{"product_id":"podyh-navalnicy-melezh-paleskaya-hronika","title":"Подых навальніцы","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Подых навальніцы» — другая частка знакамітай «Палескай хронікі» Івана Мележа, у якой працягваецца гісторыя кахання Васіля і Ганны на фоне складаных змен у жыцці палескай вёскі. Гэта беларуская класіка, дзе асабістыя лёсы пераплятаюцца з вялікімі гістарычнымі падзеямі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eЧытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя — зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І… працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што — ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні…\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":54044528902484,"sku":null,"price":55.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/oa8at1wmuod4qconcafjjeg1at9n5ob6.png?v=1774701568","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/podyh-navalnicy-melezh-paleskaya-hronika","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}