{"product_id":"lisabonskaya-noch","title":"Лісабонская ноч","description":"\u003cp\u003eЗмрочны пачатак саракавых: стоячы ўначы на Лісабонскай набярэжнай, нейкі мужчына не зводзіць вачэй з карабля. Гэты мужчына — нямецкі эмігрант. Яго мэта — Амерыка. Але ён не мае ні візы, ні грошай. Раптам незнаёмец прапаноўвае яму два квіткі на карабель. Задарма, але пры адной умове: ён не хоча заставацца ў гэтую ноч адзін. Ён хоча расказаць іншаму чалавеку сваю гісторыю: гісторыю уцёкаў, гісторыю, якая пачалася ў Аснабруку ў 1933 годзе і заканчваецца гэтай ноччу на набярэжнай Лісабона, апошняга прытулку для ўсіх еўрапейскіх уцекачоў. Карабель, які чакае на рацэ Тэжу і які мусіў стаць ягоным выратаваннем, ужо нічога не значыць для гэтага чалавека. Бо яму няма больш дзеля чаго імкнуцца да свабоды. Раман Рэмарка, які меў нязменны поспех з моманту выхаду ў свет у 1963 годзе, захапляе ад першага да апошняга радка і разам з тым перадае ўсю пакутлівасць эмігранцкага лёсу, у якім каханне і смерць з’яўляюцца нязменнымі спадарожнікамі існавання.\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57825290453332,"sku":null,"price":55.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/kna2josivy68l7otielhj1qku3oq2buc.png?v=1792759287","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/lisabonskaya-noch","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}