{"product_id":"preparacyja-pamyaci","title":"Прэпарацыя памяці","description":"\u003cp\u003e\u003ci\u003e“Забыць часта цяжэй, чым памятаць”.\u003c\/i\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ 3:37 героя рамана пабудзіў тэлефонны званок і начная размова з маці расхвалявала дагэтуль спакойную роўнядзь успамінаў. Ён вяртаецца ў перыяд даспявання ў мараўскім Пршэраве, да перажыванняў маладога квір-хлопца, які расце ў кансерватыўным прамысловым горадзе, да таго ж у сям’і, якая не жыве ў дастатку. Як бы ні мянялася атачэнне, яно карае адрознасць. Герой літаральна прэпаруе сваю памяць. Гэта нагадвае працэс, калі мы разглядаем старыя фатаграфіі і пры гэтым шукаем дробныя дэталі, якія нярэдка раскрываюць значна больш, чым толькі тое, што відавочна на першы погляд. Герой расказвае пра маці, бацьку і дзеда, пра цкаванне, алкагалізм або змірэнне са сваёй адрознай сэксуальнай арыентацыяй. Ён разбірае на асобныя частачкі не толькі ўласныя ўспаміны, але і ўсю калектыўную памяць сваёй сям’і.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГэты крохкі дэбют – унікальная спроба прыўнесці ў чэшскі кантэкст тэмы сусветнай літаратуры. Паводле свайго стылю ён цудоўна ўпісваецца ў адзін шэраг з творчасцю такіх аўтараў, як Оўшэн Вуонг ці Эдуар Луі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003ci\u003e“Нячорна-белае сведчанне пра сілу і слабасць. Яно асвятляе тыя месцы, дзе мы бываем выключна сам-насам з сабой”. Лінда Барташава\u003cbr\u003e\u003c\/i\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp class=\"MsoNormal\"\u003eМарэк Торчык (1993) – паэт, празаік і публіцыст. Родам з Пршэрава, жыве ў Празе, дзе ў Карлавым універсітэце вывучаў англамоўныя літаратуры і культуры. У 2016 г. выдаў зборнік вершаў “Рызомы”, пасля чаго свае празаічныя і паэтычныя творы публікаваў пераважна ў часопісах. У 2018 і 2020 гг. стаў адным з дзясятка фіналістаў чэшска-славацкага конкурсу “Вершы\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cspan lang=\"EN-US\"\u003eSK\/CZ\u003c\/span\u003e”. Дэбютны раман “Прэпарацыя памяці” (2023) прынёс аўтару адразу дзве прэстыжныя ў Чэхіі ўзнагароды – “\u003cspan lang=\"CS\"\u003eMagnesia Litera\u003c\/span\u003e” за найлепшую празаічную кнігу года і Прэмію Іржы Ортэна за найлепшую кнігу ад аўтара да 30 гадоў.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55652168434004,"sku":null,"price":45.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/a44270625e9aa3dbdac84ce95c7009bb.png?v=1777315414","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/preparacyja-pamyaci","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}