{"product_id":"nasha-gistoryya-5-2021","title":"Часопіс «Наша гісторыя». № 5(34)-2021","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cstrong\u003e«Наша гісторыя» №5 за 2021 год\u003c\/strong\u003e — нумар беларускага гістарычнага часопіса з матэрыяламі пра гісторыю Беларусі і свету, культуру і выбітных асоб. У выпуску — гісторыя паэта Уладзіміра Дубоўкі, які правёў 28 гадоў у турмах і ссылках, матэрыялы пра Аляксандра Надсана і беларускі культурны асяродак у Лондане, гісторыя Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны і артыкулы пра сувязь Ільі Рэпіна з Беларуссю. Таксама ў нумары — Нэльсан Мандэла, Іосіф Бродскі, загадка савецкага шпіёна Алега Пянькоўскага, гісторыі Магілёва і Лаўрышава, падарожжа ў Нубію і матэрыял пра палын і традыцыйную палыноўку.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eУ № 5\/2021 “Нашай гісторыі”:\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cul\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eНэльсан Мандэла: 27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eУладзімір Дубоўка: 28 гадоў у турмах і ссылках: \"Мы не апускаліся і маральна не раскладаліся\";\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eКасмічны беларускі кляштар у Лондане і яго айцец: Аляксандр Надсан;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eАкно на Захадзе: чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей імя Скарыны ў Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eСвятло Ільі Рэпіна: мастак быў зачараваны Дзвіной, \"мацаў\" беларусаў і не мог наталіцца світаннямі;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003e\"Беларус\" Рэпіна: годнасць і энергія;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eЦуды пад Лаўрышавам: як імперская бюракратыя ў ХІХ стагоддзі ліквідавала ў зародку беларускую Фатыму;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eІосіф Бродскі: цкаванне \"цудоўна няправільнага\" паэта дапамагло яму стаць сусветна вядомым;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eПяць версій пра шпіёна Алега Пянькоўскага: прайшло 60 гадоў, але дагэтуль невядома, быў ён героем, які ратаваў свет, прагным да грошай здраднікам ці ўдзельнікам мегаінсцэніроўкі;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eЧые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве: байка пра заснаванне сабора Святога Іосіфа;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003e\"Паравы чалавек\" Васіль Казлоўскі: цыгановы боты, японскія камікадзэ і п'янства за рулём;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eПадарожжа ў затопленую Нубію: у Егіпце можна не толькі цешыцца з цёплага мора і марнаваць час, але і падарожнічаць да спадчыны фараонаў;\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003e\u003cspan\u003eПалын. Швейцарцы зрабілі на базе яго абсэнт, італьянцы - вермут, грузіны - тархун. А ў нас здавён-здаўна гатавалі горкую палыноўку. Сярод аўтараў нумара - Паўліна Скурко, Ганна Севярынец, Ігар Іваноў, Алесь Нешчарда, Святлана Воцінава, Надзея Вусава, Уладзімір Камінскі, Андрэй Дзмітранок, Віталь Чырвінскі, Аляксей Бацюкоў, Вячаслаў Курбака, Аляксей Ластоўскі, Аляксандр Белы.\u003c\/span\u003e\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e","brand":"Наша Ніва","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56911725461844,"sku":null,"price":36.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/bez_avtora__Nasha_gistoryya_No_5_34__2021_chasopis.png?v=1787680331","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/nasha-gistoryya-5-2021","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}