{"product_id":"golem","title":"Голэм","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eГустаў Майрынк (1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменьнік з выразнай схільнасьцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага бачаньня сьвету. Ягоны раман \"Голэм\" належыць да клясыкі фантастычнай літаратуры; у ім праяўляюцца ўплывы на Майрынка таямнічых сьветаў, містычнай мудрасьці, кабалістычнага і будысцкага вучэньняў. Грамадзянская пазыцыя Майрынка найбольш ярка выяўляецца ў ягоных навэлях (зборнік \"Чароўны рог нямецкага абываталя\"), у якіх аб’яўленая вайна тупасьці і абмежаванасьці, культу сілы, фальшывай псэўданароднасьці, мілітарызму, ілжэнавуцы, чыноўніцкай карупцыі. Не выпадкова кнігі Майрынка ў гітлераўскай Германіі былі ўдастоеныя гонару гарэць на вогнішчах разам з кнігамі Гайнэ, Томаса Мана, Фэйхтвангера і іншых.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Зміцер Колас","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56710709805396,"sku":null,"price":30.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20260806_190601.png?v=1786036437","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/golem","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}