{"product_id":"ya-tancuyu","title":"Я танцую","description":"\u003cdiv\u003e«Я танцую» — гэта шчырая і моцная аўтабіяграфічная гісторыя пра жыццё ў сучаснай Беларусі, пра выпрабаванні, страх і барацьбу за права быць сабой.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv\u003e***\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv\u003eГэты шчыры і дасціпны аўтабіяграфічны аповед мае магчымасць трапіць да беларускага чытача толькі цяпер. Аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор у першую чаргу — пра супрацьстаянне розным сістэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г. д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзістэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасце ў сучасных Беларусі і Германіі, і трошачкі — у Літве і Украіне.\u003c\/div\u003e\n\u003cdiv\u003e\n\u003cbr\u003e\n\u003cp\u003e«Я некалькі разоў разгортвала і закрывала «Я танцую», чытала акуратна, кавалачкамі. Часам плакала, часцей смяялася, але больш за ўсё было страху: колькі ж можна? Ну што яшчэ зваліцца на плечы Вікі, якая проста хоча жыць? Дзіўна глядзець на знаёмую гісторыю, якая здарылася з усімі намі, вачыма іншага чалавека. Гэтая кніга — гімн праву выбіраць уласнае жыццё, бо яно ў нас адно».\u003cu\u003e\u003c\/u\u003e \u003cem\u003e(\u003c\/em\u003eВ\u003cem\u003eольга Гарбунова)\u003c\/em\u003e\u003cu\u003e\u003c\/u\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cu\u003e\u003c\/u\u003e«Для мяне гэта моцная і шчырая кніга. Яна адкрыла мне маладых людзей, з якімі я не паспела пазнаёміцца на маршах. Тады яны расказвалі, як па начах клеілі ўлёткі, а днём будавалі барыкады са смеццевых бакаў, як спалі без матрацаў у турме на Акрэсціна і дыхалі хлёркай… Ніхто з нас уявіць сабе не мог, што забіваць іх зноў стане працай. Азірніся вакол — адбою няма ад тых, хто радасна робіць гэтую працу сёння. Адкуль яны? — пытаеш ты. Ты хочаш кахаць і танцаваць, а пад вокнамі — бронетэхніка».\u003cem\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e(Святлана Алексіевіч)\u003c\/em\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003c\/div\u003e","brand":"Самвыдат","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55516004974932,"sku":null,"price":40.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Mockup_Biran.png?v=1775837427","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/ya-tancuyu","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}