{"product_id":"volnery-byaskoncy-dzen","title":"Вольнеры. Бясконцы дзень","description":"\u003cp\u003e\u003cspan\u003e«Вольнеры. Бясконцы дзень» — гэта захапляльны дзіцячы раман-фэнтэзі пра сяброўства, адвагу і пошук праўды. Сем герояў апынаюцца ў свеце, дзе ўсё не такое, як здаецца, і толькі яны памятаюць, што жыццё можа быць іншым. Каб знайсці выйсце, ім давядзецца прайсці праз выпрабаванні, навучыцца давяраць адзін аднаму і рабіць складаныя выбары. Гэта гісторыя пра тое, як нават у самых няпростых умовах можна заставацца сабой і верыць у лепшае.\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003e***\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cspan\u003eТолькі сямёра сяброў разумеюць, у якую багну ілжы абрынулася іх краіна, пад якім аўтакратычным прэсам і ў якой імгле гідкай прапаганды жывуць людзі. Гэтыя сямёра помняць: краіна некалі была іншай. І толькі сямёра ведаюць, што ў іх ёсць адзіны шанц вярнуць былую волю, былую праўду і былое шчасце. Але напачатку трэба выжыць тут, прыдумаць план і здзейсніць яго, каб трапіць у іншасвет, дзе знаходзіцца выйсце.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eЦі можна перамагчы зло без парушэння тваіх маральных прынцыпаў, калі яно, зло, дзейнічае па сваіх правілах? У якіх умовах мэта ўсё ж апраўдвае сродкі? Доўгі шлях у іншасвеце прымусіць шукаць адказы на мноства пытанняў, сярод якіх будзе і надзіва простае: хіба так, як ёсць, нельга жыць і быць у гэтым трошкі шчаслівым? Нібыта ж так добра ў сістэме, дзе табе гарантаваная будучыня і няма клопату пра яе ўладкаванне і дзе ты пазбаўлены ўсякіх мітрэнгаў адносна розных пошукаў.\u003c\/span\u003e\u003cbr\u003e\u003cspan\u003eТам, у іншасвеце, выпрабаванні нададуць часу іншае асэнсаванне, раскрыюць характары і правераць душы герояў. На алтар перамогі будуць пакладзены сем лёсаў, але ці можна лічыць ахвярай… здраду?\u003c\/span\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"Янушкевiч","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":51047894516052,"sku":"","price":49.9,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/png_d83ae569-643c-46d6-983e-8bec73752d6f.png?v=1735162846","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/volnery-byaskoncy-dzen","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}