{"product_id":"nyasvizhskaya-kryza-albo-vernuty-ray","title":"Нясвіжская крыза альбо вернуты рай","description":"\u003cp\u003e\u003cem\u003e\u003cstrong\u003e«Я не ведаю: калі памру, дзе памру і за якімі абставінамі»\u003c\/strong\u003e\u003c\/em\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e— пісаў у сваім Facebook\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e\u003ca href=\"https:\/\/kamunikat.org\/achromenka-uladzislau\" rel=\"noopener\" target=\"_blank\"\u003eУладзіслаў Ахроменк\u003c\/a\u003eа\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e17 красавіка 2018. Не прайшло і паўгода як Аўтар выдадзенай\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eФондам\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003ca href=\"https:\/\/kamunikat.org\/\"\u003eKamunikat.org\u003c\/a\u003e\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eкнігі заўчасна\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eпамёр у Беластоку\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eпасля інфаркту.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003e«Нясвіжская крыза»\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eгэта зборнік прозы\u003ca href=\"https:\/\/kamunikat.org\/achromenka-uladzislau\" rel=\"noopener\" target=\"_blank\"\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eУладзіслава Ахроменкі\u003c\/strong\u003e\u003c\/a\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eвельмі розных жанраў і накірункаў. Чытач знойдзе тут яго славутую\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«Тэорыю змовы»\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e— вострасюжэтны кінараман-фарс, у якім Аўтар ставіць у парадаксальнай і жорсткай форме тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца задаць сабе нават у думках. Ёсць таксама\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«Музы і свінні»\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e— кніга гарадскіх міфаў, легендаў і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. Сярод герояў Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, але ёсць таксама ананімныя акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ зборнік прозы мы вырашылі дадаць нідзе дагэтуль не публікаваныя тэксты двух незавершаных раманаў:\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«Нясвіжская крыза»\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003ei\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«Выкрадальнік гукаў»\u003c\/strong\u003e.\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003e«Ведаючы творчыя модулі Уладзіслава,\u003c\/em\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e— піша яго сябра і суаўтар некалькіх кніг\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003ca href=\"https:\/\/kamunikat.org\/klimkowicz-maksim\" rel=\"noopener\" target=\"_blank\"\u003e\u003cstrong\u003eМаксім Клімковіч\u003c\/strong\u003e\u003c\/a\u003e, —\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003eмагу сцвярджаць, што першы тэкст — гэта недзе 70% ад меркаванага канчатковага аб’ёму, а другі — ўсяго каля 10%»\u003c\/em\u003e.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e———————–\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003e\u003ca href=\"https:\/\/kamunikat.org\/achromenka-uladzislau\" rel=\"noopener\" target=\"_blank\"\u003eУладзіслаў Ахроменк\u003c\/a\u003eа\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eнарадзіўся 29 студзеня 1965 года ў Гомелі ў сям’і выкладчыцы музычнай вучэльні. З дзяцінства\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eзаймаўся музыкай\u003c\/strong\u003e. Закончыў Гомельскую музычную вучэльню імя Сакалоўскага і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, клас фартэпіяна. Неаднойчы\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eперамагаў у розных музычных конкурсах\u003c\/strong\u003e.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАле неўзабаве\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eвыбраў іншы прафесійны занятак — літаратуру\u003c\/strong\u003e. Працаваў у вострасюжэтных жанрах —\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eдэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя\u003c\/strong\u003e, часта ў сааўтарстве з\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e\u003ca href=\"https:\/\/kamunikat.org\/klimkowicz-maksim\" rel=\"noopener\" target=\"_blank\"\u003eМаксімам Клімковічам\u003c\/a\u003e\u003c\/strong\u003e. Пад псеўданімамі выдаў каля дзвюх соцень камерцыйных раманаў на рускай мове, некаторыя з іх экранізаваны. Разам з\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e\u003ca href=\"https:\/\/kamunikat.org\/klimkowicz-maksim\" rel=\"noopener\" target=\"_blank\"\u003eМаксімам Клімковічам\u003c\/a\u003e\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eвыканаў драматургічную інсцэніроўку аповесці Максіма Гарэцкага\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«Дзве душы»\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eдля купалаўскага тэатра.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eБыў\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eадным з першых добраахвотнікаў, валанцёраў і карэспандэнтаў на фронце падчас вайны на ўсходзе Украіны.\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eЗа сваю дзейнасць і ўдзел у падзеях 2014 года быў узнагароджаны\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eмедалём «За годнасць і патрыятызм»\u003c\/strong\u003e. На\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e\u003ca href=\"https:\/\/racyja.com\/\" rel=\"noopener\" target=\"_blank\"\u003eБеларускім Радыё Рацыя\u003c\/a\u003e\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eвёў перадачу з архіваў украінскіх спецслужбаў\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«На ўліку КГБ»\u003c\/strong\u003e.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЖыў у Менску, апошнія гады — у Чарнігаве.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eУ ноч на аўторак 30 кастрычніка 2018 года ў Беластоку ва Уладзіслава Ахроменкі здарыўся інфаркт, пасля якога ён упаў у кому.\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eПамёр 9 лістапада 2018 года\u003c\/strong\u003e. Пахаваны ў Менску на Заходніх могілках.\u003c\/p\u003e","brand":"Kamunikat","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":53932372656468,"sku":null,"price":80.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Achromienka_Uladzislau_Niasvizski_raj1.png?v=1773420509","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/nyasvizhskaya-kryza-albo-vernuty-ray","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}