{"product_id":"i-heta-usyo-u-tabe","title":"І гэта ўсё ў табе. Зборнік турэмных эсэ","description":"\u003cp\u003eЯк людзі робяць маральны выбар у складаных сітуацыях, як яны робяцца героямі ці здраднікамі, як ператвараюцца ў падонкаў ці застаюцца сумленнымі людзьмі? Каб даць адказ на гэтыя пытанні, я мусіў разбірацца з чалавечай псіхалогіяй. Аж да інстынктаў. Але ў літаратуры па тэме ўцямнага вызначэння чалавечых інстынктаў не знайшлося, а шмат дзе, ўвогуле, адмаўлялася іх наяўнасць у нас, акрамя некалькіх відавочных прымітыўных, што цалкам пярэчыла майму веданню чалавека.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e Таму, у галоўным тэксце гэтай кнігі «І гэта ўсё ў Табе», які і даў ёй назву, я мусіў прапанаваць сваё вызначэнне нашых інстынктаў ды іх пералік. А потым, на падставе гэтага, апісаць, як мы робім свой маральны выбар у складанай сітуацыі. Спадзяюся, што разуменне гэтага дапаможа чытачу лепей зразумець чалавечую сутнасць, сябе і ўсё, што адбылося і адбываецца з нашай краінай і намі.\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57352163066196,"sku":null,"price":72.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/cover_ae638303-6f7b-44b2-acbb-b9ff7ca87348.png?v=1790785993","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/i-heta-usyo-u-tabe","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}