{"product_id":"nasha-gistoryya-4-2021","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 4(33)-2021","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cstrong\u003e«Наша гісторыя» №4 за 2021 год\u003c\/strong\u003e — выпуск беларускага гістарычнага часопіса пра гісторыю Беларусі і свету, культуру і выбітных асоб. У нумары — гісторыя зняволення Якуба Коласа і працы над «Новай зямлёй» і «Сымонам-музыкам», матэрыялы пра беларускі іканапісны шэдэўр XVIII стагоддзя, замак Белы Ковель пад Оршай і сапраўдную дэтэктыўную гісторыю пра крадзеж царкоўнага срэбра ў Магілёве XVII стагоддзя. Таксама выпуск расказвае пра лёс Уладзіслава Барташэўскага, негвалтоўны пратэст Махатмы Гандзі, швейцарскую дэмакратыю, Фларэнцыю і іншыя сюжэты сусветнай гісторыі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ № 4\/2021 “Нашай гісторыі”:\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cul\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eЯк Якуб Колас сядзеў у расійскай турме, падчас ператрусаў хаваў рукапісы за сваёй густой барадой і працаваў над «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам»;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eНеймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага, які ў 18 гадоў трапіў у Асвенцім, у 24 — у камуністычную турму, але выжаў, напісаў 50 кніг, а ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eШвейцарыя: дзяржава, з якой ніхто ў свеце не параўнаецца колькасцю прамой дэмакратыі;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eНегвалтоўны пратэст Махатмы Гандзі: «Спярша яны цябе не заўважаюць, пасля смяюцца, затым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш»;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eКветка Фларэнцыя: магчымая перадазіроўка Рэнесансам;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eМіхал Арханёл з Парахонска: беларускі іканапісны шэдэўр XVIII стагоддзя;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eГісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eЗамак Белы Ковель пад Оршай. Пра што думалі Сангушкі, магнаты з Валыні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eПа слядах Язэпа Бурачка. Памешчык-нашанівец з беларускага далёкага ўсходу Язэп Ціхінскі;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eВостраў Кюрасаа ў Карыбскім моры: чорны звонку, белы з сярэдзіны. А вядомы па сінім;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eУладзімір Корсак: славуты паляўнічы з Белай Русі;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eЛясны арэх: ласунак для багатых, ласунак для бедных.\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56911846506836,"sku":null,"price":36.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/bez_avtora__Nasha_gistoryya_No_4_33__2021_chasopis.png?v=1787682603","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/nasha-gistoryya-4-2021","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}