{"product_id":"manifest-harodnitsy","title":"Маніфест гародніцы","description":"\u003cp\u003eГэтая кніга расказвае гісторыю жанчыны, жыццё якой пасля 2020 года апынулася на разломе. Цяпер яна вымушана перазбіраць сябе нанова. Яна б зайздросціла дрэвам, але ёй ніколі не прарасці на новым месцы. Таму яна зайздросціць шэрым чаплям. І вырашае гадаваць сад «на ўскрайку свету і гісторыі». Бо адмаўляецца бяздзейна чакаць лепшай будучыні.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eУ сваім літаратурна-культуралагічным эсэ Таня Арцімовіч звяртаецца да ўласных каранёў, каб адказаць на пытанне, а як магла б выглядаць гэтая лепшая, радыкальна іншая будучыня. Будучыня, якая б паклала канец эпосе сацыяльнага дамінавання і няроўнасці. Ці магчымае грамадства, якое не грунтуецца на эксплуатацыі чалавецтвам іншых жывых істот і рэсурсаў? І як дамагчыся такой будучыні? «Сад на ўскрайку» робіцца ажыццёўленай утопіяй – фрагментам сусвету, дзе магчымая «мабілізацыя паэзіяй», дзе мабілізаванае «я» пярэчыць расплывістаму «мы» і бярэ на сябе адказнасць «за сад, які даглядае».\u003c\/p\u003e","brand":"Пфляўмбаўм","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57671515930964,"sku":null,"price":35.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/84c25694401afae23d50fb3e7e948d1a.png?v=1792250850","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/manifest-harodnitsy","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}