{"product_id":"451-pavodle-farenheyta","title":"451 паводле Фарэнгейта","description":"\u003cp\u003e451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, дзеянне якога разгортваецца ў змрочнай антыўтапічнай будучыні. Сёння яго пасыл гучыць найбольш актуальна. Гай Монтэг — пажарнік. Яго праца — знішчаць самы забаронены тавар: друкаваныя кнігі, а разам з імі і дамы, у якіх іх хаваюць. Монтэг ніколі не задумваецца пра разбурэнне і спусташэнне, якія нясе яго праца. Штодня ён вяртаецца да свайго аднастайнага жыцця і жонкі Мілдрэд, якая цэлымі днямі бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям’ёй». Але ўсё мяняецца, калі Монтэг знаёміцца з эксцэнтрычнай маладой суседкай Кларысай. Яна адкрывае яму мінулае, калі людзі не жылі ў страху, і паказвае сучаснасць, у якой на свет можна глядзець праз ідэі, схаваныя ў кнігах, а не праз бессэнсоўную балбатню з тэлевізара. І тады Монтэг пачынае сумнявацца ва ўсім, што дагэтуль лічыў непахіснай праўдай.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57803666653524,"sku":null,"price":65.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/COVER-Bradbury-451-front.png?v=1792699982","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/451-pavodle-farenheyta","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}