{"product_id":"razyushanasc-i-lyubou","title":"Разьюшанасьць і любоў","description":"\u003ch3\u003eЗА ГРЭТУ І ЗА СЬВЕТУ\u003c\/h3\u003e\n\u003cp\u003eШто рабіць пасьля таго, як літаратура і мастацтва страцілі ўсякі сэнс? Натуральна, далучыцца да якой-небудзь рэвалюцыі! Напрыклад, кліматычнай, чыя кульмінацыя на Захадзе прыпала на 2019—2020 гг. Аўтар успамінаў не застаўся ўбаку ад усеагульнага варушняку, ачоленага Грэтай Тунбэрг, і з галавою кінуўся ў вір кліматычнага актывізму. Каб у верасьні 2020 года хваля беларускіх падзей зноў вынесла яго ў рэальнасьць, разам з выгараньнем і дэпрэсіяй.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003ch3\u003eАНТЫЛІТАРАТУРА ЯК АНТЫДЭПРЭСАНТ\u003c\/h3\u003e\n\u003cp\u003e«Літаратура як мастацтва скончылася ў ХХ-м стагодзьдзі, — сьцьвярджае аўтар. — Сёньня, бадай, нікога ўжо ня зьдзівяць, не расчуляць і не пераканаюць закручаныя драматычныя сюжэты ці майстэрскія апісаньні. Жанравае чытво застаецца опіюмам масаў, а ўсякае эстэцтва — сымптомам фальшывай сьвядомасьці. Як у такім разе можна яшчэ дагукацца да чытацтва, каб нешта яму паведаміць? Спадзяюся, максымальна аўтэнтычнай і неапрацаванай прамовай, бяз хітрыкаў, на мяжы споведзі».\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eМакс Шчур напісаў цэлы шэраг бэлетрыстычных кніг: гэта раманы «Там, дзе нас няма», «Завяршыць гештальт» і «Кінараман», зборнікі аповедаў «Ліст, знойдзены на папялішчы» і «Галасы», аповесьці «Газэтчык» і «Упырхлікі». Не адмаўляючыся ад сваёй папярэдняй літаратурнай творчасьці, аўтар ужо некалькі гадоў выпрабоўвае іншыя спосабы выказваньня, пазбаўленыя, наколькі магчыма, агульнапрынятых канвэнцый і бліжэйшыя да нон-фікшн і эсэістыкі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cbr\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003ch3\u003eЧАКАНЬНЕ ДАСТАЛА\u003c\/h3\u003e\n\u003cp\u003e«Не разумею, як некаторыя ўсё яшчэ чакаюць ад мяне нейкай літаратуры, калі ўсё, што я ствараю апошнім часам — гэта праграмная анты-літаратура. Я ўжо стаміўся паўтараць, што літаратура мяне не цікавіць, нудзіць, дастала — не, падавай нам, каб было красява і увлекацельна», — дзівіцца аўтар.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКніга «Разьюшанасьць і любоў» — вольны працяг 900-старонкавых успамінаў «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». У адсутнасьці грантаў і часу на творчасць кніга ўзьнікла паводле ўзору «Ў дарозе» Керуака — спосабам ліхаманкавай фіксацыі вольнай плыні маўленьня, з кароткімі перапынкамі на сон і іншыя рытуалы, на працягу 13 дзён студзеня 2026 года.\u003c\/p\u003e","brand":"RozUM Media","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56421743395156,"sku":null,"price":69.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/o_1jqb7u9ce47b130v1b43jrb1mc0h.jpg?v=1783783323","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/razyushanasc-i-lyubou","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}