{"product_id":"dhammapada","title":"Дгаммапада","description":"\u003cp\u003eПершае беларускае выданьне адной з найбольш папулярных кніг палійскага\u003cbr\u003eканону.\u003cbr\u003eНа беларускую мову яе пераклаў паэт і буддыст Макс Шчур паводле даслоўнага ангельскага падрадкоўніка з граматычным разборам арыгіналу, даступнага онлайн у NTU Digital Library of Buddhist Studies.\u003cbr\u003eГэтая кніга — спроба перадаць па-беларуску старажытную мудрасьць, якая праз стагодзьдзі працягвае гаварыць з чалавекам пра боль, спакой, страх, волю, сьвядомасьць і шлях да ўнутранай раўнавагі.\u003c\/p\u003e\n\u003ch2\u003eВЕРШАВАНАЯ МУДРАСЬЦЬ БУДДЫ\u003c\/h2\u003e\n\u003cp\u003eЗборнік вершаваных афарызмаў, аўтарства якіх прыпісваецца заснавальніку буддызму Будду Шак'ямуні (сьвецкае імя Сіддгартха Гаўтама, 563 – 483 да н. э.), належыць да самых папулярных кніг\u003cbr\u003eТыпітакі — палійскага канону буддызму. Перадаваныя вусна з пакаленьня ў пакаленьне, Буддавы прынагодныя вершаваныя выслоўі адлюстроўваюць асноўныя прынцыпы ягонага вучэньня і тычацца адвечных чалавечых тэмаў, такіх як старасьць, шчасьце, гнеў, прагнасьць, загана, цнота ды іншыя.\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003ch2\u003eМакс Шчур\u003c\/h2\u003e\n\u003cp\u003eПаэт, пісьменьнік, перакладнік, ляўрэат прэміі Гедройця (2016). З 2017 года практыкуе буддызм у карэйскай дзэнавай школе Кванум. У 2022–2024 гадах быў галоўным рэдактарам чэскага буддысцкага часопіса Svět Dharmy. На сваім YouTube-канале вядзе падкаст «З праджні ў шуньяту: герэтычныя гутаркі пра буддызм і літаратуру».\u003c\/p\u003e","brand":"Самвыдат","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56770897445204,"sku":null,"price":32.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/photo_5413637901465097211_w.png?v=1786474327","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/dhammapada","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}