{"product_id":"snezhnaya-feya","title":"Снежная фея","description":"\u003cp\u003eЗборнік вершаў для дзяцей \"Снежная фея\" — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды. Кніга прызначана для сямейнага чытання і стане выдатным падарункам у перадсвяточны час. \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eА вы ведаеце, дзе жывуць снежныя феі і якія на смак сняжынкі? Што хаваецца ў кішэнях зімовага чарадзея? Хутчэй разгортвайце гэтую кнігу і вы імгненна апыняцеся ў казачнай зіме, поўнай прыгод і светлага хараства! Зборнік з дваццаці шасці вясёлых вершаў запрашае ў гульню малых і вялікіх. Вас чакаюць жартаўлівыя рыфмаванкі, вершы-азбукі і вершыкі-шыфроўкі, а яшчэ процьма сюрпрызаў!\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЮлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, атрымала ступень магістра ў Гамбургскім універсітэце. Валодае шасцю мовамі. Стварае арыгінальныя дзіцячыя вершы — вершы-азбукі, вершы-шыфры і вершы-малюнкі, поўныя фантазіі, дабрыні і гульні слоў.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЮлія Астрэйка — мастачка-ілюстратарка, якая стварае яркія ілюстрацыі для дзіцячых кніг, супрацоўнічае з пісьменнікамі з Еўропы, Аўстраліі і г.д. У 2025 прадстаўляла свае працы для выдавецтваў на міжнароднай выставе ў Балонні і атрымала станоўчыя водгукі, што падцвяржае іх высокі мастацкі ўзровень.\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55652206313812,"sku":null,"price":49.9,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/1d0e04c0a508b8209f7e9e079b33f90b.png?v=1777315995","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/snezhnaya-feya","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}