{"product_id":"tvory","title":"Творы","description":"\u003cp\u003eПалута Бадунова (1885–1938) — настаўніца, палітыца і літаратарка. Першая жанчына-міністарка ў гісторыі Беларусі, адзіная жанчына на міністэрскай пасадзе БНР, лідарка альтэрнатыўнай лявіцы. Стаяла ля вытокаў беларускага фэмінізму. „Аўтарытэт Бадуновай у беларускім руху быў прызнаным у лягерах як паплечнікаў, так і праціўнікаў, усьведамляўся прарокамі беларушчыны. Язэп Драздовіч намаляваў ейны партрэт. Янка Купала ў сваіх знакамітых „Тутэйшых“ зьліў асабісты лёс менавіта Палуты зь лёсам беларускай дэмакратычнай дзяржаўнасьці“. (Валянціна Лебедзева) „Вычыны Палуты Бадуновай, расстралянай у Менску ў злашчасным 1938 годзе, нібыта былі забытыя назаўжды, а ейная змаргіналізаваная і абсьмяяная постаць зьнікла ў небыцьці… забывалася ейнае геройства, высьмейваліся ейны ўзрост, няшчаснае каханьне, ня вельмі ўдалая беларуская мова, лявацтва і пад. Лёс першых часьцяком складаны і цярністы, тым больш калі першай зьяўляецца жанчына. У публіцыстыцы Бадуновай выдатна прасочваецца дваістасьць беларускай душы: паміж Захадам і Ўсходам, паміж рэлігіяй і сьвецкасьцю… Аўтарка спрабуе такім чынам кансалідаваць беларусаў, знайсьці кампраміс, прычым не радыкальным чынам, а мэрам кліча іх за стол перамоваў“. (Уладзіслаў Гарбацкі)\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57374006444372,"sku":null,"price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/cover_ceeb6198-73f0-406d-a438-4b338bc87e32.png?v=1790883485","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/tvory","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}