{"product_id":"tvoy-anyol","title":"Твой анёл — ПЕРАДЗАМОВА!","description":"\u003ch1 id=\"text01\" class=\"text-component instance-1 style-1\"\u003eПАВЕР У ЦУД\u003c\/h1\u003e\n\u003cp id=\"text02\" class=\"text-component instance-2 style-2\"\u003e\u003cspan class=\"p\"\u003eВось так жывеш сабе, бяжыш кудысьці, увесь час заняты звычайнымі справамі і клопатамі. А потым раптам падымаеш галаву і заўважаеш, што вакол адбываецца самае сапраўднае чараўніцтва. І калі ў гэты момант асьцярожна, каб не спалохаць, дазволіць яму наблізіцца, твой сьвет ужо ніколі ня будзе ранейшым. Чараўніцтва ўвойдзе ў тваё жыцьцё, стане добрым сябрам і абаронцам, а яшчэ зоркай, якая асьвеціць шлях да мараў, што зьдзяйсьняюцца.\u003cbr\u003eТак здарылася і з аўтаркай гэтай кнігі. Аднойчы на сьвітанку, дзесьці паміж сном і явай, проста зь неба пасыпаліся казкі. А потым пачалі прыходзіць героі — кожны са сваімі страхамі, цяжкасьцямі і марамі. Задача аўтаркі была простая: выслухаць, падтрымаць і дапамагчы зрабіць крок насустрач мары. А некаторым дзеля паскарэньня нават давялося выдаць чароўны штуршок.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003ch2 id=\"text06\" class=\"text-component instance-6 style-1\"\u003eАДЧЫНІ ДЗЬВЕРЫ ЧАРАЎНІЦТВУ\u003c\/h2\u003e\n\u003cp id=\"text05\" class=\"text-component instance-5 style-2\"\u003e\u003cspan class=\"p\"\u003eГероі гэтых гісторый — дзеці, якія вучацца быць сьмелымі, памыляюцца, робяць выбар і не баяцца спрабаваць зноў. Дзяўчынка Наста ратуе горад ад бяды, бо верыць у Анёла. Сева малюе горад будучыні і аднойчы сам трапляе ў яго. Мурашык разам з сябрамі адпраўляецца шукаць ідэальнае месца для жыцьця. А маленькі тэтрадон Бурбалёк перамагае страх і нечакана становіцца сапраўдным героем.\u003cbr\u003eГэтыя казкі вельмі хацелі праявіцца ў нашым сьвеце, каб дзеці і дарослыя ўсьміхнуліся і сталі крышачку больш шчасьлівымі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003ch2 id=\"text03\" class=\"text-component instance-3 style-1\"\u003eЗРАБІ КРОК НАПЕРАД\u003c\/h2\u003e\n\u003cp id=\"text07\" class=\"text-component instance-7 style-2\"\u003e\u003cspan class=\"p\"\u003eКалі ты трымаеш у руках гэтую кнігу, значыць, гэта таксама невыпадкова. Выпадковасьці, якія не бываюць выпадковымі, усё яшчэ здараюцца. І гэта яшчэ адзін доказ таго, што цуды побач.\u003cbr\u003eУ кожнай з гэтых казак ёсьць сэрца. Яно сьпіць, пакуль ты не адкрыеш кнігу. А потым прачынаецца і пачынае біцца ў такт твайму сэрцу. Хіба гэта не цуд?\u003cbr\u003eЧасам, каб дакрануцца да чараўніцтва, дастаткова проста паверыць, што ў цябе ўсё атрымаецца, і, стоячы На Парозе, сьмела зрабіць крок наперад.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"RozUM Media","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56515566829908,"sku":null,"price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Anel-BY.png?v=1784554155","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/tvoy-anyol","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}