{"title":"Восеньскі настрой","description":"\u003cp\u003e\u003cstrong\u003e\u003cspan\u003eВосеньскі настрой — час для ўтульных вечароў, добрых кніг і маленькіх радасцяў.\u003c\/span\u003e\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e 🍂\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ гэтай калекцыі мы сабралі беларускія кнігі і сувеніры, якія дапамогуць адчуць асаблівую атмасферу восені. Тут можна знайсці цікавае чытанне для доўгіх вечароў, прыгожыя дробязі для сябе і душэўныя падарункі для блізкіх.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eВыбірайце тое, што зробіць вашу восень цяплейшай! Замовіць беларускія кнігі і падарункі можна з дастаўкай па Польшчы і свеце.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","products":[{"product_id":"восень-патрыярха","title":"Восень патрыярха","description":"\u003cp\u003eРаман пра ўніверсальныя паняцці ўла­ды і адзіноты. «Паэтычная проза» нобелеўскага лаўрэата Габ­рыеля Гарсія Маркеса прадстаўляе даўжэзнае жыццё самотнага кіраўніка каралеўства смутку і тугі, які пад ціскам сваёй неабмежаванай улады становіцца яе вязнем. Ад міласэрнасці да падману, ад добразычлівасці да гвалту, ад страху перад Богам да надзвычайнай жорсткасці… Патрыярх, ён жа генерал сусвету, увасабляе найлепшае і найгоршае ў чалавечай прыродзе.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГабрыель Гарсія Маркес (1927–2014) — калумбійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1982 года. Лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» ў сусветнай літаратуры. Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце. «Маркес піша сваёй лірычнай, чароўнай мовай, як ніхто іншы не можа напісаць» — так пра пісьмо нобелеўскага лаўрэата выказаўся вядомы пісьменнік Салман Рушдзі.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51047934296404,"sku":"","price":56.7,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/6f7936f2155258ae24a8108320c826a1.png?v=1735163626"},{"product_id":"haspadynya-vosenskaga-domu","title":"Гаспадыня восеньскага дому","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Гаспадыня восеньскага дому» — гэта поўны збор творчасці Тацяны Сапач, адной з яркіх постацей беларускай паэзіі. Яе вершы — гэта музыка словаў, тонкая і глыбокая, якая завяршае залатое ХХ стагоддзе беларускай літаратуры.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eДзівосныя вершы Тацяны Сапач уяўляюць сабой дасканалую музыку слоў і завяршаюць залатое ХХ стагодзьдзе беларускай паэзіі. У кнігу ўвайшлі ўсе вядомыя паэтычныя творы, а таксама пераклады сучаснай літоўскай і польскай паэзіі, эсэ, інтэрвію, фрагмэнты электроннай перапіскі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Вясна","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51052016894292,"sku":"","price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/824d91bd5814710045ac6049fe0689d4.png?v=1735259037"},{"product_id":"legenda-sonnay-lagchyny","title":"Легенда соннай лагчыны","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eЗборнік Вашынгтона Ірвінга «Легенда Соннай Лагчыны» аб’ядноўвае тры легендарныя містычныя апавяданні: «Легенда Соннай Лагчыны», «Рып Ван Вінкль» і «Жаніх-здань». Гэтая кніга зачароўвае асаблівай атмасферай — лёгкай, трохі іранічнай, але з ноткай таямніцы. Тут і сустрэчы з прывідамі, і неверагодныя прыгоды, і містычныя падзеі, якія надаюць жыццю герояў асаблівы колер. Аднак аўтар не імкнецца напалохаць — ён вядзе чытача праз міфы і легенды з усмешкай, пакідаючы пасля сябе пачуццё ўтульнасці і радасці адкрытай таямніцы. Класіка сусветнай літаратуры ўпершыню на беларускай мове.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eУ кнігу ўвайшлі тры містычныя апавяданні: “Легенда Соннай Лагчыны”, “Рып Ван Вінкль” і “Жаніх-здань”. Вашынгтон Ірвінг умее скрозь добрую ўсмешку расказваць гісторыі, ад якіх кроў магла б застыгнуць у жылах, вазьміся за яе чалавек, які хоча вас напалохаць. Але гэты аўтар не хоча вас палохаць, вам утульна і бяспечна ў яго кампаніі. Разам з ім вы пасмяецеся над жыццём і здарэннямі і закрыеце кніжку з прыемным паслясмакам раскрытай таямніцы і хэпі-энду.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e…Гэта ўсё былі толькі прывіды ночы, фантомы розуму, што блукаюць у цемры. І хаця яму давялося пабачыць іх шмат і нават аднойчы падчас самотнага шпацыру сутыкнуцца з самім сатаною, дзённае святло заўжды адольвала ўсю гэтую чартаўшчыну, і тады ён мог весці звычайнае, прыемнае жыццё без страху перад сіламі з таго свету.\u003cbr\u003e“Легенда Соннай Лагчыны”\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51087809970516,"sku":"","price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Irving_front_c4300676-623b-422a-9b9b-5291cc011c0c.png?v=1735838329"},{"product_id":"дзікае-паляваньне-караля-стаха-вершы-да-опэры","title":"Дзікае паляваньне караля Стаха: вершы да опэры","description":"\u003cp\u003eВершы да опэры Вольгі Падгайскай\u003cbr\u003eПаводле аповесьці Уладзіміра Караткевіча\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПрэм’ера опэры адбылася 15 верасьня 2023 года ў Лёндане, у цэнтры мастацтваў Barbican.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКампазітарка Вольга Падгайская\u003cbr\u003eРэжысэры Натальля Каляда і Мікалай Халезін\u003cbr\u003eДырыжор Віталь Алексяёнак\u003cbr\u003eЛібрэта Мікалай Халезін\u003cbr\u003eВершы Андрэй Хадановіч\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e________________________________________\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"western\" lang=\"ru-RU\"\u003e\u003cem\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eЯ стары, я вельмі стары,\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eдзевяносташасьцігадовы.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eЯ палюю з даўняй пары\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eна забытыя песьні і словы.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eЯ шукальнік сівых легенд,\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eшто вандроўкамі край свой мерае.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eГэткіх дражняць: “Інтэлігент!”,\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eзапрашаючы ў жандармерыю.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eТопяць край у крыві і дрыгве,\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eды ня ўмёрла надзея ціхая,\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eбо яшчэ Беларусь — жыве,\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eпокуль мова песьняю дыхае.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e…\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eЯ рвануў на злом галавы\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eу фальклорную экспэдыцыю.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eПад нагамі — пашча дрыгвы,\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eа зь нябёс — патоп з навальніцаю.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eРаскажы, як у лютай жудзе\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eледзь ня згінуў, дурны юнача!..\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eЗапрашаю ў краіну, дзе\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eпаляваньне дзікае скача.\u003c\/span\u003e\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51173480563028,"sku":"","price":42.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Dzikae-Cover-MockUp-01-800x800-1.jpg?v=1736964747"},{"product_id":"дзікае-паляванне-караля-стаха-цыганскі-кароль-падарунковае-выданне","title":"Дзікае паляванне караля Стаха. Цыганскі кароль. Падарунковае выданне","description":"\u003cp\u003eПадарункавае выданне з ілюстрацыямі выдатнага беларускага мастака-графіка Юрыя Якавенкі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» — адзін з найбольш папулярных твораў беларускай лiтаратуры. Створаны паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, ён мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у аповесці «Цыганскі кароль» ёсць ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым…\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51325407297876,"sku":"","price":100.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20250219_153033.png?v=1739977122"},{"product_id":"halodnyja-zemli","title":"Халодныя землі","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eРаман «Халодныя землі» — гэта падарожжа ў свет, дзе асабістае пераплятаецца з гістарычным, а боль страты набывае нечаканую сувязь з таямніцамі мінулага. Выкладчык Антось, апынуўшыся на раздарожжы жыцця, атрымлівае ў рукі стос загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам — шрыфтам, які сёння мала хто можа прачытаць. Але чым далей ён паглыбляецца ў тэксты, тым больш глыбокім робіцца люстэрка яго ўласнай гісторыі. Гэты раман зачароўвае атмасферай беларускай вёскі каля балота Прорва, дзе легенды і рэальнасць жывуць побач, і прымушае задаваць пытанні, адказы на якія не заўсёды простыя.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eВыкладчык універсітэта Антось страчвае вернага сябра, бігля Аргуса. У той жа час жонка вырашае, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы нейкага хобі, каб заняць галаву, Антон пагаджаецца дапамагчы знаёмай і разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, знойдзеных на гарышчы ў адной з вёсак непадалёк ад Прорвы – балота, ля якога жыў і дзед галоўнага героя. Сшыткі пісаныя зютэрлінам, цяпер ужо забытым нямецкім шрыфтам. Паддаюцца толькі асобныя словы, але чым болей герой разумее, тым з большай трывогай глядзіцца ў люстэрка.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКалі ты жывеш каля Прорвы, прасцей паверыць у ваўкалакаў, чым у бесперабойную мабільную сувязь.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАле наш галоўны герой — гарадскі. Выкладчык універсітэта Антось страчвае вернага сябра, бігля Аргуса. У той жа час жонка вырашае, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы нейкага хобі, каб заняць галаву, Антон пагаджаецца дапамагчы знаёмай і разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, знойдзеных на гарышчы ў адной з вёсак непадалёк ад Прорвы – балота, ля якога жыў і дзед галоўнага героя. Сшыткі пісаныя зютэрлінам, цяпер ужо забытым нямецкім шрыфтам. Паддаюцца толькі асобныя словы, але чым болей герой разумее, тым з большай трывогай глядзіцца ў люстэрка.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e________________________________________\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e \u003c\/p\u003e\n\u003ch2\u003e\u003cstrong\u003eЦЫТАТА З КНІГІ:\u003c\/strong\u003e\u003c\/h2\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eСшыткі былі розныя. Занадта розныя, каб іх магчыма было аб’яднаць нейкай агульнай характарыстыкай, словам ці адпаведным апісаннем. Адны былі худыя, ледзь большыя таўшчынёю за звычайны вучнёўскі сшытак, іншыя\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eтоўстыя\u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003e, мясістыя, як п’емонцкія быкі. Папяровыя вокладкі, цыратовыя вокладкі, кардонныя вокладкі, сшыткі зусім без вокладак… Дзясяткі два, не меней. Паскладаныя абы як, бо скласці іх роўна было немагчыма, яны хіліліся ўбок і пагражалі паваліцца, ляснуцца ўніз са стала на моку і кубкі для кавы.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eМожна? — спытаў я.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eТак, вядома, — кіўнула Яся, — бяры і глядзі. Гэта толькі частка, каб у цябе склалася ўяўленне.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eРукапіс, які ляжаў зверху, быў звычайным агульным сшыткам. Заціснуўшы вялікім пальцам зрэз, я веерам прагартаў яго. Запахла пылам і старой паперай. Потым раскрыў у выпадковым месцы. Светлыя старонкі ў клетачку, без палёў, не паспелі пажоўкнуць. Яны былі спісаныя выразным і шчыльным почыркам: радкі беглі ў кожнай лініі клетак, літары то хіліліся ўправа, то выпростваліся, быццам тыя салдацікі на парадзе, то пачыналі валіцца на левы бок, быццам на гэты шыхт на маршы наляцеў вецер і паваліў шарэнгі бравых прускіх ваяк.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eНагадвае бустрафедон, — сказала Яся.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eШто? — не зразумеў я.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eТакі спосаб пісьма. Цотныя радкі ідуць злева направа, няцотныя — справа налева.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eТолькі гэтага яшчэ не хапала! Калі так, то горкая мая доля — прыйдзецца адсочваць нумары радкоў, каб не пераблытаць напрамак.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eДык гэта бустрафедон?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eНе.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eДзякуй богу, — прамармытаў я.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eШто думаеш?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eЯ паклаў сшытак убок, узяў другі, прагартаў яго. Усё тая ж карціна: шчыльны тэкст, пераменлівы нахіл. Ніводнага малюнка, ніводнага знаёмага слова. Ад вязі сімвалаў мітусілася ў вачах.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eЯк гэта разабраць?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eШтука звычкі, — Яся паціснула плячыма. — Нічога складанага.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eНаступны канвалют быў сабраны з тонкіх вучнёўскіх сшыткаў, аб’яднаных разам, праклееных і пераплеценых — ні ўбавіць, ні дадаць: сапраўдная кніга. У адрозненне ад папярэдняга гэты выглядаў вельмі старым: ён пах цвіллю, а па пажоўклых старонках былі раскіданы сузор’і цёмных кропак. У вочы кінуліся некалькі загалоўкаў — кароткія надпісы ў некалькі слоў паміж вялікімі часткамі тэксту.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eПадаецца, яны ляжалі ў розных месцах.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eТак і ёсць, — пацвердзіла Яся. — Частка сшыткаў хавалася ў чамадане на паддашку, невялікую колькасць мы знайшлі ў хаце сярод кніг. Тыя, што былі ў чамадане, лепей захаваліся.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eМожа, яны проста навейшыя? У іх ёсць якая-небудзь храналагічная паслядоўнасць?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eМяцельская задумалася.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eНапэўна, ёсць, але мне нічога пра гэта не вядома. Каб як-небудзь іх адрозніваць, я называю горшыя Старэйшай Эдай, а тыя, што панавей, — Малодшай.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eАрыгінальна, — сказаў я.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eНалі мне кавы, — Яся зірнула на мужа.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eТой акуратна напоўніў кубак амаль да самага краю і асцярожна перадаў ёй. Мяцельская цвёрдай рукой паднесла кубачак да вуснаў, не праліўшы ні кроплі, і зрабіла глыток.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eНу, што думаеш? — паўтарыла яна сваё пытанне.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e—\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"be-BY\"\u003eКажу ж табе, што згодны.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51581240082772,"sku":"","price":59.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/ee478df6ddbeac3c6ea7648ef0ae8ac2.jpg?v=1743108745"},{"product_id":"zaboystva-na-vulicy-makayonka","title":"Забойства на вуліцы Макаёнка","description":"\u003cp\u003eМінск, 2022. Падаўляльны, змрочны, поўны страху — і тым не менш жывы, з суполкамі гарадскіх варʼятаў, культурнымі прывідамі і сіламі супраціву. «Забойства на вуліцы Макаёнка» — востраактуальны, гратэскны раман пра мяжу паміж рэальнасцю і мрояй у Беларусі пасля 2020-га.\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў – абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eМенская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51585510179156,"sku":"","price":39.9,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/5f22a804449cd604293f2c6d677c5004.png?v=1743164335"},{"product_id":"dzikae-paljavanne-karalia-stakha","title":"Дзікае паляванне караля Стаха","description":"\u003cp\u003e“Дзікае паляванне караля Стаха” — адзін з найвядомейшых твораў Уладзіміра Караткевіча і сапраўдная перліна беларускай прыгодніцкай прозы. Гэта гістарычны дэтэктыў з загадкавай містыкай, напружаннем і глыбокай атмасферай шляхецкай Беларусі. Рамантыка, інтрыгі і таямніца, якую адчуваеш сэрцам.\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51760137437524,"sku":"","price":45.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/10969030_0.png?v=1745614770"},{"product_id":"nychysty-minsk-zbornik-mistychnyh-apavyadannyau","title":"(Ня)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«(Ня)чысты Мінск» — унікальны зборнік фантастычных і містычных апавяданняў, дзе рэальнасць пераплятаецца з легендамі і гарадскімі таямніцамі. Пятнаццаць беларускіх аўтарак запрашаюць чытача адкрыць сталіцу з іншага боку: сустрэць русалак у Свіслачы, прывідных постацяў каля Оперы, зазірнуць у таямнічыя завулкі і праспекты. Гэта кніга для ўсіх, хто любіць Мінск і хоча ўбачыць яго праз прызму міфаў і фантазіі, адкрыць магію, якая жыве ў штодзённасці.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eУсякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так…\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eУ зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003e«(Ня)чысты Мінск» — гэта цуд, які магчымы толькі там, дзе сустракаюцца любоў да горада і майстэрства пісьменнікаў. Сапраўдная магія, вытканая з шэпту вуліц, памяці дамоў ды ўмення заўважаць водгукі містычнага. Гэта падарожжа назаўжды зменіць горад для вас, з самай першай старонкі. Таленавіта, разнастайна, містычна і кранальна — усё, каб яшчэ больш палюбіць Мінск (і літаратуру) усім сэрцам.\u003c\/i\u003e\u003cspan\u003e\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eЯна Міа, пісьменніца\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52591185461588,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/27j0hyjpeonhdnyyes3nedvdz28zvqg2.png?v=1757698305"},{"product_id":"zbroya","title":"Зброя","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Зброя» — гістарычная аповесць Уладзіміра Караткевіча, якая працягвае духоўную і тэматычную лінію «Каласоў пад сярпом тваім». Падзеі разгортваюцца ў 1862 годзе, калі Алесь Загорскі разам са сваімі паплечнікамі Мсціславам Маеўскім і братамі Кагутамі прыбываюць у Маскву, каб здабыць зброю для паўстанцаў. Гэта гісторыя пра адвагу, вернасць сяброўству і цяжкі шлях да свабоды, які мусіў прайсці беларускі народ. Аповесць гучыць як пралог да вялікага паўстання і як адметная старонка нацыянальнай літаратуры.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eГістарычная аповесць «Зброя» Уладзіміра Караткевіча тэматычна знітаваная з раманам «Каласы пад сярпом тваім», але гэта не працяг, а своеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твора. Сярод герояў аповесці — ужо знаёмыя чытачам «Каласоў» Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты. Дзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52591290417492,"sku":null,"price":28.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/miq8icqq9t6vvb8pt7crpfmfmx5b7be8.png?v=1757702191"},{"product_id":"laddzya-rospachy","title":"Ладдзя роспачы","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў і пераказаў сучаснікам шмат драматычных, пранізліва-кранальных гісторый пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eГалоўны герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. Ён яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":52729263849812,"sku":null,"price":52.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/x39e8d7dcmpf26fvspjec1eh8qzyhv2o.png?v=1759858702"},{"product_id":"svechka-duhmyany-dom","title":"Свечка \"Духмяны Дом\" з рознымі водарамі","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eСвечы, што пахнуць любімымі беларускімі кнігамі, вершамі і роднымі мясцінамі. Гэта водары, якія нагадваюць пра дом, дзяцінства і самыя цёплыя ўспаміны.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eКожны водар – гэта гісторыя.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003e«Новая Зямля» пахне скошанай травой і ўрадлівай нівай, «Дзікае Паляванне Караля Стаха» – таямнічым вільготным лесам, а «Шляхціц Завальня» – камінам у старажытнай сядзібе.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eКалі хочаце акунуцца ў любімыя гісторыі і стварыць асаблівую атмасферу ў сваім доме, проста запаліце свечку — і яе водар распавядзе сваю гісторыю. Па-беларуску.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eВодар якой беларускай кнігі вы хацелі б адчуць?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Духмяны Дом","offers":[{"title":"Здароў‚ марозны‚ звонкі вечар! (Мароз-Лес-Бадзёрасць)","offer_id":53185886224724,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true},{"title":"Дзікае паляванне караля Стаха (Лес-Свежасць-Мох)","offer_id":53185886257492,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false},{"title":"Шляхціц Завальня (Вогнішча-Дрэва-Таямніца)","offer_id":53185886290260,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true},{"title":"Печыва (\"Сметанковы\" ці \"Шахматны\"?)","offer_id":53185886323028,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true},{"title":"Вянок (Рамонак-Луг-Натхненне)","offer_id":53185886355796,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false},{"title":"Дзе мой край? (Дуб-Лісце-Годнасць)","offer_id":53185886388564,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false},{"title":"Журавіны (З цукрам ці без?)","offer_id":53185886421332,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true},{"title":"Ладдзя роспачы (Шыпшына-Полымя-Рызыка)","offer_id":53185886454100,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false},{"title":"Новая зямля (Трава-Ніва-Надзея)","offer_id":53185886486868,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/photo_2025-04-20_21-03-13.jpg?v=1765218882"},{"product_id":"dzikae-paljavanne-karalja-stacha","title":"Дзікае паляванне караля Стаха","description":"\u003cp\u003eЁсць кнігі, у якіх прыгода — толькі паверхня.\u003cbr\u003e«Дзікае паляванне караля Стаха» — гэта тэкст, дзе за напружаным сюжэтам і змрочнай легендай стаіць нешта значна глыбейшае: атмасфера страху, спадчыннай віны і нязгаслай памяці. Караткевіч стварае рамантычны і трывожны свет, у якім беларуская гісторыя, фальклор і чалавечая драма сходзяцца ў рэдкай, амаль ідэальнай раўнавазе.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003ci\u003e***\u003cbr\u003eСтвораная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць Уладзіміра Караткевіча мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць.\u003c\/i\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003e\u003c\/i\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003eСправа, вядома, не толькі ў напружанасці прыгодніцкага сюжэта, што па-майстэрску распрацаваны ў аповесці, і не ў загадкава-страхавітых малюнках кавалькады «дзікага палявання», што гойсае на сваіх «дрыкгантах» па беларускіх лясах, наводзячы жах на наваколле. На мой погляд, тут моцна ўражвае нешта іншае, што ідзе, мабыць, з глыбокіх нетраў жыцця, а таксама ад лепшых традыцый літаратурнага рамантызму ў духу Майн Рыда, Вальтэра Скота, Генрыка Сянкевіча.\u003c\/i\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003e\u003c\/i\u003e\u003cbr\u003e\u003ci\u003eУ «Дзікім паляванні караля Стаха» ўсё сышлося ў сваёй залатой меры.\u003c\/i\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eВасіль Быкаў\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53294379139412,"sku":null,"price":37.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/nz82edta30fw6kv8js1xl787qq4lr8yl.png?v=1767023965"},{"product_id":"zbroya-karatkevich","title":"Зброя","description":"\u003cp\u003eГістарычная аповесць “Зброя” тэматычна знітаваная з раманам “Каласы пад сярпом тваім”, але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам “Каласоў” Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eДзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік расказаў пра “золатагаловую” і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай “Масква і масквічы”.\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53737250095444,"sku":null,"price":55.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/9050199-1-72_850c96cc-6a2a-4b64-9a82-eb8090990e73.png?v=1771090889"},{"product_id":"nyabachnaya-belarus","title":"(Ня)бачная Беларусь","description":"\u003cp\u003eГэткіх сцежак няма ні на воднай мапе. Дзевяць апавяданняў – дзевяць маршрутаў па нябачнай старонцы Беларусі, ад ціхіх Браслаўскіх азёраў да старажытных вуліц Гродна, ад змрочных лясоў і паўзруйнаваных палацаў да ўтульных гарадскіх корчмаў.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГероі – траўнікі і ведзьмакі, дабрахожыя і летавіцы, русалкі і ваўкалакі, а таксама звычайныя людзі – правядуць вас па містычнай Беларусі, дзе шэпт лясоў і рэха гарадоў нараджаюць новыя легенды. Ці гатовыя вы ступіць на першую сцежку?\u003c\/p\u003e","brand":"OZ","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56422275023188,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/101474756_0.png?v=1783788163"},{"product_id":"100-luchshih-avtorskih-legend-o-belarusi","title":"100 лучших авторских легенд о Беларуси","description":"\u003cp\u003e15 лет жизни посвятил сбору материалов для авторского проекта \"250 уникальных туристических маршрутов по моей Беларуси\". Сделано около миллиона снимков архитектурных памятников национального наследия нашей страны. Примерно 10 лет материалы публиковались в периодических изданиях. Начато издание проекта в 21 книге. На основе собранных материалов образовались новые самостоятельные авторские проекты, такие как \"Наши Руины\", \"Силуэты Наследия\", \"Бясконца чароўная Беларусь\", \"Легенды моих путешествий\", \"Случайный снимок\", \"Фактура времени\" и др.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВ этой книге вниманию читателя предлагается подборка моих авторских легенд. Попробую предугадать и заранее ответить на ваш, возможно, главный вопрос – по поводу авторства моих легенд. Согласитесь, что у любой уже существующей легенды, от широко популярной и до известной только в маленьком кругу родных и близких людей, когда-то был автор этого \"предания старины глубокой\". Прошло время, и автора, к сожалению, забыли... А вот легенда-предание осталась.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПутешествуя по нашей стране, был бесконечно зачарован ее сохранившимся архитектурным великолепием, разнообразием и живописностью природных сокровищ отечества, творчеством и мастерством его жителей, их умом, изобретательностью и талантом. Все это глубоко западало мне в душу, иногда даже порождая вымышленное продолжение увиденного. И не важно, что это было – огромный камень, красивый ручей, старый дуб или даже покосившиеся избушка, заброшенная дорога, тот же пруд или даже болото, впечатления от общения с милыми бабушками и дедушками...\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eТак постепенно с небольших заметок в моем дорожном блокноте сложились рассказы-легенды. Что-то сформировалось окончательно, а что-то лежит еще в черновиках.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЕдинственная привязка моих авторских легенд – так это определенная местность нашей милой глубинки, о которой, мне так кажется, упоминать и необязательно, чтобы не обидеть местность, рядом лежащую, о которой, возможно, и не вспомнится.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВ окончании хочется сказать нашему милому читателю – не упускайте любую возможность путешествовать, быть открывателем нового, доселе вам не ведомого. Вы в какой-то мере исследователь прошлого, обозреватель настоящего, проводник ваших чувств и эмоций для дня будущего. Будьте смелее, друзья!\u003c\/p\u003e","brand":"Альфа-кніга","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56799446663508,"sku":null,"price":70.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/101379355_0.png?v=1786800578"}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/collections\/image.png?v=1792006647","url":"https:\/\/kirma.sh\/collections\/vosen.oembed","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}