{"product_id":"netuteyshyya","title":"Нетутэйшыя: reversion","description":"\u003cp\u003e«Нетутэйшыя» — гэта анталогія беларускай літаратуры і мастацтва 1990-х гадоў, эпохі свабоды, эксперыментаў і разбурэння межаў паміж жанрамі. Кніга адкрывае свет Бум-Бам-Літа і іншых творчых рухаў, дзе літаратура ператваралася ў перформанс, а мастацтва выходзіла за межы тэксту.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e***\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e1990-я гады былі для беларускай літаратуры эпохай вызвалення з жорсткага гарсэта савецкай літаратурнай традыцыі, у якой дапускаліся толькі пэўныя тэмы і формы. Гэты пераходны час вызначаўся вірлівай стракатасцю новых форм і нязвыклых жанравых камбінацый; межы паміж асобнымі відамі мастацтва, дый нават паміж мастацтвам і штодзённасцю, здавалася, страцілі сваю выразнасць: літаратура пераходзіла ў перформанс, які набываў рысы тэатральнай пастаноўкі, каб у наступны момант уварвацца ў размеранае жыццё літаратурнага музея, скажам, у выглядзе дамавіны з жывым паэтам у ёй.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАнталогія ўпершыню прадстаўляе асноўныя групоўкі таго перыяду: \u003cstrong\u003e«Бум-Бам-Літ»\u003c\/strong\u003e і \u003cstrong\u003eТаварыства вольных літаратараў\u003c\/strong\u003e. Кніга дае шматграннае ўяўленне пра аўтараў ды іх творы, пра міні-драмы і перформансы, разбурэнне эстэтычных нормаў і наватарскія стратэгіі пісання і інсцэнавання, што развіваліся тады на Беларусі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ аснову кнігі лягла канцэпцыя зборніка п’ес «Нетутэйшыя», які быў падрыхтаваны да публікацыі ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў сябрамі літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», але так і не пабачыў свет.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЦяперашняе выданне ўтрымлівае разам з п’есамі зборніка каштоўныя дапаўненні: даследаванне беларускага тэатра і мастацтва перформансу ў міжнародным кантэксце, творчыя маніфесты, хроніку культурнага жыцця, каментары яго актыўных удзельнікаў, фотаздымкі літаратурна-мастацкіх і тэатральных акцый ды іншыя дакументы. Анталогія адрасаваная шырокай аўдыторыі: ад спецыялістаў у галіне сучаснага мастацтва да аматараў, зацікаўленых гэтай тэматыкай.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eНа думку Зміцера Вішнёва, актуальнасць кнігі палягае перш за ўсё ў тым, што яна нясе зарад свабоды, якой так бракуе ў сённяшняй Беларусі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАнталогія выйшла ў серыі МЫСЛІЦЬ МАСТАЦТВА Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры (ZKK) Цюрыхскага ўніверсітэта (UZH).\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКніга выдадзена пры падтрымцы Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры Цюрыхскага ўніверсітэта.\u003c\/p\u003e","brand":"Галіяфы","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51094239641940,"sku":"","price":140.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20241122_172234.png?v=1735936323","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/netuteyshyya","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}