{"product_id":"maya-svaboda-pyanaya-i-tanchyts-aholenay","title":"Мая свабода п’яная і танчыць аголенай","description":"\u003cp\u003eЗборнік склалі эсэ, напісаныя цягам апошніх пяці гадоў, а таксама апавяданні, казкі, вершы, паэтычны дзённік і п’еса. Творы аб’яднаныя агульнай тэмай свабоды — у мысленні, у мове, у форме і ў праве быць розным. Пра свабоду як галоўную ўмову існавання тэксту і аўтарскага голасу.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003e„Я ляжаў у цемры паміж літоўскімі і беларускімі памежнікамі і глядзеў на цёмнае неба. Зорак не было відаць, бо ішоў дождж. І ў гэтае імгненне мне падалося, што вось яна, доўгачаканая свабода, — тут, на нейтральнай тэрыторыі“.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЗміцер Вішнёў — празаік, паэт, перформер, мастак і выдавец. Дзякуючы сваім празаічным тэкстам, эсэ і вершам стаў адной з найважнейшых фігур незалежнай культурнай сцэны Беларусі і адным з найбольш выразных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eТэксты З. Вішнёва ствараюцца і існуюць у дынамічным узаемадзеянні з іншымі формамі яго мастацкага самавыяўлення. Ён з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў легендарнага літаратурнага руху „Бум-Бам-Літ“, які ў 1990-я гады імкнуўся разбурыць межы літаратуры і дасягнуць сінтэзу мастацтваў. Быў удзельнікам перформанс-групы „Спецбрыгада афрыканскіх братоў“ і літаратурнага аб’яднання „Schmerzwerk“, якія ставілі за мэту абнаўленне мовы і мастацтва і іх вызваленне ад савецкай традыцыі.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eАўтар шматлікіх кніг, у тым ліку антырамана „Калі прыгледзецца — Марс сіні“ (2018), раманаў „Замак пабудаваны з крапівы“ (2010) і „Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер“ (2025), паэмы „Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў“ (2002), а таксама паэтычных зборнікаў „Штабкавы тамтам“ (1998), „Фараон у заапарку“ (2006), „Тамбурны маскіт“ (2001) і „Непадпарадкаванае\/Ununtergeordnetes“ (2026).\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЗ 2022 года жыве ў Берліне.\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58024421687636,"sku":null,"price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Maja-svaboda-2x3-1-scaled.png?v=1793204384","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/maya-svaboda-pyanaya-i-tanchyts-aholenay","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}