{"product_id":"pan-proza","title":"Пан Проза","description":"\u003cp\u003eСяргей Календа сабраў сваю дарослую прозу пад адной вокладкай. Гэта тоўстая кніга, у якую ўвайшлі цыклы “Балтыйскія шкарпэткі”, “Дэкалог”, “Мімікрыя”, “Усё ўлічана. All inclusive”, “Апранутыя апавяданні”, “Архітэктурныя апавяданні”, “Выбраныя апавяданні”, а таксама аповесці “Падарожжа на край ложка”, “Часам панкі паміраюць” і “Акварыум”. Сяргей Календа мог бы стаць гарадскім вар’ятам, аднак, на злосць зайздроснікам, ён паспяховы і як аўтар, і як стыліст. У яго прозе каралюе парадокс і неперавершаная ва ўменні пажартаваць логіка жыцця. Многія з апавяданняў аўтара містычныя і нават страшныя, яны вызваляюць з блытаніны невыразных думак бяссоннай ночы вобразы і сюжэты, з якімі на яве не хацелася б спатыкацца. Можна з пэўнасцю гаварыць пра ўласны аўтарскі стыль, які, аднак, існуе ў адным сусвеце з прыдумкамі Ніла Геймана.\u003c\/p\u003e","brand":"Gutenberg","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58615306584404,"sku":null,"price":64.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Pan-Proza-Site1-1.png?v=1795624145","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/pan-proza","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}