{"product_id":"belarusy-u-latvii-1918-1945","title":"Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)","description":"\u003cp\u003eДадзеная навуковая манаграфія з’яўляецца\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eплёнам шматгадовай працы даследчыка\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eў архівах і бібліятэках\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eБеларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Эстоніі\u003c\/b\u003e.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ кнізе ўсебакова разглядаецца гісторыя беларусаў у Латвіі з моманту абвяшчэння незалежнай латвійскай дзяржавы па заканчэнне ІІ сусветнай вайны. Выбар храналагічных межаў даследавання абгрунтаваны аб’ектыўнымі прычынамі. Гэтыя часовыя рамкі дазваляюць прасачыць беларускую прысутнасць на латвійскай зямлі на фоне такіх істотных падзей яе гісторыі, як: змаганне за незалежнасць, будаванне дэмакратычнай дзяржавы, усталяванне аўтарытарнага кіравання, панаванне савецкіх і нямецкіх акупантаў. Менавіта ў разгляданы час Латвія была адным з галоўных асяродкаў беларускага нацыянальнага руху за межамі бацькаўшчыны. У краіне назіралася значная культурна-асветная і грамадская актыўнасць беларусаў. У ранейшы перыяд (да 1918 г.) беларусы ў Латвіі не праяўлялі актыўнасці. Тым часам у пазнейшы час (пасля 1945 г.) беларускае жыццё ў краіне знікла, а нацыянальны склад Латвіі зазнаў грунтоўных змен.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ манаграфіі аналізуюцца розныя аспекты латвійска-беларускіх адносін, якія раней не з’яўляліся прадметам грунтоўнай даследчыцкай увагі. Як адзначае ў сваёй прадмове да выдання\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eЮрыс Пойканс, былы Амбасадар Латвійскай Рэспублікі ў Польшчы\u003c\/b\u003e, кніга паказвае агульную гісторыю, многія кантакты, якія ствараліся на працягу стагоддзяў, а таксама ўсебакова дапаўняе гістарычную думку як латвійскую, так і беларускую.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВыданне пабачыла свет дзякуючы падтрымцы\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eБеларускай Дабрачыннай Фундацыі ў Лондане\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eі\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eГанаровых консулаў Латвійскай Рэспублікі\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eў Кракаве –\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eРафала Бжоскі\u003c\/b\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eі ва Уроцлаве –\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cb\u003eМарціна Качмарскага\u003c\/b\u003e.\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53893222957396,"sku":null,"price":135.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Hrybouski_Jury_Bielarusy_Latvii_1918-1945_okladka.png?v=1772903413","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/belarusy-u-latvii-1918-1945","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}