{"product_id":"piknik-pa-novamu","title":"Пікнік па-новаму: смачна, карысна і без стрэсу","description":"\u003cp class=\"PDq2pG_selectionAnchorContainer\"\u003e\u003cstrong\u003e«Пікнік па-новаму. Смачна, карысна і без стрэсу»\u003c\/strong\u003e Алесі Княжэвіч — кулінарная кніга з простымі рэцэптамі для пікніка і адпачынку на прыродзе. У ёй сабраны стравы для грылю, хуткія і карысныя перакусы, салаты, дэсерты і напоі, якія зручна гатаваць для летніх сустрэч на свежым паветры. Аўтарка — псіхадыетолагіня — прапануе глядзець на пікнік не толькі як на прыём ежы, але і як на магчымасць запаволіцца, правесці час з блізкімі і атрымліваць асалоду ад ежы без стрэсу і жорсткіх правілаў.\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"PDq2pG_selectionAnchorContainer\"\u003e***\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"PDq2pG_selectionAnchorContainer\"\u003eЛета — гэта час адпачынку і задачы на свежым паветры. Цёплае сонейка сагравае нас сваёй цеплынёй і цешыць яркімі фарбамі! Мы атрымліваем асалоду ад сонца, цяпла і доўгачаканых вакацый.\u003cspan class=\"PDq2pG_selectionAnchor\"\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНездарма кажуць, што «лета — гэта маленькае жыццё». Гэтая вядомая фраза падкрэслівае, наколькі насычаным на падзеі становіцца кожны наш дзень.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eМногія з нас маюць такі досвед, што падчас пікніка знаёмая ежа раптам пачынае смакаваць інакш, калі мы ямо яе на траве, пад сонцам, у кампаніі блізкіх. І справа тут не толькі ў свежым паветры ці цёплым ветрыку. Наш смак моцна звязаны з эмоцыямі: калі нам добра, бяспечна і радасна, то ежа ўспрымаецца ярчэй і насычае не толькі фізічна, але і эмацыянальна.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eМенавіта таму я вельмі раю сваім падапечным ладзіць пікнікі пры добрым надвор’і. Гэта вельмі добрая магчымасць запаволіцца, пабыць «у моманце», адчуць цела і свае патрэбы. Не спяшацца, не пераядаць «на аўтамаце», а сапраўды атрымліваць асалоду і ад ежы, і ад зносін, і прыроды вакол.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКаб гэты досвед быў лёгкім і прыемным, важна крыху падрыхтавацца. У гэтай кнізе я сабрала для вас рэцэпты, якія падтрымліваюць не толькі фізічнае насычэнне, але і камфорт: стравы для грылю, хуткія і карысныя перакусы, салаты, дэсерты і напоі. Каб ваш пікнік выклікаў у Вас асацыяцыі клопату пра сябе, без лішняга стрэсу.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eСмачна есці!\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАлеся Княжэвіч\u003cbr\u003eпсіхадыетолагіня\u003cbr\u003eі аўтарка кулінарных кніг\u003c\/p\u003e","brand":"alesia_foodblog","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56902131581268,"sku":null,"price":150.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20260824_170811.png?v=1787594228","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/piknik-pa-novamu","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}