{"product_id":"anna-soror-aryentalnyya-naveli","title":"Anna, soror… Арыентальныя навэлі","description":"\u003cp\u003eУ аповесьці „Anna, soror…“ Юрсэнар вымалёўвае ляканічную і трывожную гісторыю недазволенага каханьня і пажыцьцёвага раскаяньня. Дзеяньне адбываецца ў арыстакратычнай Эўропе ХVII стагодзьдзя. Рамантычныя адносіны, якія зьнітавалі брата і сястру, набрыняныя адданасьцю, тугою і трансгрэсіяй. Аўтарка з стрыманай лірычнасьцю і псыхалягічнай дакладнасьцю прасочвае, як памяць фармуе жыцьцё, а невымоўныя прагненьні расьцягваюцца на доўгія гады, каб пакінуць сьлед у асабістай і калектыўнай гісторыі. Пісьменьніца без маралізму і ацэнкі вымалёўвае сапраўдныя пачуцьці, упартасьць і моц чалавечага жаданьня. „Арыентальныя навэлі“ адкрываюць іншы бок таленту М. Юрсэнар — ейнае захапленьне міталягічным і надзвычайным, прамоўленае зь літаратурнай стрыманасьцю і філязофскай іроніяй. Гісторыі, натхнёныя легендамі Балканаў, Індыі, Японіі, Кітаю ды інш., зьяўляюцца хутчэй роздумамі, чым адаптацыямі. Прасякнутыя атмасфэрай далёкіх краёў і даўніх часоў, яны падказваюць унівэрсальнае ў адметным і заахвочваюць задумацца над маральнымі дылемамі, што знаходзяцца ў самым цэнтры людзкога досьведу.\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57374784782676,"sku":null,"price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/cover_27e4357c-f4db-4642-95a7-0176b04339d7.png?v=1790885762","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/anna-soror-aryentalnyya-naveli","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}