{"product_id":"strashna-i-smeshna","title":"Страшна і смешна","description":"\u003cp\u003e“Калі вы спазналі ўсю жорсткасць і жахі жыцця і здолелі не закрычаць, схапіўшыся за галаву, а кпліва засмяяцца — вы Алена Германовіч. Яна такая.\u003cbr\u003eЧытаючы кнігу, ты нібыта брыдзеш са звычайнымі, нікому апрача аўтаркі не цікавымі людзьмі па пакручастым шляху проста да далягляду, і вы ўсе разам — выпадковыя спадарожнікі жыцця. Падарожнікі ў даліну. Але па дарозе можна ж расказаць адно аднаму і страшнае, і смешнае.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКніга надзіва чалавечная, як усмешка стомленага — “заўсёды ў гэтым свеце ў кожнага ёсць больш важныя справы, чым ты”.\u003cbr\u003eЧытала не адрываючыся”.\u003cbr\u003e(с) Святлана Курс\u003cbr\u003e_______________________\u003cbr\u003eАлена Германовіч — беларуская журналістка.\u003cbr\u003eНарадзілася ў вёсцы Раднікі Валожынскага раёна, жыла ў Гомелі, на час выхаду кнігі жыве ў Польшчы. Шмат гадоў жыцця прысвяціла расследаванням, гучным крымінальным і судовым справам, абароне тых, хто не можа сам абараніцца.\u003cbr\u003eПранікала ў розныя месцы і трапляла ў розныя сітуацыі, пісала аўтарскі праект па падарожжах па маленькіх вёсках — рабіла тое, што любіла і ўмела, і тое, што напаўняла сэрца.\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56554134929748,"sku":null,"price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/a0ded04b749dceec0b003fb5d5a2b119.png?v=1784901726","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/strashna-i-smeshna","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}