{"product_id":"silva-rerum","title":"Silva Rerum","description":"\u003cp class=\"wp-block-paragraph\"\u003eSilva Rerum — па-лацінску «лес рэчаў», папулярны ў XVI–XVIII стст. сярод літоўскай шляхты жанр, «сямейная кніга», якая перадавалася з пакаленьня ў пакаленьне, дзе запісваліся важныя жыцьцёвыя падзеі. Дзея першай часткі адбываецца ў 1659–1667 гг. у Вільні і ў далёкім жамойцкім двары, сядзібе шляхецкага роду Нарвойшаў.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЦыкль гістарычных раманаў «Silva rerum» доктара мастацтвазнаўства Крысціны Сабаляўскайце — адна з самых значных падзеяў у літоўскай літаратуры апошніх дзесяцігодзьдзяў, якая атрымала ўвагу і прызнаньне ў Літве і за мяжой. У Латвіі раманы «Silva rerum» былі абраныя ў сьпіс 100 самых любімых кніг латышоў усіх часоў. Пасьля публікацыі ў Польшчы першы раман цыклю стаў бэстсэлерам, а ў 2016 г. выйшаў у фінал прэстыжнай цэнтральнаэўрапейскай літаратурнай прэміі «Angelus». Літоўскія чытачы, выбіраючы ў 2018 г. сто кніг стагодзьдзя, прысудзілі раманнаму цыклю «Silva rerum» трэцяе месца.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевіч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57001531933012,"sku":null,"price":68.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/silva1-cover-full.png?v=1788336587","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/silva-rerum","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}