{"product_id":"ecce-homo-yak-robyatstsa-samim-saboyu","title":"Ecce homo: як робяцца самім сабою","description":"\u003cp\u003e\u003cspan data-sheets-root=\"1\"\u003e\u003cspan\u003e«Ecce homo. Як робяцца самім сабою» — адна з самых правакацыйных і самараскрывальных кніг Фрыдрыха Ніцшэ. Тут мысляр палемізуе з традыцыйнай мараллю, крытыкуе ідэалізм, дух і Бога, прапаноўваючы радыкальна новы погляд на чалавечую сутнасць. Гэта не толькі філасофскі маніфест, але і кароткі аўтабіяграфічны агляд уласнай творчасці, дзе Ніцшэ аналізуе свае галоўныя працы і вызначае ўласную місію ў гісторыі думкі. Выданне ўзбагачана эсэ В. Акудовіча і слоўнікам тэрмінаў, што робіць кнігу асабліва зручнай для ўсіх, хто цікавіцца філасофіяй і культурнай гісторыяй.\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan data-sheets-root=\"1\"\u003e\u003cspan\u003e***\u003cbr\u003eУ сваёй кнізе «Ecce homo», што можна перакласці з лаціны як «Вось ён, чалавек» (словы, нібыта прамоўленыя Понтыем Пілатам пра Ісуса Хрыста), нямецкі мысляр і літаратар Фрыдрых Ніцшэ (1844 — 1900) жорстка палемізуе супраць маралі, ідэалізму, душы, духу, свабоды волі і нават Бога. Ён абвяшчае тут сваю мудрасць, якая ўключае ў сябе тэзу пра тое, што яна яшчэ ніколі не была знойдзеная, але яе заўсёды трэба шукаць. Кніга таксама ўяўляе сабою кароткі аўтарскі агляд яго найважнейшага творчага даробку. У гэтым выданні таксама змешчаны фрагмент эсэ сучаснага беларускага мысляра і літаратара В. Акудовіча пра Ф. Ніцшэ і слоўнік-гласар тэрмінаў з філасофіі, рэлігіі, эстэтыкі і псіхалогіі, ужываных аўтарам кнігі «Ecce homo». Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца класічнай філасофіяй.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Tsymberau","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53210443907412,"sku":null,"price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Frydryh_Nitsshe__ECCE_HOMO._Yak_robyatstsa_samim_saboyu.png?v=1765555793","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/ecce-homo-yak-robyatstsa-samim-saboyu","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}