{"product_id":"sivaya-legenda-laddzya-rospachy-tsyhanski-karol","title":"Сiвая легенда. Ладдзя Роспачы. Цыганскi кароль","description":"\u003cp\u003e\u003cspan data-sheets-root=\"1\"\u003eКнігі Уладзіміра Караткевіча — гэта гісторыі, у якіх каханне, воля і лёсы людзей пераплятаюцца з міфамі і легендамі.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan data-sheets-root=\"1\"\u003eУ сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў i пераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны («Сівая легенда»). Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі? Герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. «Бабздыр несамавіты» яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым... («Цыганскі кароль»).\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Папуры","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55537210261844,"sku":null,"price":50.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/fhf1n9t4530fhppj5vyfszasqrfgp4bo.png?v=1776100473","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/sivaya-legenda-laddzya-rospachy-tsyhanski-karol","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}