{"product_id":"try-kropli","title":"Тры Кроплі","description":"\u003cp\u003e«Тры кроплі» — кніга, у якой паэзія і жывапіс сустракаюцца ў адной мастацкай прасторы. Разьдзел «Малітва» зьвяртаецца да тэмаў веры, духоўнага пошуку, надзеі і чалавечай годнасьці. Тут малітва становіцца не толькі зваротам да Бога, але і спосабам захаваць сябе ў сьвеце, які пастаянна выпрабоўвае чалавека на трываласьць. Другі разьдзел прысьвечаны Беларусі, памяці і сувязі чалавека з роднай зямлёй. Трэцяя частка кнігі — пра любоў ва ўсіх яе праявах: да чалавека, да жыцьця, да роднага краю і да самога сьвету. Вершы і карціны ў «Трох кроплях» нарадзіліся з адной крыніцы — любові да чалавека, Беларусі, мастацтва і жыцьця.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eДругі разьдзел прысьвечаны Беларусі, памяці і сувязі чалавека з роднай зямлёй.\u003cbr\u003eГэта вершы пра дом і выгнаньне, пра гісторыю і сучаснасьць, пра людзей, якія захоўваюць сваю мову, культуру і годнасьць нават тады, калі абставіны патрабуюць маўчаць. У гэтых радках жывуць краявіды, успаміны дзяцінства, галасы продкаў і надзея на вяртаньне да сваіх каранёў. Побач з паэтычнымі тэкстамі чытача суправаджаюць жывапісныя працы аўтаркі якія працягваюць размову пра памяць, спадчыну і беларускую душу мовай колеру і вобразаў.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eТрэцяя частка кнігі — пра любоў ва ўсіх яе праявах: да чалавека, да жыцьця, да роднага краю і да самога сьвету.\u003cbr\u003eГэта самыя лірычныя і асабістыя вершы зборніка, у якіх гучаць цеплыня, чаканьне, удзячнасьць і надзея. Асобае месца ў кнізе займаюць больш за тры дзясяткі карцін, створаных аўтаркай у розныя гады. Наталка Хвоя і Натальля Бордак — дзьве творчыя іпастасі адной асобы: паэткі і мастачкі. Таму вершы і карціны ў «Трох кроплях» нарадзіліся з адной крыніцы — любові да чалавека, Беларусі, мастацтва і жыцьця.\u003c\/p\u003e","brand":"RozUM Media","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58025310978388,"sku":null,"price":70.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/kvg9grn-front-shortedge-384.png?v=1793206522","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/try-kropli","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}