{"product_id":"zbalansavanyya-snyadanki","title":"Збалансаваныя сняданкі","description":"\u003cp class=\"PDq2pG_selectionAnchorContainer\"\u003e\u003cstrong\u003e«Збалансаваныя сняданкі»\u003c\/strong\u003e — кніга рэцэптаў простых і карысных сняданкаў з псіхадыетэтычнымі парадамі і падказкамі health coach. Тут няма жорсткіх меню, падліку калорый і падзелу ежы на «добрую» і «дрэнную». Замест гэтага аўтарка прапануе збалансаваныя сняданкі, якія можна адаптаваць пад свой апетыт, смак, настрой і рытм жыцця. Кожны рэцэпт суправаджаецца тлумачэннем балансу стравы, парадай пра голад і насычэнне і ідэямі, як змяніць сняданак пад сябе. Кніга падыдзе тым, хто шукае ідэі для сняданкаў і хоча выбудоўваць больш спакойныя і гнуткія адносіны з ежай без дыет і забарон.\u003c\/p\u003e\n\u003ch2 class=\"PDq2pG_selectionAnchorContainer\"\u003eАд аўтаркі\u003cspan class=\"PDq2pG_selectionAnchor\"\u003e\u003c\/span\u003e\n\u003c\/h2\u003e\n\u003cp\u003eЯ вельмі рада вітаць вас тут. Калі вы трымаеце ў руках гэтую кнігу, магчыма, у вас ужо ёсць свой досвед з ежай: дыеты, правілы, спробы “рабіць як трэба” і расчараванне, калі гэта не працуе. Магчыма, вы проста стаміліся ад напружаных раніц і пастаяннага выбару паміж “карысна” і “хочацца”.\u003c\/p\u003e\n\u003ch3\u003eНа старонках гэтай кнігі не будзе кантролю.\u003c\/h3\u003e\n\u003cp\u003eУ дадзенай кнізе я не буду апісваць ідэальныя сняданкі і жорстка крытыкаваць нейкую ежу. Таксама вы не знойдзеце тут правілаў па кантролю і падліку калорый. Але тут знойдзецца інфармацыя пра клопат, як пачаць раніцу мякка, без ціску і без забаронаў.\u003c\/p\u003e\n\u003ch3\u003eГэта кніга не пра “трэба”.\u003c\/h3\u003e\n\u003cp\u003eЯ лічу, што змены важна рабіць з маленькіх крокаў. Часта людзі “губляюцца” ў вялікай колькасці рэцэптаў і спрабуюць гатаваць сняданкі “як трэба”. Вядома не ўсё атрымліваецца з першага раза і часамі гэта псуе настрой і раніцу і што можа перайсці ў цэлы дзень. Таму раю гатаваць не “як трэба”, а стварыць для сябе свабодную прастору і тварыць паводле сваіх адчуванняў.\u003c\/p\u003e\n\u003ch3\u003eТут няма месца сораму і крытыкі.\u003c\/h3\u003e\n\u003cp\u003eЯк псіхадіетэтычка і health coach, я часта бачу, як нават самая “правільная” ежа можа ствараць напружанне, калі за ёй стаіць страх, сорам або пастаяннае “я зноў не так”. Таму ў гэтым праекце я хацела сабраць не проста рэцэпты, а ранішнія рашэнні, якія падтрымліваюць — і цела, і псіхіку.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eТут няма строгіх меню, падліку калорый і спісаў забарон. Ёсць простыя, збалансаваныя сняданкі, якія можна адаптаваць пад свой апетыт, настрой і жыццё. Ёсць тлумачэнні і парады, якія не патрабуюць ідэальнасці.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eЯ вельмі спадзяюся, што гэтая кніга стане для вас не інструкцыяй, а падтрымкай. І што з яе дапамогай раніца стане хоць крышачку спакайнейшай і больш добрай да вас.\u003c\/p\u003e\n\u003ch2\u003eЯк карыстацца кнігай\u003c\/h2\u003e\n\u003cp\u003eГэтая кніга створана як ваша сяброўка на кухні — надзейная, гнуткая і натхняльная. Яна не патрабуе ад вас паслядоўнасці, дысцыпліны або ідэальнага выканання.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eКожны сняданак у кнізе — гэта не проста рэцэпт, а невялікая падтрымка для вашай раніцы. Таму на старонках вы ўбачыце:\u003c\/p\u003e\n\u003cul\u003e\n\u003cli\u003eрэцэпт — просты і зразумелы, без складаных крокаў;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eбаланс сняданку — каб было лягчэй арыентавацца, а не кантраляваць;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eпсіхадыетэтычную параду — пра голад, насычэнне і ўнутраны спакой;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eмяккую health-coach-падказку — як адаптаваць сняданак пад сябе і сваё жыццё.\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e\n\u003ch3\u003eЯк выбіраць сняданкі?\u003c\/h3\u003e\n\u003cp\u003eВы можаце:\u003c\/p\u003e\n\u003cul\u003e\n\u003cli\u003eвыбіраць сняданкі паводле настрою;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eарыентавацца на апетыт, а не на “правільнасць”;\u003c\/li\u003e\n\u003cli\u003eзамяняць інгрэдыенты або прапускаць тое, што не падыходзіць цяпер і зараз.\u003c\/li\u003e\n\u003c\/ul\u003e\n\u003cp\u003eВядома, што не кожную раніцу будзе час на гатаванне. Некаторыя сняданкі можна прыгатаваць напрыклад з вечара, а некаторыя і ўвогуле можна замарозіць. І гэта ўсё яшчэ будуць карысныя і збалансаваныя сняданкі.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003eГэтыя рэцэпты я прыдумала сама — яны нараджаліся з жадання сумясціць карысць, смак і эстэтыку. Але самае галоўнае — гэта не правілы, а натхненне. Не бойцеся замяняць інгрэдыенты, дадаваць нешта сваё, адаптаваць пад свой смак і настрой. Кожная страва — гэта ваша гісторыя.\u003c\/p\u003e\n\u003cp\u003e\u003cstrong\u003eСМАЧНА ЕСЦІ!\u003c\/strong\u003e\u003c\/p\u003e","brand":"alesia_foodblog","offers":[{"title":"Default Title","offer_id":56902025281876,"sku":null,"price":100.0,"currency_code":"PLN","in_stock":true}],"thumbnail_url":"\/\/cdn.shopify.com\/s\/files\/1\/0926\/5849\/9924\/files\/20260824_171025.png?v=1787593086","url":"https:\/\/kirma.sh\/products\/zbalansavanyya-snyadanki","provider":"Kirma.sh","version":"1.0","type":"link"}