{"product_id":"rattus-sapiens","title":"Rattus Sapiens","description":"\u003cp\u003eМарыя Карнеенка — сучасная фатографка і мастачка з Беларусі, якая цяпер жыве ў Варшаве. Праект Rattus Sapience узнік з яе актывізму і асабістага досведу ўзаемадзеяння з пацукамі — адносінаў, якія выходзяць за межы канцэпцыі «ўласнасці», бо яны не вызначаюцца і не абмяжоўваюцца валоданнем. Для праекта Марыя выкарыстоўвае не толькі фатаграфію, але стварае калажы, нацюрморты, надае новыя сэнсы праз апрапрыяцыю, каб паказаць тое, што хаваецца за стыгмай.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eRattus Sapience — гэта шматпластавая альбо, дакладней, шматтунэльная кніга. Лінія візуальнага наратыву разгорваецца ў стылі адлюстраванай, двухбаковай і зацыкленай гісторыі: мы пачынаем і заканчваем з адной пары малюнкаў — быццам гісторыя рухаецца па коле.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eКалі чытаць наперад, гісторыя пачынаецца з таго, што людзі шануюць прыроду і баяцца яе і іншых істот жывёльнага свету, да якога яны належаць. Потым ідзе ўтаймаванне, дуалізм і адасобленасць. Але калі чытаць з апошняй старонкі да першай, гісторыя ператвараецца ў вяртанне — спуск, паўторнае адкрыццё міфа, сустрэчу. Гэта гісторыя, якая належыць аднолькава і пацукам, і людзям.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eФізічная форма кнігі дадае яшчэ адзін пласт да яе аповеду. Класічны, лінейны рытм перагортвання старонак перарываецца і збіваецца. Паміж тонкімі бакамі паперы з’яўляюцца «кішэнныя старонкі», якія раздзяляюць наратыў і ствараюць дадатковыя галіны сэнсаў. Далікатныя малюнкі Марыі пацучыных норак літаральна размешчаныя на паўпразрыстых сагнутых аркушах, перарываючы рытм старонак сваімі адбіткамі. Паўсюль малюнкі і колеры пераклікакаюцца рэхам.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eАкрамя таго, тактыльныя ўласцівасці таксама становяцца часткай гісторыі. Папяровая вокладка на аснове воўны мякка паколвае пальцы, як пацучынае футра. Асноўная папера — 100% перапрацаваная, з цёплым натуральным адценнем, дробнымі плямкамі і лёгкім «вусатым» выглядам. Фармат кнігі невялікі і падоўжаны — якраз такі, каб трымаць каля сябе.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eУ гармоніі з візуальным голасам праекта гучаць тэксты Таццяны Заміроўскай, пісьменніцы з беларускімі каранямі з Нью-Ёрка, не толькі дзякуючы падобнаму асабістаму досведу — Таццяна называе сябе амбасадаркай пацукоў — але і дзякуючы постантрапацэнтрычнаму погляду на прыроду ўзаемадзеяння чалавечай і жывёльнай цывілізацый.\u003c\/p\u003e","brand":"Tamaka","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58056136196436,"sku":null,"price":206.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/cover_6871ce26-7e80-4204-86ad-86f0634dc261.png?v=1793391050","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/rattus-sapiens","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}