{"product_id":"zbroya-karatkevich","title":"Зброя","description":"\u003cp\u003eГістарычная аповесць “Зброя” тэматычна знітаваная з раманам “Каласы пад сярпом тваім”, але гэта не працяг, а сваеасаблівае адгалінаванне ад выдатнага эпічнага твору. Сярод герояў аповесці – ужо знаёмыя чытачам “Каласоў” Алесь Загорскі, Мсціслаў Маеўскі, браты Кандрат і Андрэй Кагуты.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eДзеянне адбываецца ў 1862 годзе ў Маскве, куды Алесь са сваімі сябрамі прыязджае па даручэнні Кастуся Каліноўскага здабываць зброю будучым паўстанцам. Гэта ці не самы антыімперскі твор Караткевіча, у якім надзвычай жорстка выкрываецца самадзяржаўны лад царскай Расіі сярэдзіны пазамінулага стагоддзя. Беларускі пісьменнік расказаў пра “золатагаловую” і яе тагачасныя норавы адметна і яскрава, не саступаючы ў майстэрстве свайму цёзку Уладзіміру Гіляроўскаму з ягонай знакамітай кнігай “Масква і масквічы”.\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53737250095444,"sku":null,"price":55.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/9050199-1-72_850c96cc-6a2a-4b64-9a82-eb8090990e73.png?v=1771090889","url":"https:\/\/kirma.sh\/pl\/products\/zbroya-karatkevich","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}