{"product_id":"tam-dze-myane-nyama","title":"Там, дзе мяне няма","description":"\u003cp\u003e„А цікава было б выдаць (успаміны). З фотаздымкамі. Тым больш, што я, калі пісала, акцэнт рабіла не на сваёй асобе. Пра сябе – гэта так, між іншым. А больш пра падзеі, пра беларусаў, каторыя заўсёды ў нас бывалі дома, каторых я ведала. Вось дзеля гэтага яны і цікавыя, гэтыя ўспаміны”. –\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003e\u003cspan class=\"a-text-italic\"\u003eГаліна Войцік (2007, Радыё Свабода)\u003c\/span\u003e\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e„Хто я такая? Я ніколі не любіла, калі мяне прадстаўлялі: „дочка Зоські Верас”, „жонка Лявона Луцкевіча”, – гэта-ж не мая заслуга. Я заўсёды хацела быць сабой, дасягаць сама не становішча – гэта мяне не цікавіла – але пашаны й павагі за сваю працу, спачатку, як доктар навукі ў галіне германістыкі, а апошнія гады на ніве беларускай культуры. Што мне ўдалося зрабіць, хай судзяць іншыя”. –\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003e\u003cspan class=\"a-text-italic\"\u003eГаліна Войцік, „Там, дзе мяне няма”\u003c\/span\u003e\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГаліна Войцік (1927-2007) – беларуская і летувіская германістка, публіцыстка, літаратарка і перакладніца. Актывістка беларускай супольнасьці ў Вільні. Аўтарка гістарычных дасьледаваньняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны. З 1997 году была галоўнай рэдактаркай беларускай культурна-асьветніцкай праграмы на Летувіскім нацыянальным радыё.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e„За апошнія гады майго знаёмства з Галінай Войцік з я радасьцю адкрыў у гэтай асобе цікавага аўтара. Яна напісала цэлую сэрыю партрэтаў беларусаў-віленчукоў, даваеннага часу перадусім. Гэта кароткія нарысы, але даволі выразныя: яна выяўляла сутнасьць асобы і абмалёўвала яе. Гэта лічу такой вельмі паважнай заслугай яе перад памяцьцю людзей. Мела багаты матэрыял, многае з чаго было назапашана яшчэ ейнай маці. Зь цікавасьцю прачытаў і рукапіс мэмуараў, якія называюцца „Там, дзе мяне няма”. Адметнае сьведчаньне пра свой час. Гэтыя мэмуары, я спадзяюся, будуць выдадзеныя асобнай кніжкай”. –\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003eАрсень Ліс (2007, Радыё Свабода)\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56541258547540,"sku":null,"price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/1_86c06803-4c1c-45f3-ab84-d98e02b8b9de.png?v=1784747659","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/tam-dze-myane-nyama","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}