{"product_id":"miane-niama","title":"Мяне няма: роздумы на руінах чалавека","description":"\u003cp\u003eУводзіны ў беларускі інтэлектуалізм ад аднаго з самых вядомых — і самых спрэчных — ягоных носьбітаў ды абаронцаў.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eРасцярушаны слоўнік, нахабны энтузіязм, нязломны сарказм і парадаксальная вастрыня думкі. Новая культура айчыннага мыслення. Народзіны легенды.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГэта першае за 25 гадоў перавыданне культавай кніжкі, якая пабачыла свет у 1998 годзе. З дазволу аўтара — і з яго рук — мы вяртаем яе зацікаўленаму беларускаму чытачу.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Мяне няма","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53057391853908,"sku":null,"price":60.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_5600_STRAIGHT_SQUARE-2048x2048.png?v=1763754770","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/miane-niama","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}