{"product_id":"vandrouka-liftam","title":"Вандроўка ліфтам","description":"\u003cp\u003eА што, калі месцы, якія мы пакінулі, не знікаюць, а завісаюць дзесьці ў малочным тумане мінулага? Што, калі ўсё яшчэ можна ўвайсці ў свой дзіцячы пакой у бацькоўскай кватэры? Высунуць шуфлядку з унівэрсітэцкімі канспэктамі? Паглядзець гісторыю званкоў у мабільніку дваццацігадовай даўніны? Пасядзець на верандзе дома, які згінуў у пажары? А раптам можна нават даслаць ліст з таго свету на гэты – і атрымаць адказ? \u003c\/p\u003e\u003cp\u003eЮгася Каляда зноў працуе з падменай жанраў. «Вандроўка ліфтам» пачынаецца як спекулятыўная фантастыка пра будову таго свету – з ліфтамі, таймлайнамі жыцця, белым туманам і бюракратыяй, – але паступова ператвараецца ў псіхалагічны раман пра віну, згубленае каханьне, страчанае сяброўства, бязглуздыя памылкі маладосці, балючыя стасункі бацькоў і дзяцей. І раптам выводзіць туды, дзе асабістае жыццё аднаго чалавека злучаецца з пераломнымі падзеямі ў лёсе ўсёй Беларусі.\u003c\/p\u003e\u003cp\u003eДзеянне рамана адбываецца адначасова ў Менску дзевяностых, нулявых, у дваццатым годзе – і ў тым дзіўным месцы, дзе ўжо няма ніякага часу.\u003c\/p\u003e","brand":"Пфляўмбаўм","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":57803558289748,"sku":null,"price":54.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/aca6b29b2732db2733693789df1082c3.png?v=1792699695","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/vandrouka-liftam","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}