіну, салідарныя з нашымі ўкраінскімі сябрамі і ўсім украінскім народам, мы друкавалі пераклады актуальнай украінскай паэзіі на беларускую мову», — адзначаюць укладальнікі зборніка.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv class=\"x11i5rnm xat24cr x1mh8g0r x1vvkbs xtlvy1s x126k92a\"\u003e\n\u003cdiv dir=\"auto\"\u003eУ зборніку прадстаўлены вершы 13 аўтараў і аўтарак, некаторыя з якіх проста зараз ваююць на фронце.\u003c\/div\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Taubin","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51099618214228,"sku":"","price":62.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7875.png?v=1736007478"},{"product_id":"прыгоды-дзядзі-віці-на-валадарцы","title":"Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eБеларус, журналіст „Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч нарадзіўся ў Маладэчне ў 1958 годзе, школу закончыў у Берасьці, навучаўся на журналіста ва ўнівэрсытэце ў Менску, дзе і працаваў у розных мэдыя, пакуль у сьнежні 2021 году ня быў арыштаваны за тое, што асьвятляў пратэсты. Не прызнаў віны і быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калёніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Грузьдзіловіч напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць „Прыгоды дзядзі Віці” з магілёўскага СІЗА. Пазьней у калёніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя. Тэкст пра Валадарку аўтар падрыхтаваў у Вільні, дзе жыве зь верасьня 2022 году.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51099644297556,"sku":"","price":63.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_1103.jpg?v=1736008552"},{"product_id":"самае-трывожнае-лета","title":"Самае трывожнае лета","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКрысціна Бандурына нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Філолаг, паэтка, рэдактарка паэзіі. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе бела-рускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара «W\/Rights» (2020). У 2017-2018 гадах працавала рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Рэдактарка «Анталогіі беларускага верлібра», зборнікаў вершаў «Вада пачынае жыць» Артура Камароўскага, «Свистящий алфавит» Вольгі Маркітантавай, «Побач» Насты Кудасавай. Рэдагуе інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі «Taubin». Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, шведскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую і дацкую мовы. Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016). Аўтарка паэтычных зборнікаў «Homo» (2019), «Псалмы и сонники» (пераклады на рускую, 2021). \u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51099853652308,"sku":"","price":51.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/63415-1.png?v=1736011705"},{"product_id":"світумузыка","title":"Світумузыка","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\"Світумузыка\" - другая кніга беларускага журналіста Аляксея Дзікавіцкага, у якую ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады рок-хітоў на палескую гаворку з ваколіцаў Пінску.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Magenta","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51100822896980,"sku":"","price":34.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/1aefe9fc0da58df1420286479531e040.png?v=1736023984"},{"product_id":"слёзы-на-вецер","title":"Слёзы на вецер","description":"\u003cp\u003e„Дар’я Бялькевіч не заканчвала філфакаў, затое чытала паэзію і слухала жывых паэтаў. Можа, таму зусім не хворая на снабізм і ўпэўненая, што творчасць або дапамагае людзям, або нікому не патрэбная“. Андрэй Хадановіч.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cbr\u003eУ зборнік увайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў 2016–2021 гадах.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51100935684436,"sku":"","price":34.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/bc2e3472f48d658822f871135278f852.png?v=1736025588"},{"product_id":"у-ката-мірона-чорная-карона","title":"У ката Мірона чорная карона","description":"\u003cp\u003eСерыя \"Каляровы ровар\", заснаваная ў 2013 годзе. Выпуск 34\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВершы Рыгора Барадуліна для чытачоў любога ўзросту. Пра любоў да катоў, якія ўпрыгожваюць свет, але найперш — Беларусь. Дзівосны катовы свет праз чорна-белыя літары і малюнкі.\u003c\/p\u003e","brand":"Кнігазбор","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51101377495380,"sku":"","price":27.8,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7860.png?v=1736032074"},{"product_id":"улей","title":"Улей","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eДмитрий Строцев - белорусский поэт, пишет на русском языке. Родился в Минске в 1963 году. Автор 18 книг стихов. Руководитель литературно-издательского проекта «Новые Мехи», издатель альманаха и поэтической серии «Минская школа». Член Белорусского ПЕН-центра. Лауреат много-численых премий, в том числе, премии Фонда Библиотеки Вацлава Гавела Disturbing the Peace Award to a Courageous Writer at Risk (2021), Swedish PEN's Tucholsky Award (2021) и премии Белорусского ПЕН-центра имени Алеся Адамовича (2021). Стихи переведены на многие языки.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51101638951252,"sku":"","price":51.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/63416-1.png?v=1736034024"},{"product_id":"уцёкі-з-палесься","title":"Уцёкі з Палесься","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eНовая кніга Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне. І ўсё ж ляйтматывам кнігі ёсьць загад паэткі самой сабе: жыць навырост! Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Жыве ў Менску. Мае дыплём гісторыка і досьвед журналісткі. Выдала кнігі паэзіі «Цьвінтар», «Капліца», «Антычны дождж», «Віно з Каліфорніі», «Ружоўніца», «Дзікая сьліва», «Завінены рай», «Кава ў арліным гнязьдзе», «Трэці Эдэм». Яе вершы друкаваліся ў перакладах на швэдзкую, нямецкую, дацкую, літоўскую, польскую, расейскую, францускую, украінскую, ангельскую, румынскую, фінскую, гішпанскую мовы.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51101666181460,"sku":"","price":37.8,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/ba41130e340d66be7dfd2007cf4663db.png?v=1736034368"},{"product_id":"чорнае-неба","title":"Чорнае неба","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ 2014 годзе ісландскі паэт Адальсьэйн А. Сігюрдсан быў госцем Міжнароднага паэтычнага фестывая імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». Вынікам візіту зрабілася гэтая кніга ў перакладзе Марыі Пушкінай:\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003e⠀\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003e\u003cem\u003eПацверджанне\u003c\/em\u003e\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eМінулай ноччу\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eя зноў чуў\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eяк выпроствае крылы\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eсонм анёлаў.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e⠀\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eЯ моўчкі падняўся\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eз ложка\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eзірнуў у вакно\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eразмаляванае марозам.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e⠀\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eУ садзе\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eвыпаў свежы снег\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eсляды птушак і\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eкалі прыгледзішся\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eсляды анёлаў\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eлёгка пазнавальныя\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eпа крылах\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eузбунтавалі\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eбелую тканін.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003e⠀\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eУ якасці паслямовы выданне дапаўняе эсэ полацкага этнографа і паэта Уладзіміра Лобача, якое на ўзроўні знакаў збліжае Беларусь і Ісландыю.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Зміцер Колас","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51104018792788,"sku":"","price":34.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7746.jpg?v=1736080891"},{"product_id":"шыба-без-шкла","title":"Шыба без шкла","description":"\u003cp class=\"p1\"\u003eШыба без шкла – тое, што засмучае і здзіўляе. Прымушае спыніць рух і думкі, дакрануцца да балючага вобраза, які спаткае на вокладцы ў выглядзе назвы і суправаджае падчас падарожжа па старонках. Для Касі Іофе, беларускай паэткі, перакладчыцы, псіхатэрапеўткі, кніга стала месцам аўтарэфлексіі і судакранання з чытачом.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003eЗварот да яго ажыццяўляецца па-за межамі, з якіх першая ― моўная. У кнізе змешчаны вершы на беларускай, рускай, польскай, некаторыя творы згадваюць пра украінскую, ідыш.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003eАле «па-за межамі» не толькі праз мову і нават геаграфію. Справа ў адлегласці ментальнай, якая таксама пераадольваецца: стваралася кніга ва ўмовах рэлакацыі, з улікам досведу 2020 года, гранічна трагічнага, але не руйнуючага. Аб гэтым сведчаць і вобразная сістэма, дзе гіпернатуралістычныя метафары, нібы вывернутыя суставы, лякуюцца прыроднай стыхіяй, сумяшчаючы прыроднае і сацыяльнае, і фанетыка радкоў, пабудаваных на збіцці гукаў, паўторах, і аўтарскія неалагізмы з кавалкамі сэнсаў. А па-за ўсім гэтым ― постаць лірычнай гераіні, якая прынцыпова не адасабляе сябе ад мастацкага сусвету з ягонай крохкай надзеяй, што можа існаваць толькі побач з «белым, чырвоным, белым болем, чаканнем, болем».\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003e\u003cb\u003eКася Іофе\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e(Кацярына Навіньскі, раней Кавалёнак-Глухоўская і Глухоўская па пашпарце) – беларуская паэтка, псіхатэрапеўтка, перакладчыца. Нарадзілася 2 чэрвеня 1995 г. у Мінску. З’яўляецца ў друку з 2009 г. ад публікацый прозы ў часопісе «Дзеяслоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2021 г. Пасля пратэстаў 2020 г. мусіла выехаць за межы Беларусі, з восені 2020 г. жыве ў Кракаве. Заснавальніца фэстываляў «Культура на выгнанні» («Культура ў эміграцыі») пры Віле Дэц’юса, «Зіма па-беларуску», «Тыдзень Дзядоў», адна з галоўных арганізатарак Пікніка Letucień. Ад 2023 года заснавальніца і старшыня Беларускага таварыства «Крок», якое займаецца захаваннем і развіццём беларускай культуры.\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51104118145364,"sku":"","price":51.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/71386-1.png?v=1736082071"},{"product_id":"я-і-ёсць-забаронены-сцяг","title":"Я і ёсць забаронены сцяг","description":"\u003cp class=\"p1\"\u003eЯк павінен адчуваць сябе чалавек у грамадстве, эмблемай якога становіцца радок: «ëн хацеў валодаць табой \/ мы трымаліся»? Асабліва, калі ўжо відавочныя вынікі гэтага «валодання» і «трымання», бо сканаў сусвет, сацыяльны і асабісты.\u003cspan class=\"Apple-converted-space\"\u003e \u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003eАдным з адказаў на гэтыя пытанні з’яўляецца кніга вершаў Артура Камароўскага «Я і ëсць забаронены сцяг». Яна адлюстроўвае складаныя стасункі з рэчаіснасцю, якія пад удзеяннем сацыяльных абставін робяцца гранічна сапсаванымі. Кніга ставіць актуальную проблему непрымання «іншых», то бок тых, хто чымсьці адрозніваецца, не дапасуецца да «сваіх». Тое, на чым гэтае адрозненне грунтуецца, розніцы не мае. Лейтматывы гвалту і крохкасці цела, спробы знайсці апірышча ў пасляжнівенькім свеце ― усë гэта ўводзіць кнігу Артура Камароўскага ў рэчышча пратэставай лірыкі, захоўваючы, тым не менш, самабытнасць паэтычнага свету.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p2\"\u003e\u003cb\u003eАртур Камароўскі\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eнарадзіўся 22.03.1991 у г.п. Мір. Паэт, перформер. Скончыў ШМП пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (2013, 2020). Друкаваўся ў шэрагу беларускіх часопісаў («Дзеяслоў», «Маладосць» і інш.), на шматлікіх інтэрнэт-парталах («Таўбін», «Двоеточие», «Полутона» і інш.), а таксама ў калектыўных зборніках «Вот они, а вот мы», «На языке тишины» (2021). Вершы перакладаліся на ўкраінскую, польскую, шведскую, рускую, эстонскую і англійскую мовы. Перакладае з украінскай, польскай і шведскай. Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2021) за першую кнігу вершаў «Вада пачынае жыць». Рэдактар інтэрнэт-часопіса сучаснай беларускай паэзіі «Таўбін». Удзельнік міжнародных фестываляў перформанса і мастацтва «Ребра Евы», «Performensk», «Carbonarium», «NOW». Удзельнік ВІА «Красный Борщевик».\u003cspan class=\"Apple-converted-space\"\u003e \u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003etranslates from Ukrainian, Polish and Swedish. He is the laureate of the Maksim Bahdanovič “Debut” award (2021) for the first book of poems “Вада пачынае жыць” (“The Water begins to live”). Editor of the online magazine of modern Belarusian poetry, “Taubin”. Participant of international festivals of performance and art “Ребра Евы”, “Performensk”, “Carbonarium”, “NOW”. Member of the musical band “Красный Борщевик”.\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51104285720916,"sku":"","price":51.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/photo1715456131.png?v=1736083301"},{"product_id":"я-працягваю","title":"Я працягваю","description":"\u003cp class=\"p1\"\u003eУ кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя з 20 жніўня 2020 г. па 26 снежня 2022 г.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003e«Я працягваю», нібы «Я выходжу», – заклік, у якім згадваюцца як вядомы мем 2020-га, так і паэтычнае натхненне, боль, асабісты і грамадзянскі. Назва, выбраная для новай паэтычнай кнігі Насты Кудасавай, адлюстроўвае час, у які пісаліся вершы: 20 жніўня 2020 ― 26 снежня 2022-га. Гэта, мабыць, самыя змрочныя старонкі ў гісторыі постсавецкай Беларусі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003eПераводзяць іх у каардынаты вечнасці класічная паэтычная форма, непаўторная інтанацыя, у якой пераплятаюцца матывы Срэбранага веку рускай паэзіі і традыцыі нацыянальнага фальклору, звароты да Бібліі і паганскія заклëны, і, канешне, візуальнае аздабленне, зробленае мастачкай Вольгай Пранкевіч.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p1\"\u003eРазам з тым у творчай манеры аўтаркі прасочваецца новае ― яскравыя сацыяльныя ноты, што ўрываюцца ў лірычны дзëннік постаццю нашага часу гвалту і тэрору. Дадамо: экзістэнцыяльнага стаіцызму, напружанага чакання і адказнасці за Жыццë. Апошняе падаецца вельмі важным (калі не асноўным) для лірычнай гераіні – жанчыны сталай, з адчуваннем неабходнасці берагчы Свет.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"p2\"\u003e\u003cb\u003eНаста Кудасава\u003c\/b\u003e беларуская паэтка, перакладчыца. Нарадзілася 25 мая 1984 г. у Рагачове Гомельскай вобласці. Аўтарка кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля»(2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021), «Побач» (2022). Перакладае паэзію з рускай, украінскай, удмурцкай на беларускую мову. Атрымала прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году-2016» за зборнік «Маё невымаўля», прэмію «Празрысты Эол» (2018) у намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года», літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова ў 2021 г. Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц (2018), лаўрэатка першага фэста Уладзіміра Караткевіча (2019). Вершы перакладзеныя на польскую, чэшскую, украінскую, літоўскую і іншыя мовы.\u003c\/p\u003e","brand":"hochroth Minsk","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51104313999700,"sku":"","price":51.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/63413-1.png?v=1736083655"},{"product_id":"іліяда","title":"Іліяда","description":"\u003cp\u003eПершы ў гісторыі поўны пераклад легендарнай \"Іліяды\" Гамера, здзейснены за 128 дзён. І гэта - \"Іліяда\" па-беларуску!\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eМіфалагічна-гераічны эпас «Іліяда», стварэнне якога, каля сярэдзіны VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс быў упершыню зроблены двума стагоддзямі пазней, стаў здабыткам не толькі прыгожага пісьменства Старажытнай Грэцыі. Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць моў свету, твор заняў пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы ХIII і ХII ст. да н. э.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ гэтае выданне ўключаны поўны тэкст «Іліяды» разам з неабходнымі дзеля разумення твора сучасным чытачом каментарамі, змешчанымі ў зносках, слоўнікамі, спісам дадатковых крыніц.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВыданне другое, перагледжанае і папраўленае. Першае выданне (у двух тамах) выйшла ў 2024 г. у Мінску.\u003c\/p\u003e","brand":"Polackija Labirynty","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51130483638612,"sku":"","price":100.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20250108_211003.png?v=1736438895"}],"url":"https:\/\/kirma.sh\/collections\/%d0%bf%d0%b0%d1%8d%d0%b7%d1%96%d1%8f.oembed?page=9","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}