{"product_id":"praz-nishto-u-nikudy","title":"Празь нішто ў нікуды","description":"\u003cp\u003eВячка Красулін — музыка, паэт, вандроўнік і чалавек, які, здаецца, увесь час кудысьці сьпяшаецца. Ён выступае, запісваецца, рэпэтуе, працуе на будоўлі, рэстаўруе арганы, піша вершы ў барах да сьвітанку і часам трапляе ў гісторыі, якія цяжка прыдумаць на цьвярозую галаву. Усё гэта — розныя бакі аднаго чалавека, які ня надта імкнецца быць зручным і прадказальным.\u003cbr\u003eУ зборніку — тэксты, напісаныя з 2008 па 2026 год. Песьні для музычнага праекту «Кашлаты Вох» і вершы, што нараджаліся ў менскім мэтро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных краінах і розных станах сьвядомасьці. Тут абсурд суседнічае з пяшчотай, чорны гумар — з самотай, а сьмерць, каханьне, алькаголь і штодзённае жыцьцё зьмешваюцца ў адзін дзіўны шлях празь нішто ў нікуды.\u003cbr\u003e«Тут кожная літара — не з-пад палкі, гэта маё», — кажа Вячка. Ён дазваляе сабе быць розным і не спрабуе ператварыць уласныя тэксты ў прыстойную «літаратуру». У гэтай кнізе ён ня хлусіць і не гуляецца, а шчыра кідаецца літарамі — часам сьмешнымі, часам брыдкімі, часам балючымі, але заўсёды сваімі.\u003cbr\u003eЛАВІ!\u003c\/p\u003e","brand":"RozUM Media","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58025604940116,"sku":null,"price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/o_1k1egi8pc1t0cep01c5hgo51cpo1g.png?v=1793208542","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/praz-nishto-u-nikudy","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}