{"product_id":"zabavlyanki-kniga-z-akentsami","title":"Займальная кніга з акенцамі \"Забаўлянкі\"","description":"\u003cp\u003eГэтая займальная кніга адкрые для бацькоў свет беларускага дзіцячага фальклору і навучыць традыцыйным спосабам забаўляння. Яны будуць карыснымі ў розных сітуацыях: калі малое капрызіць — адцягнуць увагу, калі сумуе — развесяліць. У кнізе прыведзеныя гульні з пальчыкамі, ручкамі і ножкамі дзіцяці, расказваецца, як пацешыць дзіця, гушкаючы яго на руках і нагах, ці з дапамогай лёгкага масажу. Гульні суправа­джаюцца тэкстамі — вершыкамі ці песенькамі, якія знаёмяць з роднай мовай і спрыяюць развіццю маўлення.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eВыданне спадабаецца і маленькаму чытачу, які зможа не толькі навучыцца самым першым простым гульням, але і пабавіцца з інтэрактыўнымі элементамі і яскравымі ілюстрацыямі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eАдрасуецца бацькам, бабулям і дзядулям, братам і сёстрам, а таксама ўсім тым, хто залучаны ў працэс выхавання дзяцей і цікавіцца традыцыйнай культурай беларусаў.\u003c\/p\u003e","brand":"Tradycyja","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":55570910282068,"sku":null,"price":79.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/Zabawlianki3D.jpg?v=1776448273","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/zabavlyanki-kniga-z-akentsami","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}