{"product_id":"vulica-sharlatanau","title":"Вуліца Шарлатанаў","description":"\u003cp\u003eПісаў зялёным атрамантам і не пісаў у шуфляду, бо прагнуў кантакту з публікай, якая яго багоміла. У міжваенны час меў багемную славу, і ўсенародную папулярнасьць пасьля вайны. Зьведаў супэртыражы і забарону на друк. Творцу ня раз “кэнсэлілі” (і дагэтуль спрабуюць) за правую ці левую кан’юнктурнасьць, а ён так напраўду ня знаўся на палітыцы, бо шчыра верыў толькі ў натхненьне, паэзію і віртуознае майстэрства паэта. Здагадаліся, якога?\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eШэсьць гадоў правёў у нямецкім палоне, дзе “маўчаў як скала”, але тыя колькі вершаў, што напісаў, сталі легендарнымі. Год вандраваў па Эўропе, бо вяртаньне ў “народную” Польшчу азначала страту паэтычнай свабоды. І ўсё-ткі вярнуўся, бо дома былі жонка, дачка — і польская мова, якую ён умеў слухаць. І на тэрыторыі абсурду ды (сама)іроніі адваяваў сабе прастору для вольнай творчасьці, недаступную “сур’ёзьнейшым” аўтарам. Быў найлепшым польскім паэтам у найгоршыя для паэзіі часы.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНя быў ідэальным мужам, але хто яшчэ так апеў жонку і гармонію сямейнага побыту ў геніяльных вершах? Знаўца-мэляман, найлепшыя паэмы ствараў згодна з музычнымі прынцыпамі. Паліглёт і эрудыт, як мала хто чэрпаў з глыбіняў культуры.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eА яшчэ Галчыньскі… добра кладзецца на беларускую мову. Шмат перакладаў з кнігі “Сёмае неба” (2006) — ад Леаніда Дранько-Майсюка да Марыі Мартысевіч — гэта пацьвярджае. А “Вуліца шарлатанаў”, якую вы трымаеце ў руках, — найпаўнейшае беларускае выданьне паэта. Палова сабраных тут вершаў і паэмаў друкуецца на нашай мове ўпершыню або ў новых перакладах, зробленых для гэтай кнігі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e(с) Андрэй Хадановіч\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56554892919124,"sku":null,"price":50.8,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/76ea7dcda50944b46a7a96fb9394f8ce.png?v=1784906744","url":"https:\/\/kirma.sh\/en\/products\/vulica-sharlatanau","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}