{"product_id":"partret-doryyana-greya","title":"Партрэт Дорыяна Грэя","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eСпакуслівы, вусцішны і бясконца цытаваны раман — літаратурная класіка і люстэрка для кожнай эпохі.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eЧым бы вы ахвяравалі дзеля вечнай маладосці і прыгажосці? \u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eДля Дорыяна Грэя, асляпляльна вабнага маладзёна ў віктарыянскім Лондане, адказ быў просты — усім. Калі бліскуча разумны лорд Генры Уотан напаўняе ўразлівы розум Дорыяна спакуслівай філасофіяй, той выказвае лёсавызначальнае жаданне, сакрэт якога захавае партрэт.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУпершыню апублікаваны ў 1890 годзе, твор выклікаў скандал: у кожным радку прыстойнае грамадства пазнавала сябе. Адзіны раман Оскара Уайльда застаецца адной з самых яркіх залацінак англамоўнай літаратуры. Гэты твор знішчальнай дасціпнасці на скрыжаванні гатычнай прозы, сацыяльнай сатыры і філасофскай прытчы захапляе сваёй маральнай складанасцю. з хірургічнай дакладнасцю і заразнай весялосцю О. Уайльд выкрывае крывадушнасць і запытвае чытача: дзеля чаго ты жывеш?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eПад зіхатлівай паверхняй тэксту цячэ далікатная квір-плыня: захапленне мастака Бэзіла Холварда Дорыянам, набрыняная недасказанасцю блізкасць паміж персанажамі і таямнічае жыццё галоўнага героя агучваюць невымоўныя ў пурытанскім грамадстве жаданні. Раман быў выкарыстаны ў судзе як доказ злачыннай разбэшчанасці аўтара. Для яго ж твор стаў зашыфраваным аўтапартрэтам мастака, які разумее кошт прыгожага і небяспеку таемнага.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Skaryna Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56710422102356,"sku":null,"price":65.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Doryjan-Hrej-2x3-1-scaled.png?v=1786033114","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/partret-doryyana-greya","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}