{"product_id":"u-lob","title":"... Ў лоб","description":"\u003cp\u003eПерад вамі другая кніга выдуманага Сусьвету, умоўна названага «Альтэрнатыўнай Беларусьсю» — альтэрнатыўнай здароваму сэнсу, як, зрэшты, і Беларусь рэальная сёньня. Гэты дзіўны, фантасмагарычны сьвет нарадзіўся на палях сатырычнай п’есы «КРЫПТАСТВАЛЫ» і цяпер выходзіць за межы сцэны, пашыраючыся да маштабаў «Моцнай і Незалежнай» краіны. Стваральнік гэтага Сусьвету называе яго «Белагрусьцю» — з тым толькі «ўпушчэньнем», што распавядае пра яго па магчымасьці сьмешна і гарэзьліва. Бо сумаваць мы даўно ўмеем, а сьмяяцца яшчэ толькі вучымся. Аповесьць «… Ў ЛОБ» разьвівае гэты сьвет: кампактная талочынская прастора «Крыптаствалоў» ператвараецца ў дзяржаўны маштаб, а знаёмыя пэрсанажы працягваюць свае гісторыі ўжо па-за тэатральнай рампай.\u003cbr\u003eАповесьць чытаецца як самастойны твор, але глыбей раскрываецца ў зьвязцы з «вытворчай п’есай у дзьвюх частках у жанры імпульсіўнай са(р)тыры». Для больш поўнага разуменьня сьвету Белагрусьці варта зьвярнуцца і да першакрыніцы. Калі, вядома, прачытанае тут прыйдзецца вам хоць колькі-небудзь даспадобы.\u003c\/p\u003e","brand":"RozUM Media","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":58025542648148,"sku":null,"price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/o_1k1ouem291v0l119619hj10a92ah1g-1000x500.png?v=1793208065","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/u-lob","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}