{"product_id":"noradrenalin","title":"Норадрэналін","description":"\u003cp\u003eУ мегаполісе будучыні навука дасягнула неверагодных вышынь: яна здольная аўтаматычна і незаўважна лячыць складаныя хваробы, падаўжаць жыццё і рэгуляваць эмацыйны стан чалавека на ўзроўні гармонаў. Здароўе і стабільнасць грамадства падтрымліваюцца праз поўную прадказальнасць паводзін.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГалоўны герой працуе ў структуры, што стаіць вышэй за паліцыю. Яго зона адказнасці — няшчасці, якіх немагчыма пазбегнуць: агрэсіўныя злачынствы і ліцэнзіі на забойства.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЁн — чалавек рацыянальнага выбару. І гэтая рацыянальнасць не проста рыса характару, а метафара сістэмы, дзе любое рашэнне можна апісаць як задачу з вядомымі параметрамі. Але ці можна ўціснуць мараль у лагічныя схемы? І што застаецца ад чалавека, здольнага апраўдаць логікай абсалютна любы выбар? Старая «дылема ваганеткі» набывае тут новае, жахлівае адценне.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e«Норадрэналін» — гэта першая з пяці кніг цыкла пра адну з магчымых будучыняў чалавецтва, непазбежнасць наступстваў і цяжар адказнасці.\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56553988948308,"sku":null,"price":78.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/af263211f0f8a671fd552bfda0fef1e5.png?v=1784900069","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/noradrenalin","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}