{"product_id":"сямейны-адвэнт-каляндар-беларусь-чакае-раство","title":"Сямейны адвэнт-каляндар \"Беларусь чакае раство\"","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eАдвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» новы і па форме, і па змесце. Зроблены сямейным і напоўнены новымі, прадуманымі спецыяльна для беларусаў і для нашага часу, заданнямі. Сёлетні адвэнт-каляндар зроблены ў лепшых класічных традыцыях – у выглядзе доміка і з вакенцамі, якія адчыняюцца. Пад вакенцамі вы знойдзеце 25 заданняў на кожны дзень адвэнта пра Раство, Беларусь і сэрца. Сутнасць адвэнт-календара ў тым, каб кожны дзень адчыняць вакенца і выконваць заданне. Наш сямейны адвэнт-каляндар мы стваралі, каб вы маглі разам усёй сям’ёй падрыхтаваць свой дом і свае сэрцы да Раства. Заданні растаўленыя так, каб вы паступова напаўняліся адчуваннем святаў і ўпрыгожвалі сваё жытло. Адвэнт-каляндар пасуе і для тых, хто святкуе Раство 7 студзеня, проста тады пачаць яго трэба 14 снежня. Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» можна праходзіць і пары без дзяцей і нават самастойна.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eАдвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» мае некалькі ўнікальных вартасцяў.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e1. Ён зроблены цалкам па-беларуску, у Беларусі і для беларусаў.\u003cbr\u003e2. Ніхто ў Беларусі раней такога не рабіў – ідэя і дызайн цалкам унікальныя.\u003cbr\u003e3. Адвэнт-каляндар напоўнены прыгожымі, глыбокімі заданнямі, якія падрыхтуюць вас да сапраўднага Раства, а не проста прабавяць ваш час.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eНа задняй вокладцы адвэнт-календара вы знойдзеце падрабязную інструкцыю па карыстанні і карысныя парады, а таксама план чытання Бібліі на адвэнт. Адвэнт-каляндар «Беларусь чакае Раство» атрымаўся вельмі каляровым і яскравым і паслужыць вам яшчэ і добрай святочнай аздобай. Яго можна паставіць ці падвесіць.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cstrong\u003eПамер адвэн-календара\u003c\/strong\u003e – 30х41 см, блізкі да А3.\u003cbr\u003e\u003c\/span\u003e\u003cspan\u003e\u003cstrong\u003eМатэрыял \u003c\/strong\u003e– шчыльны ламінаваны картон.\u003cbr\u003e\u003cstrong\u003eВыдадзена:\u003c\/strong\u003e Kroplia.by\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Kroplia.by","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":50937559253332,"sku":"","price":22.5,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/1636923575-DSC_2745.jpg?v=1733778041","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/%d1%81%d1%8f%d0%bc%d0%b5%d0%b9%d0%bd%d1%8b-%d0%b0%d0%b4%d0%b2%d1%8d%d0%bd%d1%82-%d0%ba%d0%b0%d0%bb%d1%8f%d0%bd%d0%b4%d0%b0%d1%80-%d0%b1%d0%b5%d0%bb%d0%b0%d1%80%d1%83%d1%81%d1%8c-%d1%87%d0%b0%d0%ba%d0%b0%d0%b5-%d1%80%d0%b0%d1%81%d1%82%d0%b2%d0%be","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}