{"product_id":"siva-zozula","title":"Siva zozula","description":"\u003cp\u003eКожная вёска мае сваю гісторыю, свае звычаі, свае песні і сваю мову. Гаворка адной вёскі адрозніваецца ад гаворкі другой. У гэтым адметнасць. Ды і седзячы на лавачках перад плотам жанчыны, дзяўчаты спяваюць нібыта такія ж, нібыта тыя самыя песні, але ў кожнай вёсцы свая версія, непадобная да іншых. Кніга “Siva zozula” – гэта гісторыя Падляшша ў цэлм, гісторыя аднае вёскі, ды вельмі грунтоўны не тое, каб аналіз, а запіс традыцый, звычаяў, святаў і фальклору вёскі Трасцянка, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павета. Кніга напісана ў мясцовай гаворцы з выкарыстаннем лацінскага алфавіта, што робіць яе цікавейшай, але і цяжэйшай у чытанні для чытачоў з Беларусі. Тым не менш, выкарыстанне ў кнізе гутаркавай мовы дадзенай вёскі – добры спосаб на захаванне гаворкі, якой карыстае што раз менш асобаў – вёска вымірае, моладзь “по-своёму” не гаворыць, а разам са старажыламі памірае і мова. У кнізе ў адмысловых раздзелах апублікаваны песні, запісаныя ў вёсцы Трасцянка, да слоў дададзены ноты, што робіць публікацыю больш вартаснай. Адрасуецца культуразнаўцам, гісторыкам, мовазнаўцам, даследчыкаі і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.\u003c\/p\u003e","brand":"Offset-Print","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57353106456916,"sku":null,"price":30.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20260930_211430.png?v=1790796202","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/siva-zozula","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}