{"product_id":"superkniga-pra-bila-z-bolayu","title":"Суперкніга пра Біла з Болаю","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003eКніга пра Біла і Болу шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Гунілы Бэргстрэм распавядае кранальную гісторыю пра тое, як у звычайнай сям’і з’яўляецца незвычайная дзяўчынка. Што нясе з сабой нараджэнне асаблівага дзіцяці — радасць ці гора? Ці нашае жыццё ды усё, што ў ім адбываецца, суцэльная неспадзяванка ды найвялікшы цуд?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cstrong\u003eПра аўтарку і кнігу\u003c\/strong\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003eШведская дзіцячая пісьменніца ды ілюстратарка Гуніла Бэргстрэм нарадзілася ў Гётэборгу (Швецыя) у 1942 годзе.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003eКніга “Прыгоды Біла і Болы: вершыкі ды прыколы” выйшла ўпершыню ў 1978 годзе.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003eБіл толькі што стаў старэйшым братам, ён пачуваецца найшчаслівейшым ва ўсім свеце. Але час ідзе, і усе разумеюць, што з яго малодшай сястрычкай Болай штосьці не так: Бола зусім не размаўляе.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003eУ кнізе паказанае і шчасце, якое нясе малодшая сястра, і гора і боль, калі ўсе даведваюцца, што яна асаблівая.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003eУ 1979 годзе выйшаў працяг кнігі пра Біла і Болу — “Пра Болу і ейнага брата: бязглузда і глуздавата”. А ў 2007 з’явілася “Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, а Бола вясёлая”, якая складалася з двух папярэдніх кніг пра Біла і яго сястру.\u003cbr\u003e\u003cbr\u003eНапісаць гэтыя кнігі Гунілу Бэргстрэм падштурхнула сітуацыя ва ўласнай сям’і: у яе самой двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e \u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e\u003cem\u003eГэта здарылася!\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eТак, напраўду, павер,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eАдбылося тут і цяпер!\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eСёння ўночы, цяпер і тут,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eСамы-самы сапраўдны ЦУД...\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e(о, імгненне\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eягонага нараджэння!)\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003e...бо на свет прыходзіць дзіця!\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eСэрца б’ецца ў рытме жыцця!\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eДЗЯЎЧЫНКА! Маленькая пані!\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eДзіця кахання й чакання,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eАнёлак з крыві і плоці,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eШто хутка зробіцца цёцяй!\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eНовая госця планеты — яна!\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eАдна з мільёнаў, мільярдаў...\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eАдна...\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eСтала жыць паміж нас,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eНа радасць сабе і людзям,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eСёння ўночы...\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eУ ночы, якую мы не забудзем.\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eГэта і быў той цуд...\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eЦуд, які вечна трывае...\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eЦяпер у кагосьці сястрычка,\u003c\/em\u003e\u003cbr\u003e\u003cem\u003eПрыгожая і жывая!\u003c\/em\u003e\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Кнігазбор","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51101251141972,"sku":"","price":48.0,"currency_code":"PLN","in_stock":false}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/IMG_7948.png?v=1736029556","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/superkniga-pra-bila-z-bolayu","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}