{"title":"Мапы","description":"","products":[{"product_id":"mapa-rechy-paspalitay-pershaya-pal-xvii-st","title":"Мапа Рэчы Паспалітай. Першая пал. XVII ст.","description":"\u003cp\u003e\u003cem\u003eРэч Паспалітая ў момант сваёй найвялікшай тэрытарыяльнай шырыні — зафіксаваная на ўнікальнай мапе, якая ніколі не была завершаная, але захавала дух эпохі.\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003e\u003cbr\u003eМапа Рэчы Паспалітай прускага гісторыка Ізраэля Гопэ (1601-1679)\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eКаляровы постэр у тубусе.\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eПапера: 200г\/м\u003csup\u003e2\u003c\/sup\u003e\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eСтвораная ў першай палове XVII ст, яна захавалася толькі ў рукапісе і зараз знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Неапалі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНа мапе адлюстраваная тэрыторыя Рэчы Паспалітай, а таксама далучаных да яе зямель. Акрамя таго на ёй можна заўважыць панарамы Кракава і Варшавы. Мапа страціла актуальнасць, калі пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1654-1667) і ніколі не была скончаная.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eВысылаем карту скруткам у тубусе асобнай пасылкай.\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"imago.by","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53399486398804,"sku":null,"price":80.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_20241215_162840_636.jpg?v=1768421364"},{"product_id":"karta-belarusi-arkadzya-smolicha-maldzis","title":"Карта Беларусі Аркадзя Смоліча – MALDZIS","description":"\u003cp\u003eКарта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года\u003cbr\u003eАсобнік “Мальдзіса”\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНумарацыя ад 1 да 200. Падарункавы тубус, драўляны падвес.\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003eПерад вамі копія ўнікальнай карты Беларусі Аркадзя Смоліча, набытай ініцыятывай MALDZIS у кастрычніку 2025 года ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Дар’і Сліж і Іллі М.\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003eГэта першая беларускамоўная карта нашай краіны. На ёй адлюстравана Беларусь у этнічных межах, якія адпавядалі тагачасным тэрыторыям пераважнага пражывання беларусаў. Да таго ж карта ўтрымлівае спрадвечна беларускае гучанне ў напісанні назваў геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня ў выпадку гарадоў, а таксама Нямеччына і Маскоўшчына ў выпадку краін.\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003eКарта была надрукаваная ў 1919 годзе ў літаграфічнай майстэрні “N.Mac i synˮ у Вільні ў маштабе 1:1 680 000.\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003eАўтарам карты лічыцца навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў БНР і першы прафесар геаграфіі ў БССР Аркадзь Смоліч: карта мае фізічна-адміністрацыйны характар, які ў шматлікіх дэталях адпавядае падручніку “Геаграфія Беларусі”, што быў выдадзены Смолічам увесну 1919 года таксама ў Вільні.\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003eАрыгінальная карта Беларусі Аркадзя Смоліча захавалася ў лічаных асобніках.\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003eПра MALDZIS\u003c\/p\u003e\n\u003cp align=\"justify\"\u003eІніцыятыва атрымала назву ў гонар Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя беларускія каштоўнасці і імёны. MALDZIS працягвае гэтую справу і бачыць сваю місію ва ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай краіны і аб’яднанні беларусаў вакол нацыянальнай ідэнтычнасці.\u003c\/p\u003e","brand":"MALDZIS","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53399491608916,"sku":null,"price":250.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/DSC_5132-scaled-e1761585076146_1.jpg?v=1768421834"},{"product_id":"radzivilau-skaya-karta-vkl-1613-maldzis-vip","title":"Радзівілаўская карта ВКЛ – MALDZIS VIP","description":"\u003cp\u003eРадзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага 1613 года\u003cbr\u003eАсобнік “Мальдзіса”\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eДругі наклад VIP-версіі Радзівілаўскай мапы (копія жыкле), нумарацыя ад 1 да 100. Падарункавы тубус, драўляны падвес.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eПерад вамі копія карты, набытай ініцыятывай MALDZIS у снежні 2024 года на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Сяргея Казлоўскага, Ані Буглаковай,\u003cbr\u003eУладзіміра Гарлача і Дзмітрыя Падалінскага.\u003cbr\u003eКарта ахоплівае тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569-га года і часткова землі суседніх краін. Ініцыятарам яе стварэння і мецэнатам быў князь Мікалай Крыштоп Радзівіл Сіротка, і ў выніку карта ўвайшла ў гісторыю пад ягоным прозвішчам. Аўтарам эскізу карты з’яўляецца нясвіжскі гравёр Тамаш Макоўскі.\u003cbr\u003eРадзівілаўская карта была шырока вядомая ў Еўропе і да гэтага часу застаецца каштоўнай гістарычнай крыніцай. На ёй пазначаныя звыш 1000 населеных пунктаў, з якіх больш за 300 — на землях сучаснай Беларусі.\u003cbr\u003eПершаўзор Радзівілаўскай карты быў створаны ў Нясвіжы блізу 1603-га года, але да нашых часоў не захаваўся. Шырокую вядомасць карта набыла дзякуючы выданню 1613-га года, выкананага галандскім гравёрам Геселем Герыцам у Амстэрдаме для картаграфічнай майстэрні Вілема Янсана Блаў.\u003cbr\u003eЗ 1631-га года Радзівілаўская карта далучалася да атласа выдавецтва Блаў “Appendix Theatri A. Ortelii et Atlantis”. Асобнік “Мальдзіса” з’яўляецца адным з першых атласных выданняў карты.\u003cbr\u003eАрыгінальная карта выкананая ў тэхніцы афарбаванай гравюры на медзі, склееная з чатырох частак, памер карты — 74 × 75 см. Маштаб каля 1:1 300 000.\u003cbr\u003eНа адваротным баку асобніка “Мальдзіса” — старонкі атласа з лацінскім тэкстам пад назвай “Descriptio Lithuaniae” (“Апісанне Літвы”). Гэта геаграфічнае і гісторыка-культурнае апісанне Вялікага Княства Літоўскага.\u003cbr\u003eПра MALDZIS Ініцыятыва атрымала назву ў гонар Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя беларускія каштоўнасці і імёны. MALDZIS працягвае гэтую справу і бачыць сваю місію ва ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай нацыі і аб’яднанні беларусаў вакол нацыянальнай ідэнтычнасці.\u003c\/p\u003e","brand":"MALDZIS","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53399509598548,"sku":null,"price":280.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/vip-7.jpg?v=1768422390"},{"product_id":"karta-belaruskaj-narodnaj-respubliki-1918","title":"Карта Беларускай Народнай Рэспублікі. 1918 год","description":"\u003cp\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003eКарта Беларускай Народнай Рэспублікі, 1918 год\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКаляровы постэр з падвесамі, у тубусе.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eПапера: 200 г\/м\u003c\/span\u003e\u003csup\u003e2\u003c\/sup\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКарта Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта сімвал першых крокаў сучаснай беларускай дыпламатыі, пасведчанне аб сталасці і ўласных правах. Карта Беларускай Народнай Рэспублікі ў сучаснасці – гэта сімвал прыналежнасці да смелых ідэй тых, хто паверыў у Беларусь, і даніна памяці пра іх.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЗ гісторыі з’яўлення карты:\u003cbr\u003e1918 год. Заканчваецца Першая сусветная вайна. Народы атрымалі шанец на самавызначэнне, на стварэнне ўласнай дзяржавы. У Парыжы распачынаецца мірная канферэнцыя, на якой належыць вызначыць, як будзе ўладкаваны свет пасля распаду імперый. Прадстаўнікі нашага краю таксама бяруць у ёй удзел, імкнучыся давесці права беларусаў.\u003cbr\u003eАле што гэта за край – Беларусь?\u003cbr\u003eУ якіх межах дэкларуецца абвешчаная 25 сакавіка 1918 незалежнасць?\u003cbr\u003eБеларускім дыпламатам патрэбна карта. І карта створана і надрукавана ў пачатку 1919 года, у Берліне. Першая, якая ўкладзена з незалежніцкіх беларускіх пазіцый з думкай пра будучыню. Мяжа ахоплівае тэрыторыю, на якой гавораць па-беларуску, а таксама жывуць людзі, якія адносяць сябе да беларусаў.\u003c\/p\u003e","brand":"imago.by","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53399521886548,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/BNR1.jpg?v=1768422784"}],"url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/collections\/%d0%bc%d0%b0%d0%bf%d1%8b.oembed","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}