{"product_id":"u-vas-taki-mily-aktsent","title":"У вас такі мілы акцэнт","description":"\u003cp\u003eЁсць словы, якія ў чужой краіне чуеш часцей за іншыя — і «у вас такі мілы акцэнт» адно з іх. Спачатку ў іх чуеш цікаўнасць і цеплыню, а потым разумееш: гэта ветлівы спосаб сказаць «вы адкуль?», «вы не адна з нас».\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eКацярына Оаро, пісьменніца з Беларусі і аўтарка кніг «Сарочае радыё» і «Держись и пиши», сабрала кнігу пра тое, як гэта — пакідаць адно жыццё і ўбудоўвацца ў другое. Гэтыя эсэ вязуць чытачку па краінах і эпохах, але галоўнае падарожжа адбываецца ўнутр сябе.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eТут няма прамога сюжэту: гісторыі счэплены не храналогіяй, а памяццю і асацыяцыямі — то французскі Ліль, то італьянскі Турын, то Беларусь, то зноў Францыя. Паліцыянты з аўтаматамі ў метро, якіх не варта баяцца. Сабака, якога цэлы горад выводзіць з ракі на святло тэлефонных ліхтарыкаў. Італьянец, які кажа: «Ты прыехала ў госці і раскрыла сэрца».\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЧасткова гэта кніга пра эміграцыю. Але па-сапраўднаму — пра дом, які мы будуем самі, звонку і ўсярэдзіне. Пра тое, як заставацца сабою сярод людзей, чые звычкі, перакананні і каштоўнасці не супадаюць з тваімі. З Іншым мы сустракаемся не толькі на мяжы дзяржаў: дастаткова памяняць горад, працу, кола сяброў ці сямейны статус.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eТут будзе і смешна, і сумна — часам у адным абзацы, з той цёплай самаіроніяй, якая дазваляе абняць сябе за плечы і сказаць: усё будзе добра.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eМастачка вокладкі: Anna Kiparis\u003c\/p\u003e","brand":"Bukinist:ka Press","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57412444782932,"sku":null,"price":70.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/1_1297071f-e72a-47c3-b59e-7f040479e059.png?v=1791127263","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/u-vas-taki-mily-aktsent","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}