{"product_id":"svyataya-krynica","title":"Святая крыніца","description":"\u003cp\u003eЗ нагоды\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eУладзіміра Някляева\u003c\/strong\u003e, якое вывадае на 2026 год,\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003eЦэнтр беларускай культуры ў Беластоку\u003c\/strong\u003e\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003eпрадстаўляе зборнік трынаццаці апавяданняў аўтара, як на беларускай мове –\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«Святая крыніца»\u003c\/strong\u003e, так і ў перакладзе на польскую мову пад загалоўкам\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e«Święte źródło»\u003c\/strong\u003e.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eМарцін Рэмбач\u003c\/strong\u003e, перакладчык:\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cem\u003e«Кожнае з ападвяданняў прадстаўляе сваю арыгінальную гісторыю і адначасова ўваходзіць у дыялог з вялікімі літаратурнымі традыцыямі. Яны пераасэнсоўваюць даўнія ідэі і каментуюць сучаснасць. Гэта вельмі розныя апавяданні паводле тэматыкі, літаратурнай формы, а перадусім, маштабу апавядальнага размаху. Тут можна знайсці шматпакаленчую містычна-экзістэнцыяльную гісторыю, поўную пытанняў пра жыццё і смерць\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e(«На ўсякім свеце»)\u003c\/strong\u003e, разгорнуты трагічна-іранічны вобраз пасляваеннай вёскі на беларуска-літоўскім памежжы\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e(«Мірон ды Мірон»)\u003c\/strong\u003e, вобраз сучаснай беларускай палітыкі, накрэслены тоўстай, гратэскавай рысай\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e(«Кот Клаўдзіі Львоўны»)\u003c\/strong\u003e, а таксама вечна актуальнае ў постсавецкай рэчаіснасці і такое ўнікальнае ў літаратуры нігілістычнае апісанне наступстваў пасляваеннай траўмы\u003cspan\u003e \u003c\/span\u003e\u003cstrong\u003e(«Хайбах»)\u003c\/strong\u003e. Такая падборка апавяданняў не стварае ні тэматычна, ні фармальна адзінага збору. Метафізіка суседнічае з гратэскавым пачаткам, а казка, што нясе веру ў перамогу дабра, — з вобразам наскрозь прайгранага свету. Аднак, такая падборка мае вялікую перавагу: яна паказвае ўсебаковасць таленту Някляева, а польскаму чытачу — таксама тое, наколькі беларуская літаратура можа быць падобнай да польскай і адначасова, наколькі моцна яна здольная ад яе адрознівацца»\u003c\/em\u003e.\u003c\/p\u003e","brand":"Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56540456583508,"sku":null,"price":58.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Niaklajeu_Uladzimir_Sviataja_krynica.png?v=1784742047","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/svyataya-krynica","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}